Назад
ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ХІХ СТАГОДДЗЯ (ДОМ БЕРЛЯНДА)

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ХІХ СТАГОДДЗЯ (ДОМ  БЕРЛЯНДА)

HISTORICAL BUILDINGS OF THE 19TH CENTURY  BIERLIAND’S HOUSE

 

Графічная фіксацыя фасада дома Берлянда паводле 1890-х гадоў.

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы, які знаходзіўся на рагу Саборнай плошчы і Праабражэнскай вуліцы, існавала драўляная і мураваная забудова.

            

Фрагмент плана Мінска 1910 года.

Драўляныя будынкі, якія выходзілі на вуліцу Праабражэнскую, былі цалкам знішчаны падчас вялікага пажару 1881 года, а мураваная забудова пашкоджана.  Пасля пажару збоку вуліцы Праабражэнскай было пабудавана некалькі невялікіх мураваных дамоў і гаспадарчых пабудоў.

 

 Вуліца Прэабражэнская. Выгляд на дом Берлянда з боку гатэля “Еўропа”.

 Здымак пачатка ХХ стагоддзя.

          

 

Вуліца Прэабражэнская. Выгляд ад вуліцы Багадзельнай (Камсамольская) у бок  гатэля “Еўропа”. Удалечыні злева бачны дом Берлянда.

 Здымак пачатка ХХ стагоддзя.

 

На іх месцы ў канцы XIX стагоддзя быў збудаваны вялікі трохпавярховы мураваны жылы  дом, падчас будаўніцтва якога былі выкарыстаны канструкцыі першапачатковых будынкаў, узведзеных у першай палове XIX стагоддзя. Новы будынак быў накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычнасць кампазіцыі галоўнага фасада падкрэслівалася трыма атыкамі. Паверхі былі падзелены прафіляванымі цягамі. Першы паверх быў аформлены рустам. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы былі аздоблены прафіляванымі нішамі і сандрыкамі.

 У пачатку XX стагоддзя уладальнікам гэтага будынка стаў купец Ісаак Берлянд.  

Паводле інвентарызацыі 1910 года значную частку першага паверха займала банкірская кантора Берлянда, а таксама Мінскае гандлёва-прамысловае таварыства ўзаемнай пазыкі, галантарэйная крама, прыватная друкарня,   цырульня і іншыя. На другім паверсе знаходзілася яўрэйскае вучылішча. Значная частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад жылыя кватэры.  

У 1920 гады былы дом Берлянда быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры.

 

 Вуліца Інтэрнацыянальная. Дом №13. Фота сярэдзіны ХХ стагоддзя.

 

У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў.

Аэрафотаздымак 1944 года.

Злева на здымку бачны ацалелыя будынкі па вуліцы Інтэрнацыянальнай №11 і №13

 

У 1960-я гады будынак быў рэканструяваны і адначасова надбудаваны чацвёрты паверх.

Вуліца Інтэрнацыянальная. Дом №13. Фота другая палова  ХХ стагоддзя.

 

 

У выніку гэтай рэканструкцыі было амаль цалкам страчана першапачатковае дэкаратыўнае афармленне галоўнага фасада.