ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ БУДЫНАК №32 ДОМ ГАЛЬПЕРЫНА-ІВЕНСКАГА
ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ БУДЫНАК №32 ДОМ ГАЛЬПЕРЫНА-ІВЕНСКАГА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ

 

БУДЫНАК №32

ДОМ ГАЛЬПЕРЫНА-ІВЕНСКАГА

Графічная рэканструкцыя фасада дома Поляка

    

 У XVIII — першай палове XIX стагоддзяў на гэтым пляцы знаходзіліся будынкі мінскага кляштара рахітаў, заснаванага ў 1752 годзе.

План Мінска 1793 года.

Колерам пазначана месца размяшчэнне кляштара рахітаў на вуліцы Койданаўскай (Рэвалюцыйная)

 

У 1824 годзе Мінскі кляштар рахітаў быў зачынены, а яго маёмасць перададзена Мінскаму кляштару баніфратраў.

Пасля 1832 года зямельны пляц разам з будынкамі перайшоў ва ўласнасць горада. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе пабудовы былога кляштара рахітаў былі разбураны, а яго тэрыторыя паступова забудавана жылымі дамамі.

 

Выгляд Мінска з боку Раманаўскай слабады. 1868 г.

Адбітак выявы з Памятнай кніжкі  Віленскага генерал-губернатарства за 1868 год. 1891 г.

 

Падчас вялікага пажару 1881 года забудова, якая існавала на гэтым зямельным пляцы моцна пацярпела.

Выгляд Мінска пасля пажару 1881 года.Мастак Баярскі.

 

Пасля пажару мінскі мешчанін Гальперын аднавіў двухпавярховы мураваны дом, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу.

 

Фрагмент мапы Мінска ХІХ стагоддзя

 

Гэта быў двухпавярховы складаны ў плане будынак. Асноўны аб’ём быў накрыты двухсхільным дахам, аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад быў падзелены на ярусы прафіляванай цягай і аформлены плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха мелі прафіляваныя ліштвы. Лучковыя вокны другога паверха былі аздоблены сандрыкамі. На тэрыторыі пляца акрамя комплексу гаспадарчых пабудоў знаходзіўся вялікі сад, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу.

 

Графічны ліст з  праекта 1881 года.

Графічная рэканструкцыя фасада на 1881 год.

 

У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага будынка стаў мінскі мешчанін Пейсах Гальперын. У пачатку XX стагоддзя гэтая маёмасць перайшла ва ўласнасць мінскага мешчаніна Шымона Івенскага. Паводле інвентарызацыі 1910 года ўсе памяшканні будынка выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры.

Вулица Рэвалюцыйная. Фота сярэдзины ХХ стагоддзя

 

 

Пасля 1920 года быў нацыяналізаваны, выкарыстоўваўся пад жылыя камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны былы дом Гальперына не пацярпеў і да канца XX стагоддзя на першым і другім паверхах будынка былі жылыя кватэры.

 

Графічная фіксацыя фасада дома №32 . Канец ХХ ст.

 

 

 

Сучасны выгляд дома №32 пасля рэканструкцыі