Назад
КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНАК І КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВОЙЦЕХА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА XVII-XVIII СТАГОДДЗЯЎ

КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНАК І КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВОЙЦЕХА

HISTORICAL BUILDINGS OF THE 17th-18th CENTURIES

BENEDECTINE SISTERS CHURCH AND ST VOJTĚCH ROMAN CATHOLIC CHURCH

Графичная рэканструкцыя ансамбля Менскага кляштара бенедыкцинак и касцёла Святога Войцеха паводле накрысащ минскага губернскага архитэктара Фёдара (Тэадора) Крамера. Басталия 2017 год

 

Кляштар бенедыкцінак быў заснаваны ў 1633 годзе віленскім канонікам Войцехам Сялявам, які адкупіў у Самуэля Друцкага-Горскага і Аляксандра Сакалінскага 2 дамы “з будынкамі, пляцамі, гародамі і полем” на вуліцы Зборавай і перадаў іх у якасці фундуша бенедыкцінкам. 14 ліпеня 1633 года гэты фундуш быў пацверджаны прывілеям караля Уладзіслава IV, а потым зацверджаны віленскім біскупам Абрагамам Войнам.

Кароль польск і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслаў IV Ваза.

Мастак Пітэр Паўль Рубенс. 1624 год

        

Нясвіж. Мастак Юзэф  Пешка. Каля 1800 года

 

Першыя манашкі перасяліліся ў Менск з Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак.

Дзякуючы намаганням Войцеха Сялявы, былі пабудаваны першыя драўляныя будынкі кляштара і касцёла Св. Войцеха на вуліцы Зборавай. Наступныя фундатары віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч і яго жонка Соф’я, княжна Друцкая-Горская, распачалі будаўніцтва новага мураванага касцёла. 1 снежня 1647 года Хадкевіч падпісаў кантракт з магістрам мулярскага мастацтва Андрэем Кромерам на будаўніцтва новага мураванага касцёла бенедыкцінак,  якое было скончана ў 1649 годзе. Новы касцёл бенедыкцінак у Менску быў асвечаны біскупам Мікалаем Слупскім.

 

Віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч

 

Мікалай Слупскі (16161693— рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).Мастак Е. Шротэр, XVII стагоддзе

 

Кляштар моцна пацярпеў у час ваенных падзей сярэдзіны XVII стагоддзя. Пасля вайны, дзякуючы намаганням Кацярыні Свірскай, быў узведзены новы мураваны жылы корпус кляштара. У 1661 годзе Марцыбела з Рагозаў, жонка Самуэля Зянкевіча, адпісала кляштару фальварак Кодкі ў Рэчыцкім павеце. Мецэнатамі кляштара былі Соф’я Зянкевіч, Сусана і Алена Статкевічы, Сусана Навадворская і іншыя.

У 1780 годзе комплекс кляштара быў рэканструяваны менскім архітэктарам Т. Раманоўскім. У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў на тэрыторыі кляштара акрамя мураваных будынкаў касцёла і двухпавярховага жылога корпуса ў стылі барока знаходзіўся комплекс гаспадарчых пабудоў: 2 афіцыны, бровар, свіран, стайня і іншыя драўляныя збудаванні, а таксама вялікі сад і агарод. Кляштару належалі 2 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валок ворнай зямлі. У школе пры кляштары вучыліся дзяўчынкі, большая частка з якіх страціла бацькоў. 

Выгляд на касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак з блоку вуліцы Няміга (на здымку з правага боку). Здымак 1870 года. Выгляд да перабудовы.

Панарама Мінска. Да перабудовы касцёла (направа), з гравюры да 1871

 

Мураваны касцёл Св. Войцеха галоўным двухвежавым фасадам выходзіў на Зборавую вуліцу. Яго інтэр’еры ўпрыгожвалі 5 мураваных і драўляных разных алтароў.

       

Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак

Рысунак кляштару з атлясу, 1800

 

У 1871 годзе Менскі кляштар бенедыкцінак быў скасаваны, а ў 1873 годзе яго будынкі былі пераабсталяваны пад праваслаўны жаночы Праабражэнскі манастыр. У гэты час паводле праекта мінскага епархіяльнага архітэктара Іванова былы касцёла Св. Войцеха быў перабудаваны ў псеўдарускім стылі пад праваслаўную царкву.

 План тэрыторыі кляштара

Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1912 года

Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1910 года

Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1912 года

 

У 1930-я гады будынак былога касцёла быў прыстасаваны пад клуб, а ў сярэдзіне 1960-х гадоў разбураны.

На здымку бачны стан будынка колішняга касцёла Святога Войцеха (Прэабражэнскай царквы) у 1960-я гады. З правага боку бачна частка фасада кінатэатра “Перамога”

 

Пазьней з левага боку ад падмуркаў касьцёла быў узведзены будынак пракуратуры з чырвонай цэглы.

 

Сучасны выгляд месца, дзе быў збудаваны колішні касцёл Святога Войцеха і кляштар сясцёр бенедыкцінак.