ГАНДЛЁВЫЯ РАДЫ «ВІЛЕНЧУКІ»

ГАНДЛЁВЫЯ РАДЫ «ВІЛЕНЧУКІ»

   «VILIENČUKI»  SHOPPING ROWS

 

Гандлёвыя рады. 2015 г.Графіка Басталія

 

         У   1810 -1817 гадах  на месцы  мураванай агароджы і брамы з боку  Высокага Рынку былі пабудаваны  Гандлёвыя рады - «Бернардзінскія крамы», якія, ў другой  палове ХІХ стагоддзя .атрымалі назву  «Віленчукі».

          Архітэктурны комплекс кляштара бернардзінцаў канчаткова сфарміраваўся ў другой  палове XVIII ст. пасля пажару 1740 года.    Цэнтральнае месца ў архітэктурным комплексу кляштара займае  касцёл Святога Язэпа - базыліка ўтвораная трыма навамі з бязвежавым фасадам.

          Комплекс  будынкаў  займаў пляц, абмежаваны Высокім Рынкам, дзвюма Бернардзінскімі і Зыбіцкай вуліцамі.  З  паўночнага  ўсходу  да  храма  прылягаў двухпавярховы мураваны корпус  кляштара з  невялікім квадратным  унутраным дваром, у цэнтры  якога знаходзіўся  рэгулярны дэкаратыўны сад. За ім на рагу Зыбіцкай вуліцы знаходзілася двухпавярховая  мураваная  афіцына. Значную тэрыторыю кляштара займалі драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Сам клаштяр цалкам быў абнесены мураванай сцяной з брамамі.

 

                   

План касцёла Святога  Язэпа

                                     

 

       План мінскага кляштара бернардзінцаў і Гандлёвых радоў

КанецХІХ ст.

         У  канцы  XVIII ст.ў Мінску налічвалася 95 каменных «крамаў». Да  нашых  дзён захаваліся толькі Гандлёвыя  рады  ў Верхнім горадзе, якія  ўпершыню ўпамінаюцца ў  «візітах» кляштара бернардзінцаў за 1817 год. У  1810-1817 гадах на  месцы мураванай агароджы і брамы з боку Гасцінага двара былі пабудаваны  гандлёвыя  рады  -  «бернардзінскія  крамы», якія, ў другой  палове ХІХ стагоддзя  атрымалі назву «Віленчукі».  Будынкі Гандлёвых радоў  авалам  агіналі паўночна-заходні фасад касцёла і могілкі з боку плошчы і вельмі  ўдала дапаўнялі архітэктурны комплекс кляштара бернардзінцаў XVII-XVIII стагоддзяў.

          У  выніку архітэктурна-археалагічных даследванняў устаноўлена, што Гандлёвыя рады ўзведзены на месцы былых могілах, пад якімі захаваўся культурны пласт XII-XVII стагоддзяў.

          Галоўны фасад Гандлёвых радоў вырашаны плоскасна і падзелены на  два ярусы гзымсам. Рытм  фасада ставараюць неглыбокія прарэзаныя па перыметры будынка нішы, у якіх размешчаны аконныя і дзвярныя  праёмы,  якія вядуць у  асобныя гандлёвыя памяшканні. Захавалася сем больш позніх і  амаль цалкам перабудаваных крам, дванаццаць ранніх не захавалася.

 

        

                   

 

Гандлёвыя рады на Высокім рынку. Фота 1900 -х гадоў.

 

         Пад  лаўкамі Гандлёвых радоў былі  сутарэнні. Адно з  іх амаль квадратнае плошчай 14,4 м², у ім захаваліся  рэшткі  цыліндрычных скляпенняў. Другое ў форме  чатырохкутніка плошчай 13,8 м².  У  1860-я гады з  заходняга  боку да  Гандлёвага раду быў прыбудаваны мураваны аднапавярховы будынак (паводле праекту 1859 г.  планаваўся  двухпавярховы), які быў таксама прыстасаваны пад гандлёвае памяшканне, ён быў падзелены  ўнутры  мураванай  перагародкай на дзве  часткі, з  двухсхільным  дахам, двума вокнамі і дзвярамі ў нішах сцен (не захаваўся).

          У   сярэдзіне 1870-х гадоў гандлёвыя рады называліся «Мясныя». У пачатку XX ст. тут знаходзіліся малочныя,  мясныя, каўбасныя і  бакалейныя крамы, крама  гатовага  адзення,  майстэрні  кравецкая і абівання мэблі, пасудная лаўка. Тут жа сярод лавак размяшчалася  гарадская дэзінфекцыйная камера.

       

  Вялікая Бернардзінская вуліца. Фота 1918 года.

 

         У   1872г. ў  касцёльных  мурах быў змешчаны архіў.  У пачатку  ХХ ст. ў  двухпавярховай  афіцыне знаходзіўся гарадскі  ламбард, а ў  астатніх гаспадарчых пабудовах - мінская пажарная каманда.

         Менавіта адсюль прайшла першая гарадская тэлефонная лінія (1890 г.), якая наладзіла сувязь паміж службай дэпо і пажарнай вежай на сучаснай вул. Маскоўскай (захавалася да нашых дзён). У гэтым кутку  горада ў  1874 годзе  ўпершыню з'явілася  вадаправодная  сетка. Першыя сляды мінскай конкі  ў 1872 г. таксама  праляглі па  бруку  Малой і  Вялікай Бернардзінскай.

          У   1983 годзе  знешні  выгляд  комплекса, быў рэстаўраваны. Над касцёлам ізноў з'явіўся  франтон, адноўлена дахоўка. Пры апошняй  рэканструкцыі ў 2010-2014 гадах  будынкі  кляштара былі прыстасаваны пад гатэль і музеі.

          У   2002-2004 адах частка Гандлёвых радоў каля Гасцінага двара была цалкам разабрана і пабудавана нанова

 

         

 

 Бернардзінскія муры. Мастак М.Філіповіч 1924год

 

        

 

Мастак А.Тычына. Мінск 1920-я

 

                                  

Фота 1960-х.  Рог вуліцы Герцэна.

 

 

 

Вялікая Бернардзінская. Фота 1918 г

 

      

                                              

 

Вуліца Вялікая Манастырская (Вялікая Бернардзінская). Фота 1909 г

 

                 

 

  Выгляд на касцёл Святога Язэпа і Гандлёвыя рады. Фота 1945 года 

 

               

 

Мінск. Гандлёвыя рады. Фота 1900 года.

 

                                                    

 Мінск. Гандлёвыя рады. Фота 1920 года.