ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ
ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ

ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ

THE VANKOVIČ FAMILY CITY MANSION

 

Фасад дома гарадской сядзібы Ваньковічаў.

Графіка "Басталія" 2015 год

 

            У XVI пачатку 20 стагоддзяў лёс старажытнага шляхецкага роду Ваньковічаў быў звязаны з Мінскам. Дзякуючы іх мецэнацкай дзейнасці, у Мінску былі заснаваны шматлікія храмы і манастыры. У XVII-XVIII  стагоддзях Ваньковічам належала шмат юрыдык, пляцаў і дамоў у розных частках горада. У пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ёсць звесткі аб тым, што Ваньковічам належаў і вялікі пляц з забудовай на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, якая тады называлася Валоцкай.

                                           

 

          Ваньковічы - старажытны шляхецкі беларускі род герба «Ліс»

Першае ўпамінаннне пра род адносіцца да 1499 года..

 

        Мінская гарадская сядзіба, якая знаходзілася на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя як рэзідэнцыя князёў Друцкіх-Любецкіх. Гэтая сядзіба была пазначана на праектным плане Мінска, які ў 1797 годзе падрыхтаваў мінскі губернскі архітэктар Фёдар (Тэадор) Крамер, як новы аб'ект, прапанаваны для забудовы. Відаць, архітэктар Крамер і з'яўляецца аўтарам праекта гэтага сядзібнага комплексу, таму што ўсе астатнія новыя будынкі, якія планавалася пабудаваць згодна гэтага плана, былі спраектаваны менавіта ім.

         На іншых, больш позніх, планах горада канца XVIII- пачатку XIX стагоддзяў гэтая сядзіба ўжо зафіксавана як існуючая.

       

 

 Сядзіба Ваньковічаў з гаспадарчымі пабудовамі

на гарадскім плане 1801 года

 

          

 

          12 верасня 1811 года князь Ануфрый Друцкі-Любецкі прадаў за 1 тысячу рублёў серабром свой дом з пляцам у горадзе Мінску па вуліцы Валоцкай пад № 131, які з даўніх часоў належыў яго продкам, вядомаму мінскаму літаратару, гісторыку і грамадскаму дзеячу Яну Ходзьку. У дакументах на продаж сядзібы згадваецца не толькі галоўны сядзібны дом, але вялікая афіцына і розныя гаспадарчыя пабудовы.

      У гэты ж час мастак Юзеф Пешка выканаў акварэльную замалёўку, на якой зафіксаваў амаль увесь сядзібны комплекс па вуліцы Валоцкай. Паводле гэтай акварэлі цэнтрам кампазіцыі сядзібы з'яўляўся вялікі аднапавярховы сядзібны дом у стылі класіцызму. Перад домам знаходзіўся парадны двор - курданер, арганізаваны галоўным сядзібным будынкам і дзвюма афіцынамі, якія непасрэдна выходзілі на Валоцкую вуліцу. Збоку вуліцы была пабудавана каменная агароджа з вялікай уязной брамай. Архітэктурны комплекс сядзібы, які ў той час належаў Яну Ходьзку, добра праглядаўся з розных куткоў горада і адыгрываў значную ролю ў сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска.

       

 

 Мінск. Валокі полацкія -Зыбіцкая. Мастак Юзэф Пешка

       

         У 1818 годзе Ян Ходзька мыў змушаны прадаць сваю сядзібу ў Мінску. У 40-х гадах ХІХ стагоддзя мінская рэзідэнцыя князёў Друцкіх-Любецкіх перайшла ва ўласнасць роду Ваньковічаў. 3 красавіка 1846 года гэту сядзібу выкупіў за 2050 рублёў серабром Эдвард Ваньковіч, стрыечны брат мастака Валенція Ваньковіча.Менавіта ў гэты час цалкам сфарміраваўся і архітэктурны комплекс сядзібы, на тэрыторыі якога акрамя галоўнага сядзібнага дома і двух афіцын знаходзіліся аранжарэя, вялікая мураваная стайня а таксама іншыя гаспадарчыя пабудовы, жылы дом на вуліцы Зыбіцкай, фруктовы сад і невялікі пейзажны парк на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай. Цалкам планіровачная структура сядзібы была зафіксавана на падрабязным плане 1848 года.

                          

 

 

Валенцій Ваньковіч (1800-1842) беларускі мастак.

Аўтапартрэт 1848 год

 

         Эдвард Ваньковіч прыклаў шмат намаганняў па рэканструкцыі ўсяго сядзібнага комплексу. У гэты ж час мінская сядзіба Ваньковічаў ператварылася ў своеасаблівы культурны цэнтр, дзе часта збіраліся прадстаўнікі мінскай дэмакратычнай інтэлігенцыі - пісьменнікі, мастакі, музыканты.

                                 

 

 

 Вінцэ́нт  Дунін-Марцінкевіч (1808-1884) класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

                               

  

 

 Станіслаў Манюшка (1819-1872) польскі і беларускі кампазітар.

Вытокі музаў Станіслава Манюшкі ў беларускім і польскім фальклоры       

        

         У доме Эдварда Ваньковіча неаднаразова спыняўся яго блізкі сваяк кампазітар Станіслаў Манюшка. Сюды часта заходзіў пісьменнік Дунін-Марцінкевіч. Бацька Станіслава Манюшкі - мастак аматар   Чэслаў Манюшка таксама любіў бываць у сваіх мінскіх сваякоў. Ён нават зрабіў тут некалькі мінскіх пейзажных замалёвак.

 

Відок Мінска з боку сядзібы Э.Ваньковіча.

Малюнак Чэслава Манюшкі 1849 год. У цэнтры бачны мост праз Свіслач,

які называўся Паліцэйскім.

 

                

 

Паліцэйскі мост.

Адзін з самых старых фотаздымкаў Мінска.1860-70 гады.

        

         Пасля смерці Эдварда Ваньковіча ў 1872 годзе сядзіба перайшла ў пажыццёвае валоданне да яго ўдавы Міхаліны з роду Манюшкаў. У другой палове ХІХ стагоддзя сядзіба належала сынам Эдварда Ваньковіча - спачатку Уладзіславу, а пасля яго смерці - Сігізмунду. Апошнім уладальнікам мінскай сядзібы Ваньковічаў, амаль да 1920 года, з'яўляўся Пётр Ваньковіч, сын Сігізмунда.

 

      У пачатку 1920-х гадоў усе будынкі сядзібы былі нацыяналізаваны, большасць памяшканняў прыстасавана пад камунальныя кватэры.

         У 1947 годзе мінскай сядзібе Ваньковічаў быў нададзены статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У 1980 годзе прынята рашэнне аб музеефікацыі сядзібнага комплексу. Работы па аднаўленні страчаных будынкаў і рэстаўрацыі галоўнага сядзібнага дома доўжыліся да 2010 года.

         На тэрыторыі сядзібы ўсталявана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку Віленцію Ваньковічу (скульптар Уладзімер Слабодчыкаў).

          

 

       

 

Фота 1979 года .

 

Ніжэй фотаздымкі сядзібы розных гадоў