БУДЫНАК МАНАСТЫРА БАЗЫЛЬЯНАК
БУДЫНАК МАНАСТЫРА БАЗЫЛЬЯНАК

БУДЫНАК  МАНАСТЫРА БАЗЫЛЬЯНАК

MONASTERY  BUILDING  BAZYLYAN

                  

 

Фасад будынка манастыра базыльянак. Графіка "Басталія" 2015 год

        

         Мінскі  Святадухаўскі  манастыр  базыльянак быў заснаваны ў 1641 годзе, дзякуючы фундацыі уніяцкага  мітрапаліта  Антонія Сялявы.  Першая  ігумення манастыра Кацярына Сапега  ахвяравала манастыру  9  тысяч  злотых,  а таксама  яшчэ 10 тысяч злотых  на утрыманне  пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак.

 

                                                        

 

          Анто́ній Сяля́ва (свецкае імя Анастасій1583-1655) Скончыў   Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 г.архімандрыт уніяцкіх манастыроў:у Вільні Святой Тройцы, Нава́градку, Жыдзічыне. Клапаціўся  пра  адукацыю с вятароў,  умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652).

 

         Першапачаткова  (2-я палова  XVI - пачатак XVII стагоддзяў). манастыр  быў  размешчаны ў мураваных жылых дамах, збудаваных на галоўнай  рыначнай плошчы Мінска. Гэтыя дамы былі выкуплены ў гараджан і разам з зямельнымі пляцамі перададзены  манастыру.  Будаўніцтва  новага  мураванага жылога манастырскага корпуса скончана каля 1650г. Падчас  будаўніцтва  былі  захаваны  і выкарыстаны сцены і скляпы першапачатковых будынкаў. Двухпавярховы  П-падобны  ў плане  манастырскі  будынак меў высокі вальмавы дах і   быў  накрыты  дахоўкай.

Планіроўка інтэр'ераў калідорная.На першым паверсе, які быў перакрыты крыжовымі скляпеннямі, акрамя манастырскіх келляў размяшчаліся трапезная, пакоі для гасцей, кухня і іншыя памяшканні. На другім паверсе, з драўлянай столлю, знаходзіліся толькі жылыя памяшканні.    

     

Абмерны чарцёж паўднёвага фасада з фіксацыяй галерэі.

Архітэктар Густаў Валерт. 1843 год Менск

 

         У  1650 годзе да царквы Святога Духа Мінскага манастыра базыльянаў прыбудавана асобная мураваная  прамавугольная  ў плане  капліца манастыра базыльянак. Капліца была перакрыта крыжовымі скляпеннямі.  Жылы манастырскі будынак  быў злучаны з гэтай  капліцай  крытай  галерэяй, якая  праходзіла над  высокай мураванай сцяной і мела 3-х пралётны праезд.У капліцы знаходзіўся вялікі разны залачоны драўляны  алтар  з абразамі Маці Божай, Святога Васіля і Іасафата.  Хоры  капліцы  выходзілі ў інтэр'ер царквы  і былі  закрыты  драўлянымі кратамі. Уся тэрыторыя манастыра, дзе знаходзіліся драўляныя гаспадарчыя  пабудовы,  была  абнесена сценамі.

                   

Рэканструкцыя базільянскіх манастыроў на XVIII  ст.

Архітэктар Людміла Іванова  1970-я гады

 

         Наяўнасць   побач двух манастыроў - мужчынскага і жаночага - вынікала з практыкі манаскага жыцця  ўніяцкай царквы  ранняга  перыяду, якая  прадугледжвала суіснаванне абодвух  асяродкаў і іх узаемную  падтрымку ў гаспадарчай і літургічнай сферах. Мужчынскі  і жаночы манастыры ў  Мінску былі  паяднаны  не  толькі ідэйна, але і архітэктурна: у цэнтральнай  частцы  горада, на галоўнай рыначный плошчы  побач з  ратушай,  быў узведзены супольны манастырскі  комплекс, дамінантай якога  стала царква Святога Духа

 

         Мінскі  Святадухаўскі  манастыр  базыльянак моцна пацярпеў  падчас  вайны  паміж  Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай  1654-1667  гадоў.   У ругой  палове XVII стагоддзя  манастыр быў адноўлены, пазней  неаднаразова  рэканструяваўся.

          

 

 
         

 

 Фота сярэдзіны ХХ стагоддзя. Дахі манастырскія.

 

         

  Ля муроў манастыра базыльянак.Фота 1925 года

 

         У   1795 годзе  манастыр  базыльянак  быў заынены адначасова з манастыром базыльян. Усе манастырскія будынкі былі перададзены Мінскаму праваслаўнаму  Петрапаўлаўскаму манастыру, які знаходзіўся тут да 1799 года.  У  1799 годзе   праваслаўны манастыр  пераводзіцца ў Пінск, а ў будынках  былога Мінскага манастыра  базыльянак змяшчаецца праваслаўная кансісторыя, якая знаходзілася тут да 40-х гадоў ХІХ стагоддзя.          

         Пасля  пажару 1835 года ў час перабудовы  былой царквы Святога Духа пад Мінскі праваслаўны кафедральны  сабор  Св. Пятра і Паўла была разбурана  манастырская  капліца  XVII стагоддзя, а таксама  галерэя,якая злучала капліцу з манастыром. Кансісторыя была пераведзена ў новы будынак  на  Новамейскай  плошчы, а манастырскі корпус  перададзены  прытчу  Мінскага  кафедральнага Петрапаўлаўскага сабора. Пасля 1920 года памяшканні былога манастыра базыльянак  XVII стагоддзя выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры.

                   

 

Густаў Валерт Графічная фіксацыя фасада царквы Святога Духа 1843 год

 
        

 

Кафедральны  сабор  Св. Пятра і Паўла

 

               У  1995 годзе  будынкі  карпусоў манастыра базіліанак  былі  рэстаўраваны, адноўлена  іх першапачатковая  планіроўка і страчаныя  архітэктурныя элементы фасадаў. Пасля рэстаўрацыі тут была размешчана  дзіцячая  музычная школа.

 

 

 

                                                          

         Калі ў 2012 годзе на старажытных мурах быў адноўлены  будынак  мінскай царквы Святога Духа, адначасова  была  адноўлена і галерэя, якая злучыла былы манастыр базыльянак з царквой.

       

 

 Праектная прапанова аднаўлення комплекса будынкаў

мінскіх базыльянскіх кляштараў