ДОМ ВЕЧАВЕРЫНА
Назад
ДОМ ВЕЧАВЕРЫНА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ХІХ СТАГОДДЗЯ

ДОМ ВЕЧАВЕРЫНА

HISTORICAL BUILDINGS OF THE 19th CENTURY 

 

Графічная рэканструкцыя фасадаў будынкаў на пачатак ХХ стагоддзя.

Graphical reconstruction of the early 20th century façades

 

Першыя мураваныя пабудовы на вялікім пляцы, які знаходзіўся на рагу вуліц Койданайскай і Феліцыянаўскай (пасля 1866 года Багадзельнай), з’явіліся ў самым пачатку XIX стагоддзя.

 

План пляца і будынкаў на рагу вуліц Койданаўскай і Феліцыянаўскай

 

Паступова ў першай палове XIX стагоддзя пачаў фарміравацца вялікі комплекс мураваных будынкаў у стылі класіцызму, якія галоўнымі фасадамі выходзілі як на Койданаўскую, так і  Феліцыянаўскую  вуліцы. У сярэдзіне XIX стагоддзя большасць будынкаў мела два паверхі.

Комплекс моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года. Адразу пасля пажару большасць з іх была адноўлена, а на месцы страчаных будынкаў з боку двара з’явіліся новыя мураваныя пабудовы.

План двара.

З праекта перабудовы комплекса будынкаў прадстаўлены мешчанінам Д.Ф.Генделям на зацьвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўправу.

Праект перабудовы комплекса будынкаў прадстаўлены мешчанінам Д.Ф.Генделям на зацьвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўправу.1881 г.

Праект перабудовы комплекса будынкаў прадстаўлены мешчанінам Д.Ф.Генделям на зацьвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўправу.1881 г.

 

Праект фасада па вуліцы Багадзельнай (Камсамольская) на аднаўленне будынкаў пасля пажару 1881 года

 

Сучасны выгляд фасадаў з боку вуліцы Камсамольскай. Фота 2017 года

Праект фасада па вуліцы Койданаўскай (Рэвалюцыйная)

на аднаўленне будынкаў пасля пажару 1881 года

Сучасны выгляд фасада з боку вуліцы Рэвалюцыйнай. Фота 2017 г.

 

У канцы XIX стагоддзя гэты комплекс разам з пляцам належаў мінскаму купцу І. Вечарэвіну. На мяжы XIX — пачатку XX стагоддзяў гэтая нерухомая маёмасць перайшла да мінскага мешчаніна Давіда Гендэля. У 1901 годзе ён падрыхтаваў праект грунтоўнай рэканструкцыі гэтай забудовы, паводле якога ў большай частцы будынкаў планавалася дабудаваць трэці паверх. У 1909 годзе гэтыя дамы набылі мінскія мяшчане Рубінштэйны.

      

Графічная рэканструкцыя фасадаў будынкаў на пачатак ХХ стагоддзя.

 

Паводле інвентарызацыі 1910 года большасць будынкаў ужо былі трохпавярховымі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад будынка, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу, быў вырашаны ў стылі класіцызму і багата аздоблены ляпным дэкорам. Падобнае архітэктурнае рашэнне меў і другі дом, які выходзіў фасадам на вуліцу Багадзельную. Трэці трохпавярховы будынак, які знаходзіўся ў паўднёва-ўсходняй частцы комплексу, быў вырашаны ў стылі мадэрн. Яго галоўны фасад быў багата аздоблены ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі, у тым ліку маскаронамі. Усе будынкі на другім і трэцім паверхах мелі балконы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі металічнымі кратамі.

У пачатку XX стагоддзя амаль  усе памяшканні на першым паверсе выкарыстоўваліся пад розныя крамы і лаўкі. Тут былі  крамы: галантарэйная, капелюшоў, посуду, малочная лаўка, а таксама вінная крама, дзе гандлявалі вядомымі еўрапейскімі гатункамі він. Частку памяшканняў займалі розныя канторы, а таксама прыватная друкарня. Памяшканні другога і трэцяга паверхаў выкарыстоўваліся пад жыллё.

Пасля 1920 года будынкі нацыяналізаваны, пасля чаго на першых паверхах па-ранейшаму знаходзіліся розныя гандлёвыя прадпрыемствы, а астатнія памяшканні былі перароблены пад камунальныя кватэры.

У гады Другой сусветнай вайны комплекс будынкаў не пацярпеў.

Фотаздымак 1944 года. На ім бачны комплекс ацалелых  пад час вайны будынкаў.

 

У выніку пасляваенных рамонтаў і рэканструкцый быў у значнай ступені страчаны дэкор фасадаў, асабліва першага паверха.

Чарцёж фасадаў на вуліцу Камсамольскую. 1980-я гады.

Фасад “дома з маскаронамі”. Фота 1950-я гады.

Сучасны выгляд фасадаў комплексу на рагу вуліц Рэвалюцыйнай і Камсамольскай.

 

У канцы XX стагоддзя амаль усе будынкі выкарыстоўваліся пад розныя ўстановы і арганізацыі.