ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 9 ДОМ ЧЫЗА
Назад
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 9 ДОМ ЧЫЗА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ

 БУДЫНАК № 9

 ДОМ ЧЫЗА

 Графічная рэканструкцыя фасада дома Мачыза паводле праекта 1886 года.

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.

У 1886 годзе ўладальнік пляца мешчанін Гірш Мачыз звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу за дазволам на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны гарадскімі ўладамі і амаль цалкам рэалізаваны.

Галоўны фасад будынка выходзіў на Праабражэнскую вуліцу і быў завершаны фігурным атыкам. З боку вуліцы Багадзельнай дом меў вялікі мезанін з трохвугольным франтонам. Сіметрычнае рашэнне фасадаў было падкрэслена балконамі на другім паверсе, а таксама дзвярнымі і аконнымі праёмамі.

Паводле інвентарызацыі 1910 года ўвесь першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы, у тым ліку аптэкарская, мануфактурная, шпалерная, галантарэйная, ювелірная і канцылярскіх тавараў крамы, а таксама бакалейная і лаўка, дзе гандлявалі сельтэрскай вадой.

 Другі паверх і мезанін займала гасцініца “Марсель” альбо “Мачыз”, у якой налічвалася 19 нумароў.

Куток вуліцы Праабражэнскай. Злева гатэль “Марсель”. Фота пач. ХХ ст.

      

У 1920 гады гэты будынак быў нацыяналізаваны. У гады Другой сусветнай вайны былы дом Мачыза не пацярпеў.

Пасля вайны адбылася грунтоўная рэканструкцыя гэтага будынка. У выніку якой надбудаваны трэці паверх, адначасова быў цалкам знішчаны першапачатковы архітэктурны дэкор фасадаў, а ўнутраныя памяшканні перабудаваны пад жылыя кватэры.