КАСЦЁЛ СВЯТОГА РОХА І КЛЯШТАР РАХІТАЎ
КАСЦЁЛ СВЯТОГА РОХА І КЛЯШТАР РАХІТАЎ

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ

КАСЦЁЛ СВЯТОГА РОХА І КЛЯШТАР РАХІТАЎ

 

План Мінска 1793 года.

Колерам пазначана размяшчэнне кляштара рахітаў на вуліцы Койданаўскай.

 

 

Фрагмент з плана Мінска 1793 года

 

Кляштар рахітаў быў заснаваны 3 жніўня 1752 года паводле фундацыі менскіх бурмістраў Шышкаў, якія ахвяравалі рахітам пляц на Койданаўскай вуліцы побач з Койданаўскай брамай і гарадскім валам для пабудовы кляштара і шпіталя, а таксама 750 злотых на ўтрыманне хворых. Адначасова ксёндз Тамаш Стацэвіч ахвяраваў кляштару 11 тысяч злотых і абраз Св. Веранікі.

 

Святая Вераніка. Ганс Мемлінг. Каля 1420 г. Мюнхен.

 

У 1788 годзе Міхал Ансялеўскі падараваў кляштару 2 сенажаці недалёка ад горада.

У XVIII — пачатку XIX стагоддзяў кляштару належалі некалькі пляцаў з будынкамі ў горадзе, а таксама фруктовы сад каля вуліцы Нямігскай і вятрак пры дарозе на Смілавічы. 

Тут на скрыжаванні сучасных вуліц Рэвалюцыйнай і Раманаўскай слабады побач з Койданаўскай брамай і гарадскім валам у ХVIII-ХІХ  стагоддзях існаваў мінскі  кляштар рахітаў. Фота 1934 года.

 

 

Кляштар рахітаў на плане Мінска 1790 года.

.

           

 

Невялікі драўляны дзвюхвежавы касцёл Св. Роха галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Інтэр’еры яго ўпрыгожвалі 3 драўляныя разныя алтары.

У галоўным алтары знаходзіліся абразы Св. Роха, Св. Веранікі і Св. Юзефа. На тэрыторыі кляштара месціўся аднапавярховы драўляны шпіталь на 30 ложкаў, а таксама 3 драўляныя жылыя дамы, у адным з якіх жыў ксёндз-капелан. Побач знаходзіўся комплекс гаспадарчых пабудоў і агарод. Тэрыторыя кляштара была абнесена драўляным парканам. Галоўная брама размяшчалася з боку вуліцы Койданаўскай.

У 1824 годзе менскі кляштар рахітаў быў скасаваны, і разам з усёй маёмасцю далучаны да менскага кляштара баніфратраў.

Від Мінска з боку Барысаўскага тракта. (Траецкая гара).

Мастак Б. Лавернь 1840 год

 

Фрагмент карціны мастака Б. Лаверня. “ Від Мінска з боку Барысаўскага тракту” Магчыма адзіная выява  будынка касцёла  Святога Яна мінскага кляштара баніфратаў.

Фрагмент Плана Мінска 1793года.

Колерам пазначаны месцы знаходжання кляштара  рахітаў і кляштара баніфратаў.

 

У 1836 годзе ўся маёмасць былога кляштара рахітаў была перададзена Мінскаму прыказу грамадскай апекі (Минскому приказу общественного призрения).

Пасля 1832 года большасць будынкаў былога кляштара баніфратраў была разбурана, а ў другой палове XIX стагоддзя яго тэрыторыя паступова забудавана жылымі дамамі.

З плана Мінска 1858 года

Від Мінска з боку Раманаўскай Слабады.З гравюры 1868г.

 

Вуліца Койданаўская пасля пажару 1881 года

 

План Мінска канца ХІХ стагоддзя

 

Фрагмент з плана Мінска канца ХІХ ст.

У крузе пазначана месца размяшчэння скасаванага кляштара рахітаў.

 

 

Сучасная забудова на  скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйнай і Гарадскі вал. Фота 2017 г.