Назад
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 12 ДОМ МАСКАЛІКА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ

БУДЫНАК № 12

 ДОМ МАСКАЛІКА

Графічная рэканструкцыя фасада дома №12 на канец ХІХ стагоддзя.

 

Фрагмент мапы XVIII ст. з пазначэннем вуліцы Зборавай(Турэмнай,Прэабражэнскай)

 

 

План Мінска 1910 года

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Зэлік Маскалік вырашыў пабудаваць на месцы знішчанай драўлянай забудовы двухпавярховы мураваны дом. Гэты будынак быў накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два яруса прафіляванай цягай. Аконныя праёмы першага і другога паверхаў паўцыркульныя. Над вокнамі другога паверха знаходзіліся прафіляваныя сандрыкі. На другім паверсе былі два балконы з жалезнай агароджай. Балконныя дзвярныя праёмы былі аздоблены калонкамі. На першым паверсе была праязная арка, перакрытая скляпеннямі.

 

План сядзібы дома №12.Канец ХІХ ст.

 

Паводле інвентарызацыі 1910 года на першым і другім паверхах знаходзілася шэсць жылых кватэр.

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры. У 1920—1930-я гады ў былым доме Маскаліка дабудаваны трэці паверх, які да 1941 года не быў атынкаваны.

Частка вуліцы Інтэрнацыянальнай у бок Гарадскога Вала.

 Вызначаны дом Маскаліка ўжо мае тры паверхі. Фота другой паловы ХХст.

 

Дом №12. Бачны надбудаваны трэці паверх., які яшчэ не быў затынкаваным. Фотаздымак 1943 года.

 

Адначасова была замуравана праязная арка, дзе быў зроблены жылы пакой, які меў два акна. У гады Другой сусветнай вайны былы дом Маскаліка не пацярпеў. Пасля вайны быў атынкаваны трэці паверх будынка і часткова зменена яго планіроўка.

Графічная фіксацыя фасада дома 1970-я гады.