ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ
БУДЫНАК № 10
ДОМ МАСКАЛІКА
Графічная рэканструкцыя фасада дома Маскаліка.
Фрагмент плана Мінска 1910 года.
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.
Мінск пасля пажару 1881 года. Гравюра Баярскага.
Часопіс "Tygodnik Powszechny" 1881 года
Гравюра Баярскага.
Часопіс "Tygodnik Powszechny" 1881 года
У канцы XIX стагоддзя (каля 1895 года) мінскі купец Лейба Біргер пабудаваў тут каменны двухпавярховы жылы дом. Будынак быў накрыты двухсхільным дахам. З боку вуліцы Праабражэнскай быў створаны праезд ва ўнутраны двор, перакрыты скляпеннямі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны стрымана і аформлены лапаткамі з простым дэкорам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, а на другім — лучковыя без ліштваў. На першым і другім паверхах будынка знаходзіліся жылыя пакоі.
Акрамя таго, у двары размяшчаўся двухпавярховы мураваны флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
План сядзібы дома Маскаліка. ХІХ ст
У 1909 годзе ўсе будынкі і збудаванні набыў мінскі мешчанін Моўша Гальдштэйн. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў галоўным жылым доме было тры кватэры, у адной з іх пражывала сям’я гаспадара.
Куток Мінска. Фотаздымак з вежы Чырвонага касцела. Да 1918 года
Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры.
У гады Другой сусветнай вайны былы дом Біргера не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Фота 1943 года. Мінск з боку Раманаўскай слабады.
Фотаздымак 1944 года. Бачна – будынак не пашкоджаны.
Фота 1964 г.. Скрыжаванне вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі вал radionov@gmail.com
Графічная рэканструкцыя фасада. 1980-я гады.
Сучаснае фота. 2017 г.