ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 8 ДОМ ВУЛЬФА МАЗО
Назад
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 8 ДОМ ВУЛЬФА МАЗО

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ

 БУДЫНАК № 8

 ДОМ ВУЛЬФА МАЗО

Графічная фіксацыя фйасада дома Вульфа Мазо паводле чарцяжа 1892 года. “Басталія” 2017 год

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.

 

Мінск пасля пажару 1881 года. Удалечыне бачна Кацярынінская царква (Петрапаўлаўскі сабор) і частка Марыінскага кафедральнага сабора. З гравюры Баярскага. Канец ХІХ ст.

У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага пляца на вуліцы Праабражэнскай стаў купец Вульф Мазо. У 1892 годзе ён накіраваў у Мінскую гарадскую ўправу праект на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны і цалкам рэалізаваны. Паводле праекта новы дом Мазо меў складаны план і быў накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў падзелены на два яруса прафіляванай цягай і фланкіраваны лапаткамі з фігурнымі філёнкамі.

 

Праект фасада мураванага дома Вульфа Мазо прадстаўлены на зацвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўправу. 1891 год

 

На першым паверсе знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі. Вокны першага паверха прамавугольныя. Другі паверх меў выразнае дэкаратыўнаt рашэнне. Вокны мелі прафіляваныя ліштвы з сандрыкамі. У цэнтры знаходзіўся балкон з каванай агароджай. Над балконным дзвярным праёмам знаходзілася ляпная ваза з кветкамі, абапал дзвярнога праёма  — вітыя калонкі. На першым і другім паверхах былі жылыя пакоі. У двары размяшчаўся комплекс гаспадарчых пабудоў.

У 1908 годзе гэты дом разам з зямельным пляцам перайшоў да мінскіх мяшчан Гутманаў, якія адразу выканалі капітальны рамонт будынка, што закрануў толькі яго інтэр’еры. Адначасова ў будынку быў зроблены водаправод.

Выгляд на Мінск з вежы Чырвонага касцёла. Фота 1910 года.

 

Галоўны фасад застаўся без змен. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў будынку было толькі дзве жылыя кватэры: у адной пражывалі яго ўладальнікі, а другая кватэра здавалася. Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры.

У гады Другой сусветнай вайны былы дом Мазо не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне, якое атрымаў паводле праекта 1892 года.

Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Фрагмент вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Камсамольскай.Трэці дом – былы дом Мазо. ( З сайту “Менск гісторыя па фотаздымках)

 

Працяг вуліцы Інтэрнацыянальная да турмы (бачная у канцы вуліцы), але цяпер гэты кавалак - вуліца Валадарскага. . ( З сайту “Менск гісторыя па фотаздымках)

 

Т-абразнае скрыжаваньне вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі Вал (Рэспубліканская), але раней вуліца Рэспубліканская ня йшла да Захар'еўскай (праспекта).. ( З сайту “Менск гісторыя па фотаздымках)1943год

 

Інтернацыянальная дом 8. Сучасны выгляд

 

 Графічная рэканструкцыя дома №8. 1970-я гады.