КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНЦАЎ І КАСЦЁЛ МІХАЛА АРХАНЁЛА
КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНЦАЎ І КАСЦЁЛ МІХАЛА АРХАНЁЛА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА XVIII СТАГОДДЗЯ

 

КЛЯШТАР БЕНЕДЫКТЫНЦАЎ

 І КАСЦЁЛ МІХАЛА АРХАНЁЛА

 

 

З плана Мінска 1793 года.

Кляштар бенедыктынцаў і касцёл Міхала Арханёла на плане Мінска 1793 года  

 

План Мінска 1790 года.

 Чырвоным кругам пазначаны пляц кляштара бенедыктынцаў.

       

Кляштар бенедыктынцаў быў заснаваны 20 красавіка 1700 года жонкай менскага харунжага Ганнай Статкевіч з Багушэвічаў, якая ахвяравала вялікі пляц на рагу Койданаўскай вуліцы і Няміжскага завулка для пабудовы касцёла і рэзідэнцыі бенедыктынцаў. Адначасова яна падаравала кляштару 7 тысяч злотах.

Першыя манахі пераехалі сюды з Нясвіжскага кляштара бенедыктынцаў Св. Крыжа.

 

Касцёл Святога Крыжа і кляштар бенедыктынцаў у Нясвіжы.

Мастак Напалеон Орда. 1876 год.

Відок Нясвіжа. Мастак Ю. Пешка. 1800 год.

 

Святы Бенедыкт. Заля капітула. Кляштар Сан Марка, Фларэнцыя.

Мастак Фра Анжэліка. 1441-42 г.г.

 

У XVIII стагоддзі тэрыторыя кляштара была пашырана, дзякуючы намаганням менскага лентвойта Крыштафа Валіцкага, бурмістраў Міхала Кудышэвіча і Базыля Мазуркевіча, якія перадалі кляштару яшчэ адзін гарадскі пляц на рагу Койданаўскай вуліцы і Няміжскага завулка, на якім быў разбіты фруктовы сад. У 1762 годзе Антоній і Марціна Багушэвічы далучылі да кляштара суседні пляц на Койданаўскай вуліцы, што дало магчымасць пабудаваць новую афіцыну і пякарню.

На працягу XVIII стагоддзя мецэнатамі менскай рэзідэнцыі бенедыктынцаў былі харунжы Фларыян Быкоўскі, Соф’я Ваньковіч, Юзаф Габрыэль Аскерка, Крыштаф Антоній Храпавіцкі, Русецкія і іншыя.

Акрамя пляцаў і юрыдык у горадзе кляштару належаў фальварак Басыялаўка (Басалаўка) за Татарскім канцом, які набыў для кляштара ксёндз Міхал Круковіч у 1703 годзе.

Фальварак Басіялаўка вядомы з гістарычных крыніц XVIII ст.. Назва мясцовасці мае татарскае паходжанне — гістарычна гэту мясціну насялялі беларускія татары. Праз складанасць назвы менскія ўрадоўцы штораз называлі фальварак па-рознаму: Бейсалаўка, Басалаўка, Басіялаўка, Бесіялаўка. Пазней гэту мясцовасць пачалі называць Весялоўкай.

Яшчэ ў 1930 годзе Весялоўка лічылася ваколіцай Мінску.

У 1773 годзе намаганнямі ксяндза Свідэрскага быў пабудаваны драўляны касцёл Св. Міхала Арханёла, які галоўным дзвюхвежавым фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Паміж вежамі знаходзіўся шчыт, які быў завершаны жалезным крыжам.

Драўляны касцёл у Налібоках. Пачатак XVIII стагоддзя, які быў спалены ў 1943 годзе. Магчыма касцёл Міхала Арпханёла быў падобным да гэтай святыні.

 

Інтэр’ер храма ўпрыгожвалі 5 жывапісных аптычных алтароў, намаляваных на палатне. У галоўным алтары знаходзіўся абраз Св. Міхала, а над ім вялікі драўляны крыж з фігурай Ісуса. У астатніх алтарах былі абразы Найсвяцейшай Панны Марыі, Св. Бенедыкта, Св. Схалястыкі. У капліцы зн

На рагу вуліц Койданаўскай і Феліцыянаўскай (былы Няміжскі завулак) знаходзіўся вялікі двухпавярховы драўляны будынак кляштара з алькежамі.

На тэрыторыі кляштара месціўся комплекс гаспадарчых драўляных пабудоў, а таксама афіцына. За гаспадарчымі пабудовамі быў разбіты сад. Тэрыторыя кляштара была абнесена драўляным парканам з брамамі. Галоўная брама знаходзілася з боку вуліцы Койданаўскай.

У канцы XVIII стагоддзя пробашчам менскай рэзідэнцыі бенедыкцінцаў быў ксёндз Раман Варанец, якога прыслалі з Нясвіжскага кляштара. Ён займаўся выхаваннем хлопчыкаў шляхецкага паходжання, якія страцілі бацькоў.

У 1832 годзе Менскі кляштар бенедыктынцаў быў скасаваны, а яго маёмасць перададзена гарадскім уладам. Доўгі час будынкі былога кляштара выкарыстоўваліся як складскія памяшканні.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе пабудовы былога кляштара бенедыктынцаў былі разбураны, а яго тэрыторыя паступова забудавана жылымі дамамі.

На карце Мінска канца ХІХ ст бачна як забудоўваўся раён дзе месціўся пляц кляштара бенедыктынцаў.

 

 

Фота 1923 года. Забудова вуліц Фелецыянаўскай (Камсамольская) і Койданаўскай (Рэвалюцыйная)

 

 

Фота 1944 года. Чырвоным кругам пазначана месца дзе ў XVIII ст размяшчаўся кляштар бенедыктынцаў.

 

 

Земляныя працы на вуліцы Камсамольская на былым пляцы кляштара. Фота 1955 года.

 

Сучасная забудова гістарычнага месца.