Назад
БУДЫНАК №7 ДОМ ЛЕВІНЫХ

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ХІХ СТАГОДДЗЯ

БУДЫНАК №7 ДОМ ЛЕВІНЫХ

HISTORICAL BUILDINGS OF THE 19TH CENTURY LIEVIN’S HOUSE

 

Графічная рэканструкцыя фасада на ХХ стагоддзе

Graphical reconstruction of the 19th century façade.

 

 

У  першай палове XIX стагоддзя на тэрыторыі гэтага вялікага зямельнага пляца, які меў складаную канфігурацыю і выходзіў як на вуліцу Феліцыянаўскую (пасля 1866 года Багадзельную), так і на вуліцу Койданаўскую, сфарміраваўся комплекс мураваных і драўляных будынкаў.

Від Мінска з боку Раманаўскай слабады. 1868 год

Пляц Левіна на плане 1910 года.

 

Мураваная забудова моцна пацярпела падчас вялікага пажару 1881 года, а драўляныя будынкі былі цалкам страчаны.

       

Выгляд Мінска пасля пажару 1881 года.

 

Адразу пасля пажару ўладальнік пляца мінскія мешчанін Левін звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на аднаўленне пашкоджаных будынкаў, а таксама на пабудову новага мураванага дома з боку вуліцы Багадзельнай. Паводле праекта гэта быў двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай і аформлены фігурнымі лапаткамі з філёнгамі. Прамавугольныя аконныя праёмы другога паверха былі аздоблены ляпнымі ліштвамі. У паўднёва-ўсходняй частцы будынка мелася праязная арка, перакрытая скляпеннямі.

 

Графічная рэканструкцыя фасада на ХІХ стагоддзе

 

Паводле інвентарызацыі 1910 года на першым паверсе будынка знаходзіліся фруктовая і галантарэйная лаўкі і цырульня, а на другім паверсе — дзве жылыя кватэры.

Пасля 1920 года былы будынак Левіных нацыяналізаваны, на першым паверсе ў 1920—1930-я гады былі розныя крамы, а на другім паверсе — камунальныя кватэры.

Вуліца Нямігская і Феліцыянаўская. Здымак 1923 года.

 

У Другую сусветную вайну дом не пацярпеў.

В.Г.Валожынскі. Фота 1968 г.

 

Пасля вайны на першым паверсе будынка была адчынена знакамітая мінская букіністычная кнігарня “Кнігалюб”, а другі паверх некаторы час працягваў выкарыстоўвацца пад жыллё.

 

Куток вуліцы Камсамольскай. Фота С. Скрыпнічэнкі

 

Пачынаючы з 1970-х гадоў, на другім паверсе будынка знаходзілася праўленне Беларускага добраахвотнага таварыства аматараў кнігі.

У канцы XX стагоддзя падчас рэканструкцыі былога дома Левіных цалкам страчаны аўтэнтычныя канструкцыі  будынка XIX стагоддзя.

З праекта рэканструкцыі будынка. Канец ХХ ст.

Сучасны выгляд будынка.

Сучасны выгляд дома №7