Назад
БУДЫНАК №9 ДОМ КРЭЙНДЭЛЕЙ

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ КАМСАМОЛЬСКАЯ

БУДЫНАК №9 ДОМ КРЭЙНДЭЛЕЙ

Графічная рэканструкцыя фасадаў з боку вуліцы Багадзельнай. 1881 г.

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы, які знаходзіўся на рагу вуліц Багадзельнай і Койданаўскай,  існавала драўляная забудова.

 

План Мінска 1910 года, Фрагмент

 

Мінск з боку Раманаўскай слабады. 1868 год.

 

У другой палове XIX стагоддзя побач з драўлянымі будынкамі збоку вуліцы Багадзельнай пабудаваны невялікі аднапавярховы дом, які моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года.

 

 

Мінск пасля пажыру 1881 года. Мастак Баярскі. 1881 год.

 

Пасля пажару мураваны будынак быў адноўлены і адначасова на рагу вуліц Багадельнай і Койданаўскай, на месцы страчанай драўлянай забудовы, узведены Г-падобны ў плане аднапавярховы мураваны будынак. Збоку вуліцы Койданаўскай да яго была прыбудавана мураваная брама з драўлянымі варотамі. Рытм фасадаў будынка ствараўся сеткай прамавугольных аконных і дзвярных праёмаў без ліштваў.

 

Фасад з боку вуліцы Багадзельнай. З праекта 1881 года.

 

У 1902 годзе ўладальнікамі гэтых будынкаў сталі мінскія мяшчане Крэйндэлі. Паводле інвентарызацыі 1910 года асноўная частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад гандлёвыя прадпрыемствы. Тут знаходзіліся розныя крамы і лаўкі, у тым ліку мануфактурная і суконная,  абутку, капелюшоў, канцылярскіх тавараў, а таксама малочных прадуктаў. Акрамя таго ў будынку знаходзілася некалькі майстэрняў, у тым ліку ювелірная, пякарня з хлебнай крамай.

     

Мінск 1944 год.

 

Фота 1943 года.

 

Пасля 1920 года былы дом Крэйндэляў нацыяналізаваны.

У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў.

Пасля вайны ў выніку шматлікіх рамонтаў зменена планіровачная структура будынка, закладзена шэраг дзвярных праёмаў з боку вуліцы.

 

Фотаздымак  С. Скрыпнічэнкі. Автор

 

Фотаздымак Валажанскага В. 1968 год.

 

Скрыжаванне вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай.

Фотаздымак 1960-х гадоў. С. Скрыпнічэнка

 

Скрыжаванне вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Здымак 2017 г.

 

У канцы XX стагоддзя падчас рэканструкцыі аўтэнтычныя канструкцыі былых дамоў Крэйндэляў былі цалкам разбураны, а ў адноўленых будынкаў надбудаваны другі паверх. 

 

Скрыжаванне вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Здымак 2017 г.