ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА XVII-XVIII СТАГОДДЗЯЎ
КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНАК І КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВОЙЦЕХА
HISTORICAL BUILDINGS OF THE 17th-18th CENTURIES
BENEDECTINE SISTERS CHURCH AND ST VOJTĚCH ROMAN CATHOLIC CHURCH

Графичная рэканструкцыя ансамбля Менскага кляштара бенедыкцинак и касцёла Святога Войцеха паводле накрысащ минскага губернскага архитэктара Фёдара (Тэадора) Крамера. Басталия 2017 год
Кляштар бенедыкцінак быў заснаваны ў 1633 годзе віленскім канонікам Войцехам Сялявам, які адкупіў у Самуэля Друцкага-Горскага і Аляксандра Сакалінскага 2 дамы “з будынкамі, пляцамі, гародамі і полем” на вуліцы Зборавай і перадаў іх у якасці фундуша бенедыкцінкам. 14 ліпеня 1633 года гэты фундуш быў пацверджаны прывілеям караля Уладзіслава IV, а потым зацверджаны віленскім біскупам Абрагамам Войнам.

Кароль польск і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслаў IV Ваза.
Мастак Пітэр Паўль Рубенс. 1624 год
Нясвіж. Мастак Юзэф Пешка. Каля 1800 года
Першыя манашкі перасяліліся ў Менск з Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак.
Дзякуючы намаганням Войцеха Сялявы, былі пабудаваны першыя драўляныя будынкі кляштара і касцёла Св. Войцеха на вуліцы Зборавай. Наступныя фундатары віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч і яго жонка Соф’я, княжна Друцкая-Горская, распачалі будаўніцтва новага мураванага касцёла. 1 снежня 1647 года Хадкевіч падпісаў кантракт з магістрам мулярскага мастацтва Андрэем Кромерам на будаўніцтва новага мураванага касцёла бенедыкцінак, якое было скончана ў 1649 годзе. Новы касцёл бенедыкцінак у Менску быў асвечаны біскупам Мікалаем Слупскім.
Віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч
Мікалай Слупскі (1616—1693) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).Мастак Е. Шротэр, XVII стагоддзе
Кляштар моцна пацярпеў у час ваенных падзей сярэдзіны XVII стагоддзя. Пасля вайны, дзякуючы намаганням Кацярыні Свірскай, быў узведзены новы мураваны жылы корпус кляштара. У 1661 годзе Марцыбела з Рагозаў, жонка Самуэля Зянкевіча, адпісала кляштару фальварак Кодкі ў Рэчыцкім павеце. Мецэнатамі кляштара былі Соф’я Зянкевіч, Сусана і Алена Статкевічы, Сусана Навадворская і іншыя.
У 1780 годзе комплекс кляштара быў рэканструяваны менскім архітэктарам Т. Раманоўскім. У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў на тэрыторыі кляштара акрамя мураваных будынкаў касцёла і двухпавярховага жылога корпуса ў стылі барока знаходзіўся комплекс гаспадарчых пабудоў: 2 афіцыны, бровар, свіран, стайня і іншыя драўляныя збудаванні, а таксама вялікі сад і агарод. Кляштару належалі 2 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валок ворнай зямлі. У школе пры кляштары вучыліся дзяўчынкі, большая частка з якіх страціла бацькоў.
Да маскоўскай перабудовы, каля 1870.jpg)
Выгляд на касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак з блоку вуліцы Няміга (на здымку з правага боку). Здымак 1870 года. Выгляд да перабудовы.
.jpg)
Панарама Мінска. Да перабудовы касцёла (направа), з гравюры да 1871
Мураваны касцёл Св. Войцеха галоўным двухвежавым фасадам выходзіў на Зборавую вуліцу. Яго інтэр’еры ўпрыгожвалі 5 мураваных і драўляных разных алтароў.
Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак

Рысунак кляштару з атлясу, 1800
У 1871 годзе Менскі кляштар бенедыкцінак быў скасаваны, а ў 1873 годзе яго будынкі былі пераабсталяваны пад праваслаўны жаночы Праабражэнскі манастыр. У гэты час паводле праекта мінскага епархіяльнага архітэктара Іванова былы касцёла Св. Войцеха быў перабудаваны ў псеўдарускім стылі пад праваслаўную царкву.

План тэрыторыі кляштара

Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1912 года
.jpg)
Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1910 года
.jpg)
Мінск. Вуліца Зборавая (Праабражэнская) Здымак 1912 года
У 1930-я гады будынак былога касцёла быў прыстасаваны пад клуб, а ў сярэдзіне 1960-х гадоў разбураны.

На здымку бачны стан будынка колішняга касцёла Святога Войцеха (Прэабражэнскай царквы) у 1960-я гады. З правага боку бачна частка фасада кінатэатра “Перамога”
Пазьней з левага боку ад падмуркаў касьцёла быў узведзены будынак пракуратуры з чырвонай цэглы.
Сучасны выгляд месца, дзе быў збудаваны колішні касцёл Святога Войцеха і кляштар сясцёр бенедыкцінак.