Назад
БУДЫНАК КІНАТЭАТРА «ПЕРАМОГА»

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА  ХХ СТАГОДДЗЯ

БУДЫНАК КІНАТЭАТРА «ПЕРАМОГА»

HISTORICAL BUILDINGS OF THE 20TH CENTURY PIERAMOHA CINEMA

 

Графічная рэканструкцыя  фасада будынка кінатэатра “Перамога”  паводле праекта Г. Бакланава.1945-1948 гадоў

Graphical reconstruction of the Pieramoha Cinema façade after the project by H. Baklanaŭ. 1945-1948

     

У 1920-я гады было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску клуба харчавікоў на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай на месцы будынка былога кляштара бенедыкцінак XVII стагоддзя.

Праект новага клуба быў распрацаваны вядомым архітэктарам Андрэем Буравым.

Андрэй Канстанцінавіч Бураў (2.10.1900- 7.05 1957)  савецкі архітэктар, аўтар праекта будынка “Клуб харчавікоў” у Мінску.

 

Падчас будаўніцтва частка муроў і падвальныя памяшканні былога кляштара XVII стагоддзя, перакрытыя скляпеннямі, былі захаваны.

Праабражэнская вуліца (сучасная Інтэрнацыянальная). На здымку бачна званіца Праабражэнскага манастыра (былы кляштар бенедыкцінак). На гэтым мейсцы ў 1929 годзе будзе пабудаваны Клуб харчавікоў. Насупраць Дом №9, былы гатэль “Мачыз”, на рагу ( у правым куце здымка) – дом №18 (адна з крамаў “Канстанцінопальская” купца Офлі).

 

Клуб харчавікоў у Мінску. Даваеннае фота.

 

Новы будынак клуба харчавікоў (пазней клуб імя Сталіна) быў пабудаваны ў 1929 годзе ў стылі канструктывізму і меў складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з глыбокім курданёрам.

Клуб харчавікоў. Рэканструкцыя Ю.Жуцяева і І. Палонскага

 

Перад галоўным уваходам знаходзіўся невялікі ўнутраны двор, аформлены дэкаратыўнымі раслінамі.  У цэнтры двара на невысокім квадратным пастаменце быў усталяваны помнік Леніну скульптара Аляксандра Грубэ.

Збоку вуліцы Інтэрнацыянальнай была зроблена мураваная агароджа з жалезнымі кратамі. На плоскім даху бакавых рызалітаў месцілася летняя адкрытая кавярня.

       

Скульптар А.В. Грубэ ( 1894-1980)

        

У памяшканнях клуба праводзіліся розныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. У 1931 годзе тут адбылася Першая канферэнцыя прафсаюзаў БССР, у 1932 годзе — міжнародныя спаборніцтвы паміж беларускімі і англійскімі баксёрамі. У 1935 годзе тут праходзіла першая Усебеларуская выстава цацак. У канцэртнай зале выступалі вядомыя творчыя калектывы і выканаўцы, у тым ліку Клаўдзія Шульжэнка, джаз-аркестры Леаніда Утёсава, Эдзі Рознера, Якава Скамароўскага і іншыя.

Будынак клуба быў моцна пашкоджаны ў 1944 годзе.

 

Фота 1944 г.

Пасляваенны здымак будынка Клуба харчавікоў.

 

У 1945—1948 гадах у інстытуце ”Белдзяржпраект” быў распрацаваны праект аднаўлення і рэканструкцыі будынка былога клуба пад кінатэатр “Перамога”. Аўтары праекта — архітэктары Іосіф Лангбард і Міхаіл Бакланаў.

М.І.Бакланаў(1914 1980) архітэктар

І.Р.Лангбард (1882-1951) архітэктар.

 

Праект фасада кінатэатра “Перамога”. 1945-1948 гады.

 

Фота другая палова ХХ ст.

1950-я

 

Сучаснае фота пасля рэстаўрацыі.

 

Былі захаваны асноўныя канструктыўныя элементы былога клуба, а кампазіцыя галоўнага фасада, які выходзіў на вуліцу Інтэрнацыянальную, была вырашана ў формах так званага сацыялістычнага класіцызму, характэрнага для пасляваеннай забудовы Мінска.