Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
Назад
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 27 июля 2016 г. N 2/2412

 

КОДЭКС РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ

20 лiпеня 2016 г. N 413-З

 

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2016 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2016 года

 

ЗМЕСТ

АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, i iх азначэннi

Артыкул 2. Прынцыпы, на якiх грунтуюцца грамадскiя адносiны ў сферы культуры

Артыкул 3. Суб'екты культурнай дзейнасцi

ГЛАВА 2. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ I ЯГО ДЗЕЯННЕ

Артыкул 4. Заканадаўства аб культуры

Артыкул 5. Грамадскiя адносiны, якiя рэгулююцца заканадаўствам аб культуры

Артыкул 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

ГЛАВА 3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА I ДЗЯРЖАЎНАЕ КIРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 8. Напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры

Артыкул 9. Дзяржаўныя i iншыя праграмы, накiраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры

Артыкул 10. Дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

Артыкул 13. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры

Артыкул 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры

Артыкул 15. Узаемадзеянне ў сферы культуры дзяржаўных органаў з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiмi аб'яднаннямi i iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi

Артыкул 16. Супрацоўнiцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi

Артыкул 17. Сацыяльна-творчыя заказы

Артыкул 18. Падтрымка таленавiтай моладзi

ГЛАВА 4. КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКI КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры

Артыкул 20. Грамадскi кантроль у сферы культуры

ГЛАВА 5. ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 21. Крынiцы фiнансавання ў сферы культуры

Артыкул 22. Асаблiвасцi фiнансавання дзяржаўных арганiзацый культуры

Артыкул 23. Фiнансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi i фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва

Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносiць даход

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне ў сферы культуры

ГЛАВА 6. МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 26. Задачы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

Артыкул 27. Прынцыпы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

Артыкул 28. Прававыя асновы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

Артыкул 29. Напрамкi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

Артыкул 30. Мiжнародны культурны абмен

Артыкул 31. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры

РАЗДЗЕЛ II. СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

ГЛАВА 7. ГРАМАДЗЯНЕ

Артыкул 32. Правы грамадзян Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

Артыкул 33. Абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

Артыкул 34. Правы i абавязкi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў сферы культуры

Артыкул 35. Права на ўдзел у культурным жыццi

Артыкул 36. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

Артыкул 37. Права на эстэтычнае выхаванне

Артыкул 38. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi

Артыкул 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый

Артыкул 40. Права на свабоду аб'яднанняў у сферы культуры

Артыкул 41. Творчыя работнiкi

Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работнiка

Артыкул 43. Асаблiвасцi прававога статусу работнiкаў культуры

ГЛАВА 8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 44. Паняцце i вiды калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 45. Жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 46. Статус калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 47. Парадак стварэння i лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасцi ўдзельнiкамi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 49. Кiраванне ў прафесiйным калектыве мастацкай творчасцi або непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

ГЛАВА 9. АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ I ПАДРАЗДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

Артыкул 50. Арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб

Артыкул 51. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры

Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры

Артыкул 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры

Артыкул 54. Папячыцельскiя саветы арганiзацый культуры

ГЛАВА 10. УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI I НАВУКОВЫЯ АРГАНIЗАЦЫI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ)

Артыкул 55. Установы адукацыi ў сферы культуры

Артыкул 56. Навуковыя арганiзацыi ў сферы культуры

Артыкул 57. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)

ГЛАВА 11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ

Артыкул 58. Творчы саюз

Артыкул 59. Асаблiвасцi стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, дзейнасцi творчых саюзаў, iх рэарганiзацыi i лiквiдацыi

Артыкул 60. Супрацоўнiцтва дзяржаўных органаў з творчымi саюзамi

Артыкул 61. Правы творчых саюзаў

Артыкул 62. Членства ў творчым саюзе

Артыкул 63. Уласнасць творчых саюзаў

ГЛАВА 12. СПОНСАРЫ I МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 64. Спонсар культуры

Артыкул 65. Мецэнат культуры

АСАБЛIВАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

ГЛАВА 13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ

Артыкул 66. Вiды культурных каштоўнасцей

Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць

Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

ГЛАВА 14. УВОЗ I (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 76. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей

Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Артыкул 78. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь

РАЗДЗЕЛ IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

ГЛАВА 15. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

Артыкул 79. Напрамкi культурнай дзейнасцi

Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасцi

Артыкул 81. Забарона, абмежаванне i прыпыненне культурнай дзейнасцi

ГЛАВА 16. АХОВА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына i яе ахова

Артыкул 83. Вiды матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны i саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны

Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 87. Прафесiйнае выяўленне культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 89. Дзеяннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесiйным або выпадковым выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 91. Фiксацыя, навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

Артыкул 92. Крытэрыi для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 93. Наданне культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 94. Пазбаўленне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з'яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 96. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 97. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 98. Звесткi Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 99. Уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення i выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 103. Меры па захаваннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва i аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 117. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 118. Абавязкi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы

Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства

Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

ГЛАВА 17. АХОВА АРХЕАЛАГIЧНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 123. Археалагiчная спадчына

Артыкул 124. Ахова археалагiчнай спадчыны

Артыкул 125. Улiк археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў

Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi

Артыкул 127. Пошук i выяўленне археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў

Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах

Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

Артыкул 130. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

ГЛАВА 18. БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

Артыкул 131. Бiблiятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай справы

Артыкул 132. Бiблiятэчны работнiк

Артыкул 133. Бiблiятэка. Вiды бiблiятэк

Артыкул 134. Асноўныя задачы i прынцыпы дзейнасцi бiблiятэк

Артыкул 135. Асаблiвасцi стварэння i лiквiдацыi бiблiятэк

Артыкул 136. Асаблiвасцi матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння бiблiятэк

Артыкул 137. Правы i абавязкi бiблiятэк

Артыкул 138. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"

Артыкул 139. Сеткi бiблiятэк. Сукупная сетка бiблiятэк

Артыкул 140. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет

Артыкул 141. Бiблiятэчны фонд. Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 142. Кнiжныя помнiкi. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 143. Фармiраванне бiблiятэчных фондаў

Артыкул 144. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў. Кiраванне бiблiятэчнымi фондамi

Артыкул 145. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчных фондаў

Артыкул 146. Узаемадзеянне бiблiятэк

Артыкул 147. Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў

Артыкул 148. Мiжбiблiятэчны абанемент. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента

Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бiблiятэк па фармiраваннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў

Артыкул 150. Карыстальнiкi бiблiятэк. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк

Артыкул 151. Рэгiстрацыя карыстальнiкаў бiблiятэк

ГЛАВА 19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

Артыкул 152. Музейная справа

Артыкул 153. Музейны работнiк

Артыкул 154. Музейная дзейнасць

Артыкул 155. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял, iх класiфiкацыя

Артыкул 156. Музейная калекцыя

Артыкул 157. Музейны фонд

Артыкул 158. Права ўласнасцi на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння

Артыкул 159. Музей. Мiсiя музея

Артыкул 160. Канцэпцыя развiцця музея

Артыкул 161. Класiфiкацыя музеяў

Артыкул 162. Асаблiвасцi стварэння i лiквiдацыi музеяў

Артыкул 163. Асаблiвасцi матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i фiнансавання музеяў

Артыкул 164. Правы i абавязкi музеяў

Артыкул 165. Сiстэма дзяржаўных музеяў

Артыкул 166. Музеi-запаведнiкi. Музеi пад адкрытым небам

Артыкул 167. Рэестр музеяў

Артыкул 168. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў

Артыкул 169. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы

Артыкул 170. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 172. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 174. Камплектаванне музейнага фонду

Артыкул 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Артыкул 176. Улiк прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Артыкул 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Артыкул 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Артыкул 180. Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет

Артыкул 181. Наведвальнiкi музеяў. Правы i абавязкi наведвальнiкаў музеяў

Артыкул 182. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i да iнфармацыi аб iх. Парадак работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi

Артыкул 183. Экспазiцыя

Артыкул 184. Стварэнне i адкрыццё пастаянных экспазiцый

Артыкул 185. Стварэнне i адкрыццё часовых экспазiцый

Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў

ГЛАВА 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКIЯ РАМЁСТВЫ

Артыкул 187. Народныя мастацкiя рамёствы. Вырабы народных мастацкiх рамёстваў

Артыкул 188. Правы грамадзян, якiя займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

Артыкул 189. Майстар народных мастацкiх рамёстваў. Статус народнага майстра

Артыкул 190. Правы народнага майстра

Артыкул 191. Экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах

Артыкул 192. Арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў

Артыкул 193. Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

Артыкул 194. Падтрымка арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў

Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў

Артыкул 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў

Артыкул 197. Папулярызацыя i распаўсюджванне вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

ГЛАВА 21. КIНЕМАТАГРАФIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Артыкул 198. Кiнематаграфiя

Артыкул 199. Работнiк кiнематаграфii

Артыкул 200. Кiнематаграфiчная дзейнасць

Артыкул 201. Арганiзацыя кiнематаграфii. Вiды арганiзацый кiнематаграфii

Артыкул 202. Падтрымка кiнематаграфii

Артыкул 203. Фiльм

Артыкул 204. Вытворчасць фiльмаў

Артыкул 205. Нацыянальныя фiльмы, iншыя фiльмы, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне

Артыкул 206. Паказ i распаўсюджванне фiльмаў

Артыкул 207. Класiфiкацыя фiльмаў

Артыкул 208. Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў

ГЛАВА 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

Артыкул 209. Культурныя мерапрыемствы, iх вiды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

Артыкул 210. Арганiзатар культурнага мерапрыемства

Артыкул 211. Арганiзацыйны камiтэт

Артыкул 212. Удзельнiкi культурнага мерапрыемства

Артыкул 213. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства

Артыкул 214. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы i анулявання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 216. Парадак арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства

Артыкул 217. Уваходныя бiлеты i друкаваная прадукцыя

Артыкул 218. Гастролi

Артыкул 219. Кiнематаграфiчныя мерапрыемствы

Артыкул 220. Фестываль. Свята

Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум

Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыi захаванасцi культурных каштоўнасцей пры арганiзацыi мiжнародных выставак

ГЛАВА 23. ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСIЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 223. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 225. Правы i абавязкi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

ГЛАВА 24. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСIЙНЫХ (АМАТАРСКIХ) I АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 226. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 228. Правы i абавязкi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, абавязкi iх заснавальнiкаў

Артыкул 229. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

Артыкул 230. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi

ГЛАВА 25. АРГАНIЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНIЦТВА

Артыкул 231. Арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, яе вiды

Артыкул 232. Клуб. Вiды клубаў

Артыкул 233. Клубны работнiк

Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi клубаў

Артыкул 235. Дзейнасць клубаў

Артыкул 236. Клубныя фармiраваннi. Вiды клубных фармiраванняў

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк

Артыкул 238. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады

Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры i адпачынку, гарадскiх садоў, заапаркаў, заасадоў

ГЛАВА 26. ЗААХВОЧВАННI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 240. Заахвочваннi ў сферы культуры

Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры

Артыкул 244. Прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 245. Прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi

Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, творчым саюзам статусу "нацыянальны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу "народны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

Артыкул 248. Прысваенне прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтых звання i статусу

Артыкул 249. Прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага звання

Артыкул 250. Прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны"), пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага наймення

Артыкул 251. Заахвочваннi Мiнiстэрства культуры

Артыкул 252. Заахвочваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў i iншых юрыдычных асоб

РАЗДЗЕЛ V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

ГЛАВА 27. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 253. Унясенне змяненняў i дапаўненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 254. Прызнанне страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў i асобных палажэнняў законаў

Артыкул 255. Пераходныя палажэннi

Артыкул 256. Меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Кодэкса

Артыкул 257. Уступленне ў сiлу гэтага Кодэкса

 

Гэты Кодэкс накiраваны на рэгуляванне грамадскiх адносiн у сферы культуры, а таксама на ўстанаўленне прававых, арганiзацыйных, эканамiчных i сацыяльных асноў культурнай дзейнасцi ў мэтах захавання i выкарыстання культурных каштоўнасцей, развiцця арганiзацый культуры i забеспячэння агульнадаступнасцi культурных даброт.

 

АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА

 

РАЗДЗЕЛ I

АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, i iх азначэннi

 

  1. У гэтым Кодэксе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

1.1. аб'ект культурнай iнфраструктуры - капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi;

1.2. арганiзацыя культуры - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;

1.3. гiсторыка-культурная каштоўнасць - культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.4. дзеяч культуры i мастацтва - работнiк культуры i творчы работнiк, якiя маюць ганаровыя званнi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры i (або) iншыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў сферы культуры;

1.5. карыстальнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - юрыдычная асоба, за якой гiсторыка-культурная каштоўнасць замацавана на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання;

1.6. культура - сукупнасць культурных каштоўнасцей i культурная дзейнасць;

1.7. культурная дзейнасць - дзейнасць па стварэннi, аднаўленнi (адраджэннi), захаваннi, ахове, вывучэннi, выкарыстаннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей, прадастаўленнi культурных даброт, эстэтычным выхаваннi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей, калi не вызначана iншае, - грамадзяне), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, аказаннi метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi;

1.8. культурная каштоўнасць - створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльны аб'ект i нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне;

1.9. культурны праект - сукупнасць дзеянняў, накiраваных на дасягненне вынiкаў культурнай дзейнасцi;

1.10. культурныя даброты - культурная каштоўнасць, што прадастаўляецца, работа i (або) паслуга, што выконваецца (аказваецца) юрыдычнай асобай, грамадзянiнам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, для задавальнення духоўных i эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, станаўлення i развiцця асобы;

1.11. мастацкая творчасць - стварэнне твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iх выкананняў i (або) iх выкананне;

1.12. работнiк культуры - грамадзянiн, якi ажыццяўляе культурную дзейнасць на пасадзе, прадугледжанай квалiфiкацыйным даведнiкам пасад служачых, якiя заняты ў культуры, а таксама кiраўнiк арганiзацыi культуры, падраздзялення арганiзацыi культуры, падраздзялення iншай юрыдычнай асобы, якое ажыццяўляе культурную дзейнасць, i яго намеснiк (намеснiкi), да службовых абавязкаў якога (якiх) адносяцца пытаннi ажыццяўлення культурнай дзейнасцi;

1.13. сфера культуры - галiна сацыяльнай сферы па ажыццяўленнi i забеспячэннi культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з напрамкамi, прадугледжанымi гэтым Кодэксам;

1.14. творчая дзейнасць - напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з'яўленнем новага, якi раней не iснаваў, вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў сферы культуры;

1.15. творчы работнiк - грамадзянiн, якi ажыццяўляе творчую дзейнасць самастойна або на падставах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, i незалежна ад таго, з'яўляецца ён членам творчага саюза цi не;

1.16. уласнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - Рэспублiка Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiм належаць правы валодання, карыстання i распараджэння гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

  1. Змест асобных тэрмiнаў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Кодэкса.

 

Артыкул 2. Прынцыпы, на якiх грунтуюцца грамадскiя адносiны ў сферы культуры

 

Грамадскiя адносiны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове наступных прынцыпаў:

прызнанне культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi беларускага народа, нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi асновы для станаўлення i развiцця асобы;

прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры i прызнанне беларускай мовы адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь;

захаванне i выкарыстанне культурных каштоўнасцей, iх распаўсюджванне i папулярызацыя на карысць iнтарэсаў асобы i грамадства;

адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

агульнадаступнасць культурных даброт, забеспячэнне магчымасцi для далучэння грамадзян, якiя пражываюць у сельскiх населеных пунктах, iнвалiдаў i iншых фiзiчна аслабленых асоб да культурных даброт;

зберажэнне i памнажэнне гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

ахова аўтарскага права i сумежных правоў;

забеспячэнне канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыццi, iншых правоў i законных iнтарэсаў грамадзян у сферы культуры;

свабода творчай дзейнасцi;

разнастайнасць напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi;

спалучэнне дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў, правоў i свабод грамадзян у сферы культуры;

забеспячэнне роўнасцi правоў i магчымасцей грамадзян у стварэннi i выкарыстаннi культурных каштоўнасцей, недапушчальнасць устанаўлення пераваг i прывiлей у сферы культуры, якiя супярэчаць актам заканадаўства;

недапушчальнасць манапалiзму ў культуры i манапалiзацыi культурнай дзейнасцi;

арыентацыя на нацыянальныя i агульначалавечыя каштоўнасцi, лепшыя ўзоры беларускай нацыянальнай i сусветнай культуры, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, прыярытэт культурных каштоўнасцей, якiя носяць высокамастацкi i высокамаральны характар;

узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру;

сцвярджэнне i распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых ведаў i дасягненняў сусветнай культуры, сцвярджэнне высокiх маральных пачаткаў у грамадскiм жыццi, фармiраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

 

Артыкул 3. Суб'екты культурнай дзейнасцi

 

Суб'ектамi культурнай дзейнасцi з'яўляюцца:

грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, работнiкi культуры, творчыя работнiкi, мецэнаты культуры;

арганiзацыi культуры, а таксама ўстановы адукацыi, навуковыя арганiзацыi, iншыя юрыдычныя асобы i iх падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць i (або) забяспечваюць культурную дзейнасць;

калектывы мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры i падраздзяленнямi юрыдычных асоб;

творчыя саюзы, iншыя грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры;

дзяржаўныя органы i органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання;

мiжнародныя арганiзацыi i мiждзяржаўныя ўтварэннi;

спонсары культуры;

iншыя юрыдычныя асобы, якiя садзейнiчаюць захаванню, развiццю i распаўсюджванню i (або) папулярызацыi культуры.

 

ГЛАВА 2

ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ I ЯГО ДЗЕЯННЕ

 

Артыкул 4. Заканадаўства аб культуры

 

  1. Заканадаўства аб культуры грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь.
  2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Кодэксам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

 

Артыкул 5. Грамадскiя адносiны, якiя рэгулююцца заканадаўствам аб культуры

 

Гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры рэгулююцца грамадскiя адносiны ў наступных напрамках:

захаванне i выкарыстанне культурных каштоўнасцей;

увоз i (або) вываз, вяртанне культурных каштоўнасцей;

ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагiчнай спадчыны;

бiблiятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкiя рамёствы;

кiнематаграфiчная дзейнасць;

арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi;

дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi;

арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;

дзейнасць па эстэтычным выхаваннi грамадзян;

аказанне метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi;

заахвочваннi ў сферы культуры;

мiжнароднае супрацоўнiцтва ў сферы культуры;

iншыя напрамкi, звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб

 

Заканадаўства аб культуры, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i на юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь, а таксама на замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, замежныя арганiзацыi, якiя знаходзяцца або ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспублiцы Беларусь, i на мiжнародныя арганiзацыi i мiждзяржаўныя ўтварэннi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспублiцы Беларусь.

 

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

 

Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

ГЛАВА 3

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА I ДЗЯРЖАЎНАЕ КIРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 8. Напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры

 

Напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з'яўляюцца:

захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

забеспячэнне правоў i свабод, абарона законных iнтарэсаў грамадзян у сферы культуры;

забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

стварэнне дзяржаўных арганiзацый культуры i садзейнiчанне развiццю iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

стварэнне ўмоў для супрацоўнiцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;

стварэнне ўмоў для развiцця юрыдычных асоб усiх форм уласнасцi, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, аказанне iм падтрымкi ў рэалiзацыi культурных праектаў на конкурснай аснове;

стварэнне ўмоў для прыцягнення сродкаў спонсараў i мецэнатаў культуры, iншых юрыдычных асоб i грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, для фiнансавання культуры;

распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

рэалiзацыя дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры;

стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання грамадзян;

абарона грамадскай маралi, прадухiленне прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

арганiзацыя, правядзенне i падтрымка фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак у сферы культуры, аказанне метадычнай дапамогi па ажыццяўленнi культурнай дзейнасцi арганiзацыям культуры i iншым суб'ектам культурнай дзейнасцi;

забеспячэнне развiцця культуры ў сельскай мясцовасцi, у тым лiку шляхам рацыянальнага i аптымальнага размяшчэння арганiзацый культуры з улiкам асаблiвасцей развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi, стварэння арганiзацый культуры змешанага тыпу, выкарыстання форм абслугоўвання па-за месцам знаходжання арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, падраздзяленнi якiх ажыццяўляюць культурную дзейнасць (далей - нестацыянарныя формы абслугоўвання);

стварэнне аб'ектаў культурнай iнфраструктуры;

садзейнiчанне iнфарматызацыi сферы культуры;

падтрымка таленавiтай моладзi i стварэнне ўмоў для яе плённай дзейнасцi;

заахвочванне работнiкаў культуры, творчых работнiкаў, арганiзацый культуры, спонсараў i мецэнатаў культуры, iншых юрыдычных асоб i грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ўнеслi значны ўклад у захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;

садзейнiчанне мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў сферы культуры;

забеспячэнне агульнадаступнасцi культурнай дзейнасцi i культурных даброт, садзейнiчанне павышэнню iх якасцi;

забеспячэнне асобным катэгорыям грамадзян у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi доступу да культурных даброт на льготных умовах, у тым лiку бясплатна;

стварэнне ўмоў iнвалiдам i iншым фiзiчна аслабленым асобам для доступу i карыстання паслугамi арганiзацый культуры, падраздзяленняў юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, у тым лiку доступу да iнфармацыйна-камунiкацыйных рэсурсаў;

спрыянне стварэнню, распаўсюджванню i (або) папулярызацыi суб'ектамi культурнай дзейнасцi культурных каштоўнасцей, арганiзацыi i правядзенню культурных мерапрыемстваў, рэалiзацыi культурных праектаў, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў i фiнансавання дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

стварэнне ўмоў для адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, заахвочванне юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, да культурнай дзейнасцi;

садзейнiчанне правядзенню экспертыз, iншых форм аб'ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi;

фармiраванне i развiццё канкурэнтнага культурнага асяроддзя;

стварэнне дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi, якiя спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь i замежных краiнах, стымуляванне публiкацый або паведамленняў аб культурным жыццi ў сродках масавай iнфармацыi;

стымуляванне выдання твораў мастацкай лiтаратуры, якiя маюць значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi беларускай нацыянальнай культуры i мовы (творы лiтаратуры нацыянальнай тэматыкi, для дзяцей i юнацтва, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры i iншыя творы);

рэгуляванне ўвозу i (або) вывазу культурных каштоўнасцей, недапушчэнне без законных падстаў вывазу з Рэспублiкi Беларусь культурных каштоўнасцей i незаконнай перадачы права ўласнасцi на iх, прыняцце мер па вяртаннi ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якiя без законных падстаў вывезены з яе тэрыторыi або не вернуты ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры, педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры;

iншыя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi.

 

Артыкул 9. Дзяржаўныя i iншыя праграмы, накiраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры

 

  1. У мэтах захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi культуры распрацоўваюцца дзяржаўныя i iншыя праграмы.
  2. Фармiраванне, фiнансаванне i выкананне дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры, ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым актамi заканадаўства.

 

Артыкул 10. Дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры

 

Дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей, калi не вызначана iншае, - Мiнiстэрства культуры), мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

 

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўную палiтыку i ажыццяўляе дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

 

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры:

забяспечвае правядзенне дзяржаўнай палiтыкi;

зацвярджае дзяржаўныя мiнiмальныя сацыяльныя стандарты;

зацвярджае парадак стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

забяспечвае развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 13. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры

 

Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры:

праводзiць дзяржаўную палiтыку;

каардынуе дзейнасць iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў;

распрацоўвае i рэалiзуе дзяржаўныя i iншыя праграмы, накiраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

вызначае агульную стратэгiю развiцця гэтай сферы;

арганiзуе мiжнароднае супрацоўнiцтва;

стварае дзяржаўныя арганiзацыi культуры, садзейнiчае развiццю iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

забяспечвае аказанне метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi;

арганiзуе i праводзiць культурныя мерапрыемствы;

арганiзуе i садзейнiчае правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны, вызначае методыку падрыхтоўкi i правядзення эвакуацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiм пагражае знiшчэнне ў выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, у тым лiку за межамi Рэспублiкi Беларусь;

прымае меры па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

размяшчае сацыяльна-творчыя заказы;

забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры, педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

 

Артыкул 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры

 

  1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў сферы культуры:

1.1. прымаюць удзел у правядзеннi дзяржаўнай палiтыкi;

1.2. ажыццяўляюць кiраванне ў сферы культуры на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi;

1.3. распрацоўваюць i рэалiзуюць дзяржаўныя i iншыя праграмы, накiраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

1.4. ствараюць дзяржаўныя арганiзацыi культуры, садзейнiчаюць развiццю iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

1.5. арганiзуюць i праводзяць культурныя мерапрыемствы;

1.6. арганiзуюць i садзейнiчаюць правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

1.7. размяшчаюць сацыяльна-творчыя заказы;

1.8. ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

  1. Iншыя дзяржаўныя органы прымаюць удзел у правядзеннi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

 

Артыкул 15. Узаемадзеянне ў сферы культуры дзяржаўных органаў з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiмi аб'яднаннямi i iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi

 

  1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць кiраванне ў сферы культуры ва ўзаемадзеяннi з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiмi аб'яднаннямi i iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
  2. У мэтах забеспячэння ўдзелу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры, аб'ектыўнай ацэнкi праблем у сферы культуры i распрацоўкi мер па iх вырашэннi пры дзяржаўных органах могуць стварацца на грамадскiх пачатках грамадскiя саветы (камiсii) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фармiраваннi) па пытаннях культуры з лiку творчых работнiкаў, работнiкаў культуры, iншых грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, прадстаўнiкоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiх аб'яднанняў, дзяржаўных органаў, навуковых арганiзацый, iншых юрыдычных асоб.
  3. Грамадскiя саветы (камiсii) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фармiраваннi) па пытаннях культуры:

3.1. ажыццяўляюць падрыхтоўку прапаноў па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры, удасканаленнi заканадаўства аб культуры, па пытаннях дзейнасцi работнiкаў культуры, творчых работнiкаў, грамадскiх аб'яднанняў i iншых суб'ектаў культурнай дзейнасцi;

3.2. садзейнiчаюць рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры, правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны, развiццю бiблiятэчнай i музейнай справы, кiнематаграфii, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, эстраднага, цыркавога i iншых вiдаў мастацтва, адукацыi ў сферы культуры, арганiзацыi i правядзенню культурных мерапрыемстваў, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, развiццю i падтрымцы народных мастацкiх рамёстваў;

3.3. аказваюць метадычную i экспертную дапамогу, кансультуюць па пытаннях культуры;

3.4. садзейнiчаюць развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры;

3.5. выконваюць iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры.

  1. Склад грамадскiх саветаў (камiсiй) i iншых кансультатыўных органаў (экспертных фармiраванняў) па пытаннях культуры зацвярджаецца дзяржаўным органам, пры якiм яны ствараюцца, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Грамадскiя саветы (камiсii) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фармiраваннi) па пытаннях культуры дзейнiчаюць на падставе зацверджаных iмi рэгламентаў, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

  1. Рашэннi грамадскiх саветаў (камiсiй) i iншых кансультатыўных органаў (экспертных фармiраванняў) па пытаннях культуры носяць рэкамендацыйны характар, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 16. Супрацоўнiцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi

 

  1. У мэтах забеспячэння эфектыўнасцi выкарыстання маёмасцi, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi, у тым лiку бюджэтных сродкаў, а таксама забеспячэння агульнадаступнасцi культурных даброт i павышэння iх якасцi дзяржаўныя органы ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў сферы культуры з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у тым лiку ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
  2. Асноўнымi напрамкамi супрацоўнiцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi з'яўляюцца:

2.1. рэалiзацыя культурных праектаў, у тым лiку сумесныя вытворчасць фiльмаў, арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. праектаванне, узвядзенне i (або) рэканструкцыя, рэстаўрацыя, рамонт, мадэрнiзацыя, а таксама тэхнiчнае абслугоўванне i (або) эксплуатацыя аб'ектаў культурнай iнфраструктуры;

2.3. правядзенне мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны.

  1. Формамi супрацоўнiцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi з'яўляюцца:

3.1. распрацоўка дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры, выканаўцамi мерапрыемстваў якiх могуць быць камерцыйныя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi;

3.2. заключэнне пагаднення аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве;

3.3. заключэнне канцэсiйнага, iнвестыцыйнага i iншых дагавораў у парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымi актамi;

3.4. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;

3.5. iншыя формы.

 

Артыкул 17. Сацыяльна-творчыя заказы

 

  1. У мэтах стымулявання творчага пошуку суб'ектаў культурнай дзейнасцi, падтрымкi творчых работнiкаў, вырашэння iншых сацыяльна-культурных задач Мiнiстэрства культуры, iншыя дзяржаўныя органы маюць права размяшчаць у суб'ектаў культурнай дзейнасцi сацыяльна-творчыя заказы на стварэнне новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, выкананняў, арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, аказанне iншых паслуг i выкананне работ у сферы культуры.
  2. Размяшчэнне сацыяльна-творчага заказу ажыццяўляецца шляхам заключэння дагавора памiж Мiнiстэрствам культуры (iншым дзяржаўным органам) i iншым суб'ектам культурнай дзейнасцi.

 

Артыкул 18. Падтрымка таленавiтай моладзi

 

  1. У мэтах выяўлення, станаўлення, развiцця, рэалiзацыi i захавання iнтэлектуальнага i творчага патэнцыялу моладзi, забеспячэння пераемнасцi культурных традыцый Рэспублiкi Беларусь дзяржава рэалiзуе сiстэму мер па падтрымцы таленавiтай моладзi i стварэннi ўмоў для яе плённай дзейнасцi.
  2. У Рэспублiцы Беларусь арганiзуюцца мерапрыемствы, у тым лiку алiмпiяды i конкурсы, накiраваныя на выяўленне таленавiтай моладзi, праводзiцца пастаянны аналiз работы з такой моладдзю, вядзецца банк даных таленавiтай моладзi.
  3. Мерамi падтрымкi таленавiтай моладзi з'яўляюцца прысуджэнне заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, прадастаўленне грамадзянам, уключаным у банк даных таленавiтай моладзi, iльгот i гарантый у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
  4. Фармiруе i вядзе банк даных таленавiтай моладзi Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.

Парадак фармiравання, вядзення i выкарыстання банка даных таленавiтай моладзi ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 4

КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКI КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры

 

  1. Кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння выканання заканадаўства аб культуры дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
  2. Пералiк дзяржаўных органаў, упаўнаважаных ажыццяўляць кантроль у сферы культуры, парадак i перыядычнасць ажыццяўлення кантролю ў сферы культуры ўстанаўлiваюцца актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi.

 

Артыкул 20. Грамадскi кантроль у сферы культуры

 

  1. Грамадскi кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння выканання патрабаванняў:

1.1. ахоўных абавязацельстваў;

1.2. рэжымаў утрымання i выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. аб абмежаваннi правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

1.4. аб усталяваннi на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ахоўных дошак;

1.5. да выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Грамадскi кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца грамадскiмi назiральнымi камiсiямi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя ствараюцца пры Мiнiстэрстве культуры i мясцовых выканаўчых i распарадчых органах абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў.
  2. У склад грамадскiх назiральных камiсiй па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзiць прадстаўнiкi грамадскiх аб'яднанняў у сферы культуры, якiя займаюцца пытаннямi гiсторыка-культурнай спадчыны, i прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, пры якiх яны створаны.
  3. Члены грамадскiх назiральных камiсiй па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны маюць права:

4.1. прымаць удзел у пасяджэннях Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей, калi не вызначана iншае, - Рада) i абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны з правам дарадчага голасу;

4.2. прымаць удзел у мерапрыемствах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.3. па ўзгадненнi з уласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, наведваць гэтыя нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi i праводзiць iх вiзуальны агляд;

4.4. са згоды ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, атрымлiваць ад iх iнфармацыю i тлумачэннi па пытаннях забеспячэння выканання патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

4.5. уносiць уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, прапановы аб устараненнi парушэння патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

4.6. iнфармаваць дзяржаўныя органы аб парушэннi ўласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

4.7. выконваць iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры.

 

ГЛАВА 5

ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 21. Крынiцы фiнансавання ў сферы культуры

 

  1. Фiнансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння правоў грамадзян у сферы культуры, агульнадаступнасцi культурных даброт i павышэння iх якасцi, рэалiзацыi напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры.
  2. Фiнансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крынiцы:

2.1. сродкi рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

2.2. сродкi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

2.3. сродкi фондаў, якiя заснаваны юрыдычнымi асобамi i (або) грамадзянамi ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам для фiнансавання культурнай дзейнасцi;

2.4. сродкi суб'ектаў культурнай дзейнасцi, у тым лiку спонсараў i мецэнатаў культуры, заснавальнiкаў арганiзацый культуры, уласнiкаў (карыстальнiкаў) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, iншых юрыдычных асоб i арганiзацый, якiя не з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, у тым лiку замежных i мiжнародных, i iншых грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, - як уласныя, уключаючы сродкi, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, так i пазыковыя сродкi;

2.5. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.

 

Артыкул 22. Асаблiвасцi фiнансавання дзяржаўных арганiзацый культуры

 

  1. Фiнансаванне дзяржаўных арганiзацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнiкаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў мецэнатаў культуры i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  2. Фiнансаванне дзяржаўных арганiзацый культуры ажыццяўляецца з улiкам дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалiзацыi дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

 

Артыкул 23. Фiнансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi i фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва

 

Фiнансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi i фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносiць даход

 

  1. Установы культуры могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход, у адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
  2. Ажыццяўленне дзяржаўнымi ўстановамi культуры дзейнасцi, якая прыносiць даход, не з'яўляецца падставай для знiжэння iх фiнансавання за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

 

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне ў сферы культуры

 

  1. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, неабходнай для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi арганiзацыямi культуры, iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць.
  2. Не дапускаюцца неабгрунтаваныя скарачэнне або пагаршэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый культуры.
  3. Матэрыяльна-тэхнiчная база арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фармiруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасцi i ўключае зямельныя ўчасткi, капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, абсталяванне, тэхнiчныя i iншыя сродкi, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi.
  4. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы дзяржаўных арганiзацый культуры.
  5. Асаблiвасцi фармiравання матэрыяльна-тэхнiчнай базы некаторых тыпаў арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам i могуць прадугледжваць патрабаваннi аб забеспячэннi пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнiчная база пэўных вiдаў i тыпаў арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дейнасць, павiнна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для iх захавання i выкарыстання.

 

ГЛАВА 6

МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 26. Задачы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

 

Задачамi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры з'яўляюцца:

устанаўленне мiжнародных адносiн у сферы культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасцi з беларускай нацыянальнай культурай i яе папулярызацыя;

узбагачэнне культурнага жыцця, далучэнне грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры;

умацаванне i развiццё культурных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i беларусамi замежжа;

захаванне нацыянальна-культурнай iдэнтычнасцi беларусаў замежжа;

iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.

 

Артыкул 27. Прынцыпы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

 

Суб'екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры кiруюцца наступнымi прынцыпамi:

прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi захавання кожнай культуры, разгляд усiх нацыянальных культур i моў у iх разнастайнасцi ў якасцi састаўной часткi агульнага здабытку чалавецтва;

роўнасць нацыянальных культур i роўная iх вартасць для сусветнай культуры;

служэнне культуры развiццю мiрных i дружалюбных адносiн памiж краiнамi i народамi;

узаемавыгаднасць культурнага супрацоўнiцтва;

абавязковасць аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей як у мiрны час, так i ў выпадку ўзброенага канфлiкту.

 

Артыкул 28. Прававыя асновы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

 

Прававымi асновамi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Кодэкс, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, дагаворы памiж суб'ектамi культурнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн, мiжнародныя, дзяржаўныя i iншыя праграмы, накiраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры, рашэннi мiжнародных арганiзацый, удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь, i iншыя мiжнародна-прававыя акты, якiя з'яўляюцца абавязковымi для Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 29. Напрамкi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры

 

Напрамкамi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры з'яўляюцца:

мiжнародны культурны абмен;

удзел у стварэннi i дзейнасцi мiжнародных органаў i юрыдычных асоб у сферы культуры;

пашырэнне культурнага супрацоўнiцтва з беларусамi замежжа i аказанне iм падтрымкi;

ахова гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

сумесная дзейнасць па стварэннi i выкарыстаннi культурных каштоўнасцей, стварэнне копiй культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ў музейных, бiблiятэчных, архiўных i iншых фондах Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн;

навукова-даследчая дзейнасць;

сумесная рэалiзацыя культурных праектаў, у тым лiку вытворчасць фiльмаў, арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

развiццё i ўдасканаленне дагаворнай базы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва.

 

Артыкул 30. Мiжнародны культурны абмен

 

  1. Мiжнародны культурны абмен закранае ўсе напрамкi культурнай дзейнасцi i ажыццяўляецца памiж Рэспублiкай Беларусь i замежнымi краiнамi ў наступных формах:

1.1. арганiзацыя i правядзенне дзён нацыянальнай культуры, дзён кiно, гастроляў, выставак i iншых культурных мерапрыемстваў;

1.2. стварэнне культурных цэнтраў;

1.3. устанаўленне кантактаў памiж суб'ектамi культурнай дзейнасцi;

1.4. накiраванне навучэнцаў i педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры i работнiкаў культуры на навучанне (стажыроўку);

1.5. арганiзацыя моўных i краязнаўчых курсаў (школ), правядзенне семiнараў па пытаннях культуры, мовы, гiсторыi, майстар-класаў i iншых мерапрыемстваў у гэтай сферы;

1.6. абмен iнфармацыяй аб правядзеннi мiжнародных культурных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны, забеспячэнне ўдзелу прадстаўнiкоў замежных краiн у такiх мерапрыемствах;

1.7. абмен друкаванымi выданнямi i iншымi матэрыяламi па пытаннях культурнай дзейнасцi.

  1. Мiжнародны культурны абмен можа таксама ажыццяўляцца ў iншых формах, прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, дагаворамi, якiя заключаюцца памiж суб'ектамi культурнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн, а таксама мiжнароднымi, дзяржаўнымi i iншымi праграмамi, накiраванымi на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

 

Артыкул 31. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры

 

  1. У мэтах падтрымкi беларусаў замежжа ў сферы культуры Рэспублiка Беларусь спрыяе:

1.1. адкрыццю i дзейнасцi культурных цэнтраў Рэспублiкi Беларусь у краiнах пражывання беларусаў замежжа;

1.2. дзейнасцi iснуючых i стварэнню новых арганiзацый культуры;

1.3. культурнаму абмену памiж Рэспублiкай Беларусь i грамадскiмi аб'яднаннямi (арганiзацыямi) беларусаў замежжа;

1.4. выданню работ замежных i айчынных аўтараў па гiсторыi i культуры Беларусi i беларусаў замежжа;

1.5. правядзенню ў Рэспублiцы Беларусь культурных мерапрыемстваў з удзелам беларусаў замежжа i ў краiнах пражывання беларусаў замежжа - з удзелам беларускiх калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў, iншых творчых работнiкаў;

1.6. аказанню практычнай дапамогi беларусам замежжа ў захаваннi нацыянальна-культурнай iдэнтычнасцi (забеспячэнне сцэнiчнымi касцюмамi i музычнымi iнструментамi, дзяржаўнай сiмволiкай, беларускамоўнымi выданнямi, слоўнiкамi, фота-, аўдыя- i вiдэапрадукцыяй, аўдыя- i вiдэатэхнiкай i iншым);

1.7. арганiзацыi сумеснай работы дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў Рэспублiкi Беларусь i грамадскiх аб'яднанняў (арганiзацый) беларусаў замежжа па вяртаннi ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей беларускага народа;

1.8. азнаямленню беларусаў замежжа з беларускай нацыянальнай культурай, гiсторыяй Беларусi i вывучэнню беларусамi замежжа беларускай мовы ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

1.9. рэалiзацыi iншых мер у адпаведнасцi з заканадаўствам аб беларусах замежжа.

  1. Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння з беларусамi замежжа пры Мiнiстэрстве культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб беларусах замежжа можа стварацца кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.

 

РАЗДЗЕЛ II

СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

 

ГЛАВА 7

ГРАМАДЗЯНЕ

 

Артыкул 32. Правы грамадзян Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

 

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры маюць права на:

удзел у культурным жыццi;

дастойны ўзровень культурнага жыцця;

эстэтычнае выхаванне;

атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;

свабоду творчай дзейнасцi;

культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

свабоду аб'яднанняў у сферы культуры;

стварэнне арганiзацый культуры;

абскарджанне дзеянняў арганiзацый культуры i iх работнiкаў, якiя парушаюць правы грамадзян у сферы культуры;

ахову аўтарскага права i сумежных правоў;

увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей, у тым лiку вынiкаў асабiстай творчай дзейнасцi, у парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам, iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза;

iншыя правы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

 

Артыкул 33. Абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры

 

  1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры абавязаны:

1.1. берагчы гiсторыка-культурную i археалагiчную спадчыну;

1.2. паважаць дзяржаўныя мовы Рэспублiкi Беларусь i нацыянальныя культурныя традыцыi;

1.3. беражлiва адносiцца да культурных каштоўнасцей, бiблiятэчных i музейных фондаў;

1.4. паважаць i не парушаць правы iншых асоб у сферы культуры, у тым лiку паважаць культурныя традыцыi i мовы нацыянальных супольнасцей;

1.5. выконваць правiлы наведвання (правiлы карыстання) арганiзацый культуры i iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць;

1.6. выконваць iншыя абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

  1. Бацькi, iншыя законныя прадстаўнiкi абавязаны клапацiцца аб эстэтычным выхаваннi i культурным развiццi дзяцей, далучэннi iх да культурных даброт i культурнай дзейнасцi.

 

Артыкул 34. Правы i абавязкi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў сферы культуры

 

Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i выконваюць абавязкi ў сферы культуры нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 35. Права на ўдзел у культурным жыццi

 

  1. Права на ўдзел у культурным жыццi рэалiзуецца шляхам ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi.
  2. Ажыццяўленне культурнай дзейнасцi прадугледжвае:

2.1. свабоду выбару напрамкаў культурнай дзейнасцi, напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi ў адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i здольнасцямi (магчымасцямi);

2.2. магчымасць самастойна або сумесна з iншымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi ажыццяўляць культурную дзейнасць.

  1. Доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi прадугледжвае:

3.1. свабоду выбару вiду культурных каштоўнасцей, а таксама формы далучэння да iх;

3.2. магчымасць наведвання (карыстання паслугамi) арганiзацый культуры, аб'ектаў культурнай iнфраструктуры ў мэтах азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення, у тым лiку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi, на льготных умовах, у тым лiку бясплатна;

3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай iнфармацыi, якая зафiксавана на матэрыяльных носьбiтах або распаўсюджваецца сродкамi масавай iнфармацыi;

3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей i работы з iмi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства;

3.6. стварэнне ўмоў iнвалiдам i iншым фiзiчна аслабленым асобам для забеспячэння доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей i да карыстання iмi.

  1. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнiчае ў адносiнах да:

4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя належаць дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемым з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлi ў грамадскi набытак.

  1. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфiкi культурных каштоўнасцей i (або) пры стварэннi пагрозы iх далейшаму iснаванню або захаванню.
  2. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы i парадак такога доступу (далучэння) вызначаюцца ўласнiкам або ўладальнiкам выключных правоў на культурныя каштоўнасцi, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 36. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

 

Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень культурнага жыцця, якi забяспечваецца разнастайнасцю напрамкаў культурнай дзейнасцi, вiдаў i тыпаў арганiзацый культуры, якiя арыентаваны на розныя катэгорыi насельнiцтва, разнастайнасцю аб'ектаў культурнай iнфраструктуры, якасным узроўнем культурных даброт, а таксама стварэннем эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

 

Артыкул 37. Права на эстэтычнае выхаванне

 

  1. Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства аб культуры i аб адукацыi.
  2. Эстэтычнае выхаванне грамадзян накiравана на фармiраванне ў iх эстэтычнага густу, развiццё пачуцця прыгожага.

 

Артыкул 38. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi

 

Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi, у тым лiку аб змесце культурнай дзейнасцi, культурных дабротах i аб'ектах культурнай iнфраструктуры, за выключэннем iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый

 

  1. Кожнаму грамадзянiну гарантуецца права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый.
  2. Грамадзяне, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i з'яўляюцца прадстаўнiкамi нацыянальных супольнасцей або выхадцамi з iншага культурнага асяроддзя, маюць права захоўваць i развiваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўлiваць культурныя сувязi з прадстаўнiкамi адпаведных нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у замежных краiнах, калi гэта не супярэчыць актам заканадаўства.

 

Артыкул 40. Права на свабоду аб'яднанняў у сферы культуры

 

  1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права ствараць грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры, у тым лiку творчыя саюзы, а таксама ўступаць у дзеючыя грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры.
  2. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры, у тым лiку творчыя саюзы, калi гэта прадугледжана iх статутамi.
  3. Замежныя грамадзяне могуць выступаць заснавальнiкамi мiжнародных грамадскiх аб'яднанняў у сферы культуры, у тым лiку творчых саюзаў, якiя ствараюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
  4. Дзейнасць грамадскiх аб'яднанняў у сферы культуры рэгулюецца гэтым Кодэксам i заканадаўствам аб грамадскiх аб'яднаннях.

 

Артыкул 41. Творчыя работнiкi

 

  1. Творчыя работнiкi могуць ажыццяўляць творчую дзейнасць:

1.1. самастойна, або на падставе працоўнага дагавора (кантракта) цi грамадзянска-прававога дагавора, або на падставе ўдзелу (членства) цi прыёму (запiсу);

1.2. на прафесiйнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход) або непрафесiйнай (аматарскай) аснове (як правiла, у якасцi дадатковага занятку, што можа прыносiць даход);

1.3. у калектыве або iндывiдуальна.

  1. Творчыя работнiкi маюць права на:

2.1. псеўданiм;

2.2. выкарыстанне вынiкаў сваёй творчай дзейнасцi;

2.3. абарону ад скажэння iншымi асобамi вынiкаў творчай дзейнасцi;

2.4. атрыманне даходу ад сваёй творчай дзейнасцi;

2.5. ажыццяўленне творчай дзейнасцi сумесна з iншымi грамадзянамi;

2.6. ахову сакрэтаў прафесiйнага майстэрства;

2.7. iншыя правы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

  1. У мэтах стымулявання творчых работнiкаў, папулярызацыi асабiстых вынiкаў iх творчай дзейнасцi, павышэння прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, а таксама выяўлення i заахвочвання талентаў рэгулярна праводзяцца рэспублiканскiя i рэгiянальныя выстаўкi, iншыя культурныя мерапрыемствы.
  2. У мэтах рэалiзацыi i развiцця творчага патэнцыялу творчых работнiкаў, забеспячэння пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый могуць стварацца дамы творчасцi, дамы лiтаратара (кампазiтара, архiтэктара i iншых творчых работнiкаў), палацы i дамы мастацтваў, а таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi, гасцёўнi i iншае.

 

Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работнiка

 

  1. Статус творчага работнiка, якi з'яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым статутам творчага саюза.

Статус творчага работнiка, якi не з'яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца прафесiйным сертыфiкатам творчага работнiка, якi выдаецца экспертнай камiсiяй па пацвярджэннi статусу творчага работнiка ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Форма прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

  1. Экспертная камiсiя па пацвярджэннi статусу творчага работнiка ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры.
  2. Экспертная камiсiя па пацвярджэннi статусу творчага работнiка:

3.1. арганiзуе правядзенне экспертызы матэрыялаў, якiя пацвярджаюць вынiкi творчай дзейнасцi;

3.2. прыцягвае да правядзення экспертызы прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, iншых арганiзацый, спецыялiстаў у сферы культуры, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя не з'яўляюцца членамi экспертнай камiсii;

3.3. накiроўвае ў дзяржаўныя органы, творчыя саюзы, iншыя арганiзацыi запыты для атрымання ад iх дакументаў i (або) звестак, неабходных для пацвярджэння статусу творчага работнiка;

3.4. заслухоўвае на сваiх пасяджэннях прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, iншых арганiзацый па пытаннях пацвярджэння статусу творчага работнiка;

3.5. прымае рашэннi аб выдачы (адмове ў выдачы) прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка, ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка;

3.6. ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

  1. Для пацвярджэння статусу творчага работнiка грамадзянiн звяртаецца ў экспертную камiсiю па пацвярджэннi статусу творчага работнiка з заявай па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, да якой прыкладаюцца матэрыялы, прадугледжаныя заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Пры неабходнасцi грамадзянiн забяспечвае доступ да вынiкаў творчай дзейнасцi.

  1. Для пацвярджэння статусу творчага работнiка вынiкi творчай дзейнасцi:

5.1. павiнны:

адносiцца да твораў мастацкай лiтаратуры або мастацтва;

з'яўляцца новымi, якiя не iснавалi раней, вынiкамi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

быць створаны на высокiм мастацкiм узроўнi;

5.2. публiкавалiся, публiчна выконвалiся, iншым спосабам даводзiлiся да ўсеагульнага ведама на працягу апошнiх трох гадоў.

  1. Падставамi для адмовы ў выдачы прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляюцца:

6.1. неадпаведнасць вынiкаў творчай дзейнасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула;

6.2. прадстаўленне дакументаў i (або) звестак, якiя не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.

  1. Падставай для анулявання прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляецца рашэнне суда аб тым, што грамадзянiн не з'яўляецца аўтарам (выканаўцам) твораў мастацкай лiтаратуры або мастацтва.

Копiя рашэння аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца грамадзянiну, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка.

Звесткi аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

Грамадзянiн не пазней за тры каляндарныя днi з дня атрымання копii рашэння аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка абавязаны вярнуць у Мiнiстэрства культуры прафесiйны сертыфiкат творчага работнiка.

  1. У выпадку страты прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка выдаецца яго дублiкат у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 43. Асаблiвасцi прававога статусу работнiкаў культуры

 

  1. Правы i абавязкi работнiкаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, iншымi актамi заканадаўства, лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi, працоўным дагаворам (кантрактам) i залежаць ад напрамку культурнай дзейнасцi, што ажыццяўляе работнiк культуры.
  2. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва, падлягаюць атэстацыi не радзей за адзiн раз у пяць гадоў, калi заканадаўчымi актамi не ўстаноўлена iншае.

Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры вызначаецца актамi заканадаўства.

  1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыi.

Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыi i аб працы.

  1. У мэтах павышэння прафесiйнай кампетэнтнасцi работнiкi культуры могуць накiроўвацца на стажыроўку за межы Рэспублiкi Беларусь.

Парадак накiравання работнiкаў культуры на стажыроўку за межы Рэспублiкi Беларусь вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 8

КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

 

Артыкул 44. Паняцце i вiды калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Калектывы мастацкай творчасцi - аб'яднаннi грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю.
  2. Вiды калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi;

2.2. непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi;

2.3. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi.

  1. Прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове.
  2. Непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесiйнай аснове, за выключэннем кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi, як правiла, займаецца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове.
  3. Аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасцi, якiя атрымалi i перадаюць у вуснай традыцыi фальклорныя веды i навыкi, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесiйнай аснове.

 

Артыкул 45. Жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Па жанрах калектывы мастацкай творчасцi падзяляюцца на:

1.1. тэатральныя (драматычныя, музычныя, лялечныя, прозы i паэзii, сатыры i гумару, пантамiмы, мiнiяцюр i iншых тэатральных жанраў);

1.2. вакальна-харавыя (з акадэмiчнай, народнай, эстраднай манерай выканання i iншых вакальна-харавых жанраў);

1.3. харэаграфiчныя (народнага, класiчнага, бальнага, эстраднага танцаў i iншых харэаграфiчных жанраў);

1.4. музычна-iнструментальныя (народных, ударных, духавых iнструментаў, духавой, старадаўняй, класiчнай, камернай, эстраднай музыкi i iншых музычна-iнструментальных жанраў);

1.5. фальклорныя (розных вiдаў i жанраў фальклору);

1.6. дэкаратыўна-прыкладныя (лозапляцення, саломапляцення, керамiкi, апрацоўкi дрэва, вышыўкi, ткацтва i iншых дэкаратыўна-прыкладных жанраў);

1.7. выяўленчыя (жывапiсу, графiкi, скульптуры i iншых выяўленчых жанраў);

1.8. цыркавыя;

1.9. дызайнерскiя;

1.10. фота-, слайд-, кiнамастацтва;

1.11. калектывы, якiя дзейнiчаюць на спалучэннi розных жанраў (вакальна-iнструментальны, песнi i танца, дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва);

1.12. iншыя жанры.

  1. Па формах калектывы мастацкай творчасцi падзяляюцца на:

2.1. хор;

2.2. аркестр;

2.3. тэатр;

2.4. ансамбль;

2.5. цырк;

2.6. студыю;

2.7. iншыя формы.

 

Артыкул 46. Статус калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў якасцi юрыдычнай асобы i з'яўляцца арганiзацыямi культуры або стварацца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы i не з'яўляцца арганiзацыямi культуры. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi таксама могуць быць клубнымi фармiраваннямi.
  2. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi юрыдычнай асобы, дзейнiчаюць на падставе статута i (або) устаноўчага дагавора.
  3. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы, i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы або клубнага фармiравання, дзейнiчаюць на падставе палажэння, зацверджанага iх заснавальнiкам.
  4. Статус непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi пацвярджаецца пашпартам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi змяшчае асноўныя звесткi аб гэтым калектыве. Пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi складаецца заснавальнiкам калектыву мастацкай творчасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

У выпадку змянення звестак, унесеных у пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, заснавальнiк калектыву мастацкай творчасцi абавязаны ў двухмесячны тэрмiн з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення скласцi новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

  1. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi могуць быць клубнымi або iншымi фармiраваннямi.

Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя з'яўляюцца клубнымi фармiраваннямi, дзейнiчаюць на падставе палажэння, зацверджанага iх заснавальнiкам.

 

Артыкул 47. Парадак стварэння i лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Парадак стварэння i лiквiдацыi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, устанаўлiваецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь i iншымi заканадаўчымi актамi.
  2. Парадак стварэння прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, устанаўлiваецца iх заснавальнiкам.
  3. Заснавальнiкам прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны гэты калектыў.
  4. Заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны або на базе якой дзейнiчае гэты калектыў.

Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнiчае непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi, - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.

  1. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляецца па рашэннi iх заснавальнiка.

 

Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасцi ўдзельнiкамi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Удзельнiкi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.
  2. Удзельнiкi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, за выключэннем кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запiсу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

Кiраўнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву, цi на iншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

Кiраўнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву, цi на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запiсу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

  1. Удзельнiкi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства).

Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца клубным фармiраваннем, можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву.

 

Артыкул 49. Кiраванне ў прафесiйным калектыве мастацкай творчасцi або непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

 

  1. Кiраванне ў прафесiйным калектыве мастацкай творчасцi або непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляецца заснавальнiкам калектыву i кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi з устаноўчым дакументам заснавальнiка калектыву i палажэннем, зацверджаным заснавальнiкам калектыву.
  2. У выпадку, калi кiраўнiк прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта), ён назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву i нясе перад iм адказнасць за дзейнасць калектыву.

 

ГЛАВА 9

АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ I ПАДРАЗДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

 

Артыкул 50. Арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб

 

  1. Для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi могуць стварацца арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.
  2. Бiблiятэкi, музеi, тэатры, цыркi, фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi i iншыя калектывы мастацкай творчасцi, клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), кiнатэатры, дамы кiно, кiнацэнтры, кiнасалоны, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады, творчыя майстэрнi, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) i iншыя могуць быць як арганiзацыямi культуры, так i падраздзяленнямi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленымi.

 

Артыкул 51. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры

 

  1. Арганiзацыi культуры па форме ўласнасцi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасцi - на камерцыйныя i некамерцыйныя.
  2. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных камерцыйных арганiзацый:

2.1. гаспадарчых таварыстваў (адкрытага або закрытага акцыянернага таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i таварыства з дадатковай адказнасцю), поўнага i камандытнага таварыстваў;

2.2. унiтарных прадпрыемстваў.

  1. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных некамерцыйных арганiзацый:

3.1. фiнансуемых уласнiкам устаноў культуры;

3.2. асацыяцый (саюзаў);

3.3. iншых формах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

  1. Арганiзацыi культуры ў залежнасцi ад напрамкаў культурнай дзейнасцi падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

4.1. бiблiятэкi;

4.2. музеi;

4.3. арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў;

4.4. арганiзацыi кiнематаграфii;

4.5. тэатры;

4.6. цыркi;

4.7. фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi, канцэртныя залы i iншыя канцэртныя арганiзацыi;

4.8. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя арганiзацыi;

4.9. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi;

4.10. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады;

4.11. творчыя майстэрнi;

4.12. метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы);

4.13. арганiзацыi па правядзеннi культурных мерапрыемстваў;

4.14. прадзюсарскiя арганiзацыi;

4.15. рэстаўрацыйныя арганiзацыi;

4.16. iншыя тыпы.

  1. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць стварэнне выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i iх публiчнае выкананне, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi. Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый культуры адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
  2. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць доступ грамадзян да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або ствараюць умовы для занятку народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для культурнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымi. Да культурна-асветных арганiзацый культуры адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
  3. У мэтах забеспячэння ўмоў комплекснага прадастаўлення культурных даброт насельнiцтву, а таксама аптымiзацыi дзейнасцi арганiзацый культуры могуць стварацца арганiзацыi культуры змешанага тыпу. Да арганiзацый культуры змешанага тыпу адносяцца арганiзацыi культуры, у структуру якiх уваходзяць падраздзяленнi, у тым лiку адасобленыя, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць розных напрамкаў.
  4. Асаблiвасцi стварэння, прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры

 

  1. Установа культуры - арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кiраўнiчых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца iм поўнасцю або часткова.
  2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымi (рэспублiканскiмi i камунальнымi) i прыватнымi.
  3. У якасцi заснавальнiкаў устаноў культуры могуць выступаць:

3.1. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь;

3.2. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя i (або) падсправаздачныя Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Мiнiстэрства культуры i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

3.4. мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы;

3.5. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь;

3.6. замежныя краiны, замежныя арганiзацыi, мiжнародныя арганiзацыi, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.
  2. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

 

Артыкул 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры

 

  1. Парадак стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.
  2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, прадугледжаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў сферы культуры.
  3. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца асаблiвасцi развiцця рэгiёна i галiн вытворчасцi.
  4. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя пацягне немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.
  5. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляюцца са згоды Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у выпадках, калi яны:

5.1. маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi беларускай нацыянальнай культуры. Пералiк такiх устаноў культуры вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

5.2. створаны ва ўстаноўленым парадку пасля 4 жнiўня 2004 года.

  1. Гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў i тыпаў, у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама да маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.
  2. Пры стварэннi арганiзацыi культуры змешанага тыпу, у структуру якой будзе ўваходзiць музей або бiблiятэка, павiнны выконвацца абавязковыя патрабаваннi (умовы) для стварэння музеяў i бiблiятэк, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.
  3. Пры лiквiдацыi дзяржаўнай арганiзацыi культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзiць бiблiятэка, яе заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць бiблiятэчнага фонду i перадаць яго iншай дзяржаўнай бiблiятэцы (бiблiятэкам).

Пры лiквiдацыi дзяржаўнай арганiзацыi культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзiць музей, яе заснавальнiк у парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду i перадаць яго iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

 

Артыкул 54. Папячыцельскiя саветы арганiзацый культуры

 

  1. Для садзейнiчання рэалiзацыi статутных мэт у арганiзацыях культуры могуць стварацца папячыцельскiя саветы.
  2. Рашэнне аб стварэннi (спыненнi дзейнасцi) папячыцельскага савета прымаецца кiраўнiком арганiзацыi культуры па ўзгадненнi з яе заснавальнiкам.
  3. Рашэнне аб стварэннi (спыненнi дзейнасцi) папячыцельскага савета дзяржаўных арганiзацый культуры можа быць прынята Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншым дзяржаўным органам у адносiнах да папячыцельскага савета арганiзацыi культуры, заснавальнiкам якой ён з'яўляецца.
  4. Папячыцельскi савет:

4.1. садзейнiчае рэалiзацыi прынцыпу спалучэння аднаасобнага i калегiяльнага кiравання культурнай дзейнасцю арганiзацыi культуры;

4.2. аказвае дапамогу арганiзацыi культуры ў пошуку партнёраў для супрацоўнiцтва ў рамках культурнай дзейнасцi;

4.3. садзейнiчае арганiзацыi культуры ў ажыццяўленнi культурнай дзейнасцi, у тым лiку ў стварэннi новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, выставак, папаўненнi бiблiятэчных, музейных i iншых фондаў, стварэннi i набыццi фiльмаў i маёмасных правоў на iх, падтрымцы таленавiтай моладзi i iншым;

4.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi дзейнасцi арганiзацыi культуры;

4.5. аказвае дапамогу ў арганiзацыi замежных гастроляў калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, iншым чынам садзейнiчае развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва;

4.6. аказвае садзейнiчанне ўдасканальванню кiравання арганiзацыяй культуры, яе фiнансавай i гаспадарчай дзейнасцi;

4.7. садзейнiчае ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацыi культуры;

4.8. садзейнiчае прыцягненню пазабюджэтных i iншых дадатковых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам, для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi i развiцця арганiзацыi культуры;

4.9. прапаноўвае напрамкi, формы, памеры i парадак выкарыстання фiнансавых сродкаў i iншай маёмасцi, якiя перадаюцца арганiзацыi культуры па дагаворах бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, дагаворах ахвяравання, у рамках мэт, прадугледжаных гэтымi дагаворамi, i ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем (расходаваннем) фiнансавых сродкаў i выкарыстаннем iншай маёмасцi;

4.10. аказвае садзейнiчанне ў падтрымцы работнiкаў культуры i творчых работнiкаў, а таксама ў паляпшэннi ўмоў працы i медыцынскага абслугоўвання, павышэннi ўзроўню сацыяльнай абароненасцi работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;

4.11. разглядае вынiкi дзейнасцi папячыцельскага савета i пытаннi эфектыўнасцi выкарыстання (расходавання) фiнансавых сродкаў i выкарыстання iншай маёмасцi, якiя перадаюцца арганiзацыi культуры пры садзейнiчаннi папячыцельскага савета;

4.12. разглядае iншыя пытаннi.

  1. Склад папячыцельскага савета фармiруецца з юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, з iх згоды або па iх заявах. Юрыдычныя асобы ўдзельнiчаюць у дзейнасцi папячыцельскага савета праз сваiх прадстаўнiкоў.
  2. У склад папячыцельскага савета могуць уваходзiць спонсары, мецэнаты культуры, iншыя асобы, якiя ажыццяўляюць арганiзацыйную i метадычную падтрымку арганiзацый культуры, а таксама дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi сфер аховы здароўя, адукацыi, сацыяльнай абароны, навукi, сродкаў масавай iнфармацыi, свяшчэннаслужыцелi, iншыя прадстаўнiкi грамадскасцi i дзяржаўных органаў.
  3. Склад папячыцельскага савета зацвярджаецца службовай асобай, дзяржаўным органам, якiя прынялi рашэнне аб стварэннi папячыцельскага савета.

Папячыцельскi савет дзейнiчае на падставе зацверджанага iм рэгламенту.

  1. Выдаткi членаў папячыцельскага савета, якiя ўзнiкаюць у сувязi з выкананнем iмi абавязкаў членаў папячыцельскага савета, не кампенсуюцца.
  2. Рашэннi папячыцельскага савета носяць рэкамендацыйны характар.
  3. Арганiзацыя культуры забяспечвае папячыцельскi савет памяшканнем для правядзення пасяджэнняў, месцам для захоўвання дакументацыi папячыцельскага савета.
  4. У выпадку парушэння папячыцельскiм саветам патрабаванняў актаў заканадаўства яго дзейнасць падлягае спыненню.

 

ГЛАВА 10

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI I НАВУКОВЫЯ АРГАНIЗАЦЫI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ)

 

Артыкул 55. Установы адукацыi ў сферы культуры

 

  1. Да ўстаноў адукацыi ў сферы культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры або структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
  2. Асноўнымi задачамi ўстаноў адукацыi ў сферы культуры з'яўляюцца:

2.1. прафесiйнае навучанне ў сферы культуры;

2.2. эстэтычнае выхаванне грамадзян;

2.3. задавальненне патрэбнасцей грамадзян у культурным, iнтэлектуальным i асобасным развiццi;

2.4. забеспячэнне ўмоў для духоўна-маральнага i мастацкага развiцця грамадзян;

2.5. развiццё творчых здольнасцей грамадзян;

2.6. распаўсюджванне i папулярызацыя культурных каштоўнасцей;

2.7. выяўленне таленавiтай моладзi;

2.8. стварэнне ўмоў для набыцця грамадзянамi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi;

2.9. падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры, педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры.

 

Артыкул 56. Навуковыя арганiзацыi ў сферы культуры

 

Навуковыя арганiзацыi ў сферы культуры ажыццяўляюць навуковую дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам аб навуковай дзейнасцi.

 

Артыкул 57. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)

 

  1. Метадычным цэнтрам народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) з'яўляецца арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя аказваюць метадычную дапамогу суб'ектам культурнай дзейнасцi i праводзяць аналiтычна-даследчую работу ў сферы культуры.
  2. Асноўнымi задачамi метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) з'яўляюцца:

2.1. павышэнне ўзроўню аказання метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi, удзел у распрацоўцы дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

2.2. удасканаленне зместу i арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэнне яго сацыяльнай значнасцi, пошук i ўкараненне новых, эфектыўных форм i метадаў работы з насельнiцтвам;

2.3. даследаванне, вывучэнне i фiксацыя мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва i фальклору рэгiёнаў;

2.4. распрацоўка арганiзацыйна-метадычных i рэпертуарных матэрыялаў па арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, арганiзацыi дзейнасцi клубных фармiраванняў, захаваннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва i фальклору рэгiёнаў;

2.5. вывучэнне i аналiз дзейнасцi арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, па развiццi новых напрамкаў iх дзейнасцi, а таксама народнай творчасцi;

2.6. вывучэнне i ўкараненне ў практыку арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, перадавога вопыту работы арганiзацый культуры;

2.7. удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, садзейнiчанне правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

2.8. фармiраванне даведачна-iнфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць;

2.9. павышэнне прафесiйнага ўзроўню работнiкаў культуры, творчых работнiкаў;

2.10. ажыццяўленне мiжнароднага супрацоўнiцтва ў мэтах далучэння грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры i iнтэграцыi беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору;

2.11. садзейнiчанне ўкараненню сучасных iнфармацыйных тэхналогiй у дзейнасць арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

  1. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) маюць права ўносiць на разгляд заснавальнiкаў арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, прапановы па ўдасканаленнi культурнай дзейнасцi гэтых арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб.
  2. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) працуюць ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб'яднаннямi, установамi адукацыi i iншымi юрыдычнымi асобамi, якiя садзейнiчаюць ажыццяўленню i (або) забеспячэнню культурнай дзейнасцi.

 

ГЛАВА 11

ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ

 

Артыкул 58. Творчы саюз

 

  1. Творчы саюз - грамадскае аб'яднанне творчых работнiкаў (не менш за дзве трэцi ад агульнага лiку членаў) i iншых грамадзян, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры, створанае на аснове агульнасцi iнтарэсаў яго членаў у пэўным вiдзе творчай дзейнасцi для рэалiзацыi статутных мэт.
  2. Пералiк творчых саюзаў вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 59. Асаблiвасцi стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, дзейнасцi творчых саюзаў, iх рэарганiзацыi i лiквiдацыi

 

  1. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, дзейнасць, рэарганiзацыя i лiквiдацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскiх аб'яднаннях з улiкам асаблiвасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.
  2. У якасцi заснавальнiкаў творчых саюзаў маюць права выступаць творчыя работнiкi, а таксама iншыя грамадзяне, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры.
  3. Творчыя саюзы ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць у мэтах:

3.1. рэалiзацыi творчых здольнасцей творчых работнiкаў;

3.2. развiцця творчага патэнцыялу i творчай iнiцыятывы грамадзян у сферы культуры;

3.3. садзейнiчання ў стварэннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

3.4. заахвочвання наватарства, павышэння прафесiйнага майстэрства i культуры духоўных адносiн;

3.5. ажыццяўлення сумеснай творчай дзейнасцi;

3.6. падтрымкi членаў творчых саюзаў.

  1. Мэты дзейнасцi, прадугледжаныя пунктам 3 гэтага артыкула, з'яўляюцца абавязковымi для ўказання ў статуце творчага саюза.
  2. Творчыя саюзы ствараюцца i дзейнiчаюць на аснове прынцыпаў законнасцi, добраахвотнасцi, самастойнасцi, раўнапраўя i галоснасцi.

Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасцi ад палiтычных партый i iншых грамадскiх аб'яднанняў.

  1. Творчыя саюзы могуць рэалiзоўваць адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семiнараў, практыкумаў, трэнiнгаў i iншых вiдаў навучальных курсаў) i адукацыйную праграму ўдасканальвання магчымасцей i здольнасцей асобы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адукацыi.
  2. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальнiцкую дзейнасць толькi ў выпадках, калi яна неабходна для iх статутных мэт, дзеля якiх яны створаны, i адпавядае гэтым мэтам i прадмету дзейнасцi творчых саюзаў.

Творчыя саюзы маюць права ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганiзацый i (або) удзелу ў iх наступныя вiды прадпрымальнiцкай дзейнасцi:

дзейнасць па вытворчасцi фiльмаў i тэлевiзiйных праграм;

дзейнасць па рэалiзацыi адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семiнараў, практыкумаў, трэнiнгаў i iншых вiдаў навучальных курсаў) i адукацыйнай праграмы ўдасканальвання магчымасцей i здольнасцей асобы;

творчая дзейнасць i забавы.

 

Артыкул 60. Супрацоўнiцтва дзяржаўных органаў з творчымi саюзамi

 

  1. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць забеспячэнню правоў i свабод членаў творчых саюзаў, абароне iх законных iнтарэсаў, рэалiзацыi статутных мэт творчых саюзаў.
  2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць:

2.1. садзейнiчанне рэалiзацыi творчымi саюзамi культурных праектаў, стварэнню ўмоў для творчай дзейнасцi членаў творчых саюзаў;

2.2. устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў i iх членаў;

2.3. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;

2.4. набыццё для дзяржаўных арганiзацый культуры i ўстаноў адукацыi ў сферы культуры твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, створаных членамi творчых саюзаў, а таксама маёмасных правоў на iх у адпаведнасцi з заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах;

2.5. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасцi з актамi заканадаўства права карыстання капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, абсталяваннем, матэрыяламi, паслугамi, сродкамi сувязi, транспартам;

2.6. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель зямельных участкаў для будаўнiцтва i (або) абслугоўвання аб'ектаў нерухомай маёмасцi;

2.7. садзейнiчанне ўступленню творчых саюзаў у мiжнародныя творчыя аб'яднаннi;

2.8. садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у мэтах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве.

  1. Творчыя саюзы спрыяюць рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры ў мэтах:

3.1. забеспячэння правоў i свабод грамадзян у сферы культуры, абароны iх iнтарэсаў;

3.2. садзейнiчання культурнаму развiццю i эстэтычнаму выхаванню грамадзян, iх далучэння да сучасных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

3.3. рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) асобы;

3.4. захавання самабытнасцi беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

3.5. захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi культуры;

3.6. садзейнiчання мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў сферы культуры.

  1. Умяшанне дзяржаўных органаў i службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў i ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў i службовых асоб не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 61. Правы творчых саюзаў

 

  1. Творчыя саюзы маюць права:

1.1. уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях культуры i сацыяльнай абароны творчых работнiкаў;

1.2. атрымлiваць актуальную iнфармацыю аб заканадаўстве аб культуры ў частцы дзейнасцi творчых саюзаў i творчых работнiкаў;

1.3. уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры;

1.4. распаўсюджваць iнфармацыю аб сваёй дзейнасцi праз дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, у тым лiку засноўваць уласныя сродкi масавай iнфармацыi;

1.5. абараняць свае правы, а таксама (па асабiстых даручэннях) аўтарскiя, сумежныя, iншыя правы i законныя iнтарэсы сваiх членаў перад дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi;

1.6. прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi;

1.7. ажыццяўляць дзейнасць па кiраваннi маёмаснымi правамi аўтараў або iншых праваўладальнiкаў на калектыўнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

  1. Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскiх аб'яднаннях.
  2. Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць прымаць удзел у стварэннi на тэрыторыi замежных краiн мiжнародных грамадскiх аб'яднанняў, саюзаў, уступаць у мiжнародныя творчыя аб'яднаннi, саюзы, створаныя на тэрыторыi замежных краiн. Творчыя саюзы могуць падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству, а таксама мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь.
  3. Творчыя саюзы маюць iншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

 

Артыкул 62. Членства ў творчым саюзе

 

  1. Членамi творчага саюза могуць быць творчыя работнiкi i iншыя грамадзяне, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры.

Заснавальнiкi творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi творчага саюза становяцца членамi творчага саюза i набываюць адпаведныя правы i абавязкi.

  1. Творчыя саюзы маюць фiксаванае членства. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павiнны садзейнiчаць аб'яднанню ў яго складзе найбольш квалiфiкаваных прадстаўнiкоў адпаведных творчых прафесiй, стымуляваць развiццё iх творчага патэнцыялу i не павiнны абмяжоўваць палiтычныя, маёмасныя, асобасныя немаёмасныя i iншыя правы грамадзян.
  2. Умовы i парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду i выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.

 

Артыкул 63. Уласнасць творчых саюзаў

 

  1. Творчыя саюзы могуць мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную для матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi, прадугледжанай iх статутамi, за выключэннем аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
  2. Члены творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць, якая была перададзена iмi ва ўласнасць творчага саюза, у тым лiку на членскiя ўзносы. Яны не адказваюць па абавязацельствах творчых саюзаў, членамi якiх яны з'яўляюцца, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах сваiх членаў.
  3. Грашовыя сродкi i iншая маёмасць творчых саюзаў не могуць пераразмяркоўвацца памiж членамi гэтых саюзаў i выкарыстоўваюцца толькi для рэалiзацыi статутных мэт.
  4. У выпадку лiквiдацыi творчага саюза яго маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў мэтах, прадугледжаных статутам творчага саюза.

 

ГЛАВА 12

СПОНСАРЫ I МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 64. Спонсар культуры

 

  1. Спонсар культуры - юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, развiцця бiблiятэчнай i музейнай справы, кiнематаграфii, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, эстраднага, цыркавога i iншых вiдаў мастацтва (у тым лiку стварэння новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, канцэртных праграм, тэатральных пастановак, правядзення выставак), а таксама развiцця i падтрымкi народнай творчасцi, народных мастацкiх рамёстваў, адукацыi ў сферы культуры, правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў беларускiмi калектывамi мастацкай творчасцi i асобнымi выканаўцамi.
  2. Спонсары культуры прадастаўляюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў, у тым лiку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасцi), работ, паслуг, маёмасных правоў, у тым лiку выключных правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi, на ўмовах i ў парадку, якiя вызначаюцца актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 65. Мецэнат культуры

 

  1. Мецэнат культуры - грамадзянiн, якi робiць ахвяраваннi ў мэтах захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi культуры, падтрымкi культурнай дзейнасцi, у тым лiку захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi беларускай нацыянальнай культуры i мовы, аховы гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны, развiцця музейнай i бiблiятэчнай справы, кiнематаграфii, адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, падтрымкi таленавiтых аўтараў, калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, папулярызацыi культурных каштоўнасцей беларускай нацыянальнай i сусветнай культуры.
  2. Мецэнаты культуры робяць ахвяраваннi ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

 

АСАБЛIВАЯ ЧАСТКА

 

РАЗДЗЕЛ III

КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

ГЛАВА 13

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ

 

Артыкул 66. Вiды культурных каштоўнасцей

 

  1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;

1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.

  1. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архiўны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.

 

Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi - культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.
  2. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;

2.2. рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.

 

Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

ансамбля культурных каштоўнасцей - кампазiцыйна спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропаляў разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду i аб'яднаны стылiстычнымi асаблiвасцямi i (або) функцыянальным прызначэннем;

калекцыi культурных каштоўнасцей - навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;

камплекта культурных каштоўнасцей - набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

комплексу культурных каштоўнасцей - iзаляваных або спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або якiя размешчаны ў розных месцах, але аб'яднаны агульнымi прыкметамi (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).

 

Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

  1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi - культурныя каштоўнасцi, форма iснавання (праявы) якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi маюць матэрыяльную або нематэрыяльную форму iснавання (праявы).

  1. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), беларуская мова (вусная i пiсьмовая), iншыя мовы, iменаслоўныя традыцыi i традыцыйныя нацыянальныя формы звароту да людзей, змест геральдычных аб'ектаў, уласных геаграфiчных назваў (тапонiмаў) i вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.

 

Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

комплексу нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па сваiм характары дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека), аб'яднаныя адной сутнаснай скiраванасцю.

 

Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

 

  1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
  2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымi актамi да аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
  3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.
  4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якiя на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.

 

Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць

 

Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за якi яна прадаецца, i на iншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публiчных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры iншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскiм заканадаўствам, мае дзяржава.

 

Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi мае правы, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам, а таксама мае права перадаваць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным арганiзацыям культуры з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання.
  2. Для ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы на бязвыплатнай аснове:

2.1. вызначаюць iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамагаюць у правядзеннi навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захоўваюць калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. выкарыстоўваюць у навуковых мэтах i мэтах экспанавання перададзеную на захоўванне калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе частку або асобны прадмет) i прымаюць меры па забеспячэннi яе захавання ў час экспанавання i (або) перавозкi.

  1. Па жаданнi ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткi або асобнага прадмета).

 

Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам i воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

  1. Уласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства, у якiм прадугледжваюцца наступныя абавязкi:

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры маюць права на яе вывучэнне;

1.4. прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;

1.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, новаму землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

  1. Новы ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або новы землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня набыцця права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або ўзнiкнення права на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з'яўляецца падставай для прызнання здзелкi па набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай па iску мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або падставай для адабрання названага зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

Новы карыстальнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня замацавання за iм гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання.

  1. У выпадку надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яе ўласнiк (карыстальнiк) або землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з'яўляецца падставай для прызнання гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча.
  2. У выпадку, калi ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарча ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэннi суда можа быць адабрана ва ўласнiка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публiчных таргоў. Прызнанне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая размешчана на зямельным участку землекарыстальнiка, ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча, з'яўляецца падставай для адабрання зямельнага ўчастка, на якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

 

ГЛАВА 14

УВОЗ I (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

Артыкул 76. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей

 

  1. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза.
  2. Вываз з мытнай тэрыторыi Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзiны пералiк тавараў, да якiх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлi з трэцiмi краiнамi, якi вызначаецца актам, што складае права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, ажыццяўляецца пры наяўнасцi лiцэнзii або заключэння (дазвольнага дакумента) у выпадках, прадугледжаных гэтым актам. У Рэспублiцы Беларусь выдача лiцэнзiй ажыццяўляецца Мiнiстэрствам антыманапольнага рэгулявання i гандлю Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) - Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з гэтымi актамi, а таксама ў парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Вываз з Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, у выпадках, парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  4. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула, якiя знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.

 

Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей

 

Культурныя каштоўнасцi, вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, i iншых норм мiжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфлiктаў або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.

 

Артыкул 78. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. У мэтах арганiзацыi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ствараецца Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.
  2. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.
  3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца:

3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь:

4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртаннi культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.5. абмяркоўвае i ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, мае права:

5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

5.2. звяртацца i атрымлiваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.4. далучаць да сваёй дзейнасцi работнiкаў дзяржаўных органаў.

 

РАЗДЗЕЛ IV

КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

ГЛАВА 15

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

 

Артыкул 79. Напрамкi культурнай дзейнасцi

 

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца па наступных напрамках:

творчая дзейнасць;

ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагiчнай спадчыны;

бiблiятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкiя рамёствы;

кiнематаграфiчная дзейнасць;

арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi;

дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi;

арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

 

Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасцi

 

  1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.
  2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.
  3. Свабода творчай дзейнасцi складаецца з права выбару напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палiтыкi, манеры, мовы, стылю, вартасцi i прызначэння твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, якiя ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца i папулярызуюцца.
  4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамi, калектывамi мастацкай творчасцi i асобнымi выканаўцамi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 81 гэтага Кодэкса.
  5. Дзеяннi, заснаваныя на дагаворы з суб'ектам культурнай дзейнасцi аб стварэннi i выкарыстаннi вынiкаў творчай дзейнасцi, не з'яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць.
  6. Умяшанне ў творчую дзейнасць можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган i (або) у суд.

 

Артыкул 81. Забарона, абмежаванне i прыпыненне культурнай дзейнасцi

 

  1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

1.2. пры яе ажыццяўленнi распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.3. яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмiсцкую дзейнасць, насiлле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам i свабодам грамадзян.

  1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
  2. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасцi могуць ажыццяўляцца па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Пры неабходнасцi адпаведныя заключэннi могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымi (Мiнскай гарадской) камiсiямi па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i (або) Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму.

  1. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, палажэннi аб абласных (Мiнскай гарадской) экспертных камiсiях па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненнi з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.
  2. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, аб абмежаваннi, аб прыпыненнi культурнай дзейнасцi могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган i (або) у суд.

 

ГЛАВА 16

АХОВА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

 

Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына i яе ахова

 

  1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны - напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны i стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням.

 

Артыкул 83. Вiды матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi - акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя, графiчныя i аўдыявiзуальныя дакументы, у тым лiку старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны - тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii - археалагiчныя аб'екты i археалагiчныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры - капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб'яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб'екты народнага дойлiдства, у склад якiх могуць уваходзiць звязаныя з указанымi аб'ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi - капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iншыя аб'екты, тэрыторыi, якiя звязаны з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымi, дзяржаўнымi, ваеннымi дзеячамi, дзеячамi навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва - забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планiровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва з'яўляюцца комплексамi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

 

Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны i саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны

 

  1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўлiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рада.
  2. Асноўнымi задачамi Рады з'яўляюцца:

2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

  1. Рада:

3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання культурнай каштоўнасцi, якая можа мець сусветную, мiжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

значнасцi культурнай каштоўнасцi для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i рэкамендаваннi адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорыi "0", "1" цi "2" або неабходнасцi змянення катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "0", "1", "2", "3";

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

магчымасцi (немагчымасцi) узгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

факце адступлення ад патрабаванняў гэтага Кодэкса i iншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленнi кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

  1. У склад Рады могуць уваходзiць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыi ўдзельнiчаюць у вырашэннi пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  2. У мэтах садзейнiчання ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мiнскi гарадскi) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.
  3. Абласныя (Мiнскi гарадскi) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэннi аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i ёй неабходна надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або мiжнародную значнасць i неабходна накiраваць прапанову ў Мiнiстэрства культуры аб наданнi ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

адсутнiчае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходна аднесцi гiсторыка-культурную каштоўнасць да катэгорыi "3";

6.2. выпрацоўваюць прапановы па арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

6.3. выконваюць iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.

  1. У склад абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзiць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыi ўдзельнiчаюць у вырашэннi пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

 

Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

Культурныя каштоўнасцi вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:

якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання або арэала бытавання;

якiя прафесiйна або выпадкова выяўлены, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам;

наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова.
  2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, могуць быць выяўлены прафесiйна.

 

Артыкул 87. Прафесiйнае выяўленне культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi, у тым лiку пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў.
  2. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлi культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якая на момант яе выяўлення не мае ўласнiка, абавязаны:

2.1. правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi артыкулам 91 гэтага Кодэкса;

2.2. не пазней за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пiсьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i перадаць яму выяўленую рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць на часовае захоўванне, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула.

  1. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесiйна выяўлена дзяржаўнымi музеямi або дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганiзацыi.
  2. Пiсьмовае паведамленне аб прафесiйным выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, павiнна ўключаць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi), месца жыхарства грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або назву i месца знаходжання юрыдычнай асобы, якiя выявiлi культурную каштоўнасць.
  3. Да пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дадаюцца:

5.1. матэрыялы фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурнай каштоўнасцi;

5.2. абгрунтаванне неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпадкова выявiлi матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якая на момант яе выяўлення не мае ўласнiка, абавязаны:

1.1. прыняць меры па яе захаваннi;

1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне;

1.3. не пазней за два каляндарныя днi з дня яе выяўлення пiсьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне;

1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагiчнага артэфакта.

  1. Пiсьмовае паведамленне аб выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, павiнна ўключаць:

2.1. прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi), месца жыхарства грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або назву i месца знаходжання юрыдычнай асобы, якiя выявiлi матэрыяльную культурную каштоўнасць;

2.2. звесткi аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

2.3. звесткi аб месцы знаходжання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 89. Дзеяннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесiйным або выпадковым выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў пiсьмовае паведамленне аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1.1. не пазней за два каляндарныя днi з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая валодае прыкметамi археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта, накiроўвае iнфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ў абласную (Мiнскую гарадскую) камiсiю па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) гэтай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта;

1.2. не пазней за тры каляндарныя днi з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi або атрымання рашэння аб аднясеннi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта iнфармуе Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

1.3. у выпадках вiдавочнай наяўнасцi ў гэтай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей або яе аднясення да археалагiчнага артэфакта прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць ад юрыдычнай асобы або грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якiя яе выявiлi, па акце прыёму-перадачы. Для пацвярджэння наяўнасцi або адсутнасцi ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялiсты Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, iншых навуковых арганiзацый i (або) музеяў, якiя не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб прыцягненнi спецыялiстаў даюць заключэнне аб наяўнасцi або адсутнасцi ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.4. не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ажыццяўляе яе агляд i складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду прыцягваюцца спецыялiсты дзяржаўных музеяў i (або) дзяржаўных навуковых арганiзацый;

1.5. не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасцi з указаннем тэрмiну яго дзеяння i ў выпадку прыпынення работ або iншай дзейнасцi на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, у сувязi з яе выяўленнем вызначае перыяд часу, на якi такiя работы або iншая дзейнасць прыпыняюцца;

1.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, патрабаванняў па прыпыненнi работ або iншай дзейнасцi на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, пры неабходнасцi скарачае або працягвае тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

1.7. перадае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць у выпадку яе аднясення да археалагiчнага артэфакта ў дзяржаўны музей;

1.8. арганiзуе падрыхтоўку матэрыялаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калi культурная каштоўнасць прафесiйна выяўлена дзяржаўнымi музеямi або дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi.

  1. Для прыняцця абласной (Мiнскай гарадской) камiсiяй па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню забяспечвае прадстаўнiкам абласной (Мiнскай гарадской) камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах доступ да гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, якiя прафесiйна выяўлены дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца гэтымi дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi.

Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, якiя прафесiйна або выпадкова выяўлены iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога гэтыя культурныя каштоўнасцi выяўлены.

Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамi другiм i чацвёртым артыкула 85 гэтага Кодэкса, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

  1. Прапановы аб наданнi матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца ў пiсьмовай форме ў мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Прапановы аб наданнi нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца ў пiсьмовай форме ў Мiнiстэрства культуры.

  1. Да прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дадаюцца:

3.1. матэрыялы фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурнай каштоўнасцi;

3.2. абгрунтаванне неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.

 

Артыкул 91. Фiксацыя, навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

 

  1. Культурныя каштоўнасцi, якiя прапануюцца для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.
  2. Фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула, забяспечваюць мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, iншая юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ўносяць прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

У такiм выпадку фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей праводзяць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганiзацыi i музеi, у штаце якiх працуюць спецыялiсты з вопытам работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

  1. Фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку прафесiйна выяўленых культурных каштоўнасцей праводзяць асобы, якiя iх выявiлi.
  2. Пры правядзеннi фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурных каштоўнасцей, якiя прапануюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, учыненне перашкод асобам, якiя iх праводзяць, не дапускаецца.
  3. Фiксацыя культурных каштоўнасцей праводзiцца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання i графiчнага адлюстравання. У залежнасцi ад вiду культурнай каштоўнасцi могуць выкарыстоўвацца вiдэа- i аўдыязапiс.
  4. У тэкставым апiсаннi культурных каштоўнасцей указваюцца iх вiдавочныя адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i дадаткова для нематэрыяльных культурных каштоўнасцей - звесткi аб носьбiце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
  5. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб'ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасцi найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, асаблiвасцей размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi праводзiцца такiм чынам, каб былi прадстаўлены адначасова яе галоўны i адзiн з бакавых фасадаў, тыльны i другi бакавы фасады. Фатаграфаванне археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькiх ракурсаў, якiя дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблiвасцi гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павiнны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць iх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, традыцыйнай атрыбутыкi.

  1. Графiчнае адлюстраванне праводзiцца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месца знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей i ў маштабе 1:200 000 - арэала бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
  2. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гiстарычных звестак аб iх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.
  3. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваюцца:

10.1. суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

10.2. характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых характэрных рыс, па якiх гэтыя культурныя каштоўнасцi адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

10.3. выяўленне спецыфiчных рыс культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

10.4. раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

  1. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей праводзiцца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.
  2. Навуковая апрацоўка змяшчае гiстарычныя звесткi аб характары, аблiччы культурнай каштоўнасцi, яе ўплыве на развiццё краiны або асобнага яе рэгiёна, звесткi аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай асобе, аб перыядзе стварэння (узнiкнення) гэтай культурнай каштоўнасцi i iншыя гiстарычныя звесткi i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях iх развiцця.
  3. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлiвае iх аналiз па асноўных стылiстычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае iх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця беларускага нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рыс, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i iншага.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыi аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, храналогii iх узнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання i iншых характэрных рысах.

  1. Навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.

 

Артыкул 92. Крытэрыi для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца культурным каштоўнасцям, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

1.1. з'яўляюцца адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. маюць значнасць з пункту гледжання гiсторыi, археалогii, архiтэктуры, горадабудаўнiцтва, мастацтва, навукi i тэхнiкi, эстэтыкi, этналогii або антрапалогii, культуры i аказалi значны ўплыў на развiццё краiны або асобнага яе рэгiёна;

1.3. непасрэдна звязаны з жыццём i дзейнасцю знакамiтых асоб, гiстарычнымi падзеямi, традыцыямi, вераваннямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця беларускага народа;

1.4. з'яўляюцца аўтэнтычнымi з пункту гледжання аўтарскай задумы i яе рэалiзацыi, выкарыстаных пры стварэннi матэрыялаў, захаванасцi навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

1.5. уяўляюць сабой выдатны прыклад фармiравання ландшафту, у якiм адлюстроўваюцца традыцыi пэўнага перыяду гiсторыi беларускага народа;

1.6. з'яўляюцца выдатным мастацкiм узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi створаным беларусамi замежжа.

  1. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi пры ўмове, што яна з'яўляецца аўтэнтычнай або рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi павiнна прайсцi не менш за сорак гадоў.
  2. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах, але наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.
  3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагiчным аб'ектам, у адносiнах да якiх маюцца матэрыялы археалагiчных даследаванняў, правядзенне якiх прадугледжана артыкулам 126 гэтага Кодэкса, i якiя сведчаць аб фармiраваннi адпаведных археалагiчных культур, развiццi матэрыяльнай культуры на тэрыторыi Беларусi ў пэўны гiстарычны перыяд.

 

Артыкул 93. Наданне культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Наданне культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

1.1. мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню - у адносiнах да матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца;

1.2. Мiнiстэрствам культуры - у адносiнах да iншых культурных каштоўнасцей.

  1. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса:

2.1. не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы пiсьмова паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца гэта культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы iншымi асобамi);

2.2. не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

  1. Прапанова аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, не разглядаецца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню i вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
  2. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама ўласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, з дня атрымання пiсьмовага паведамлення, прадугледжанага падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, i да дня прыняцця рашэння аб неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаюць меры па прыпыненнi работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць аказаць уздзеянне на матэрыяльную культурную каштоўнасць.
  3. Разгляд прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
  4. Па вынiках разгляду абласны (Мiнскi гарадскi) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:

6.1. матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i ёй неабходна надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

6.2. матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або мiжнародную значнасць i неабходна накiраваць прапанову ў Мiнiстэрства культуры аб наданнi ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

6.3. адсутнiчае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. На падставе рашэння абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага падпунктам 6.1 пункта 6 гэтага артыкула, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасцi, якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Прапановы, па якiх абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) саветамi па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, прадугледжанае падпунктам 6.2 пункта 6 гэтага артыкула, не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў Мiнiстэрства культуры.
  2. Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання ад мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, дзяржаўнага музея, дзяржаўнай навуковай арганiзацыi, iншай юрыдычнай асобы, грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi арганiзуе яе разгляд Радай.
  3. Прапанова аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, Мiнiстэрствам культуры не разглядаецца i вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
  4. Разгляд прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi Рады не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы Мiнiстэрствам культуры.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурнай каштоўнасцi, якая прапанавана для надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць працягнуты да двух месяцаў, аб чым Мiнiстэрства культуры пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Па вынiках разгляду Рада прымае рашэнне аб:

12.1. неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

12.2. тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i аб рэкамендаваннi мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

12.3. адсутнасцi неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. На падставе рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.1 пункта 12 гэтага артыкула, Мiнiстэрства культуры не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння прымае рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Пасля прыняцця Мiнiстэрствам культуры рашэння аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi звесткi аб гэтай культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Копiя рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.2 пункта 12 гэтага артыкула, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накiроўваецца Мiнiстэрствам культуры ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання копii рашэння Рады прымае рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасцi, якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляецца ненарматыўным прававым актам i падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

Паведамленне аб прыняццi мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Мiнiстэрствам культуры рашэння аб адсутнасцi неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi накiроўваецца гэтымi дзяржаўнымi органамi асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня прыняцця такога рашэння.

  1. Прафесiйна i выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама археалагiчныя артэфакты, якiм не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якiя выяўлены дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню перадаюцца дзяржаўным музеям.

Прафесiйна i выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi (за выключэннем археалагiчных артэфактаў), якiм не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, вяртаюцца асобам, якiя iх выявiлi.

 

Артыкул 94. Пазбаўленне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Пазбаўленне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

1.1. мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якi надаў матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. Мiнiстэрствам культуры - iншых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Рашэнне аб пазбаўленнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, прадугледжаных адпаведна пунктамi 3 i 4 гэтага артыкула.
  2. Матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў выпадку яе фiзiчнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў вынiку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання, i немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Рашэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Радай.
  3. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.
  4. Рашэнне аб пазбаўленнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляецца ненарматыўным прававым актам i падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

 

Артыкул 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з'яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласнiку зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з'яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама асобе, што выпадкова яе выявiла, прымаецца дзяржаўным органам, якi прыняў рашэнне аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца за кошт бюджэтаў базавага ўзроўню i бюджэта горада Мiнска фiнансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая з'яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у двухмесячны тэрмiн з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.

 

Артыкул 96. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасцi з iх адметнымi духоўнымi, мастацкiмi i (або) дакументальнымi вартасцямi i ў залежнасцi ад iх значнасцi (сусветная, мiжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь).
  2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

2.1. катэгорыя "0" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць сусветную значнасць i ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

2.2. катэгорыя "1" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

2.3. катэгорыя "2" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

2.4. катэгорыя "3" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь;

2.5. без катэгорыi - матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

3.1. катэгорыя "А" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

3.2. катэгорыя "Б" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi аб'ектыўна з часам могуць змяняцца.

  1. Катэгорыi надаюцца:

4.1. матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якiя маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь, на тэрыторыi якiх яны знаходзяцца, - мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя надалi iм статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.2. iншым гiсторыка-культурным каштоўнасцям - Мiнiстэрствам культуры.

  1. Наданне катэгорый гiсторыка-культурным каштоўнасцям ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны або Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi "3" не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб ёй у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Рашэнне аб змяненнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.

 

Артыкул 97. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Культурныя каштоўнасцi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
  2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь i рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
  3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

3.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя на законных падставах знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiтамi якiх з'яўляюцца беларусы замежжа;

3.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя без законных падстаў знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя страчаны або знiклi пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

3.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер па захаваннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па вiдах гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Пры ўключэннi комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзiць у склад комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  3. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.

 

Артыкул 98. Звесткi Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у гэты Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

1.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны на падставе гiстарычных звестак;

1.3. датаванне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб датах стварэння i (або) найбольш адметных перапрацовак, якiя вызначаюцца на падставе гiстарычных звестак;

1.4. месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае адрас, па якiм знаходзiцца нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, месца пастаяннага знаходжання рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з адрасам (месцам знаходжання) уласнiка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або арэал бытавання нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.6. дата i нумар рашэння Рады або абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. дата i нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў.

Першы знак - месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або арэала бытавання нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з наступнай нумарацыяй:

1 - Брэсцкая вобласць;

2 - Вiцебская вобласць;

3 - Гомельская вобласць;

4 - Гродзенская вобласць;

5 - Магiлёўская вобласць;

6 - Мiнская вобласць;

7 - горад Мiнск;

8 - па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Другi знак - вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 - нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

2 - рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

3 - нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

Трэцi знак - катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Чацвёрты знак - звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А - дакументальны помнiк;

Б - запаведная мясцiна;

В - помнiк археалогii;

Г - помнiк архiтэктуры;

Д - помнiк гiсторыi;

Е - помнiк горадабудаўнiцтва;

Ж - помнiк мастацтва;

К - нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць у матэрыяльнай форме iснавання (праявы);

Л - нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць у нематэрыяльнай форме iснавання (праявы);

М - калекцыя;

Н - камплект.

Шэсць апошнiх знакаў - парадкавы нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

  1. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання новых звестак уносяць у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь адпаведныя змяненнi.
  2. Культурныя каштоўнасцi, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 99. Уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ад 16 лiстапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з iншымi мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
  2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Для гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўлiваецца рэжым спецыяльнага кiравання згодна з мiжнароднымi абавязацельствамi Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Пасля надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на яе складаецца пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
  2. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi запаўняецца як на комплекс або ансамбль матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi ў iх складзе, якiя размешчаны ў розных месцах i належаць розным уласнiкам гiсторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымi карыстальнiкамi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  3. У пашпарце матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  4. Складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, у двухмесячны тэрмiн з дня надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальнiка), землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  5. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца навуковымi арганiзацыямi, музеямi, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якiх працуюць спецыялiсты з вопытам работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.
  6. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзiн экзэмпляр якога захоўваецца ва ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, другi - у Мiнiстэрстве культуры, трэцi - у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць.
  7. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях асобы, упаўнаважаныя мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання новых звестак уносяць у пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведныя змяненнi, якiя афармляюцца на асобным лiсце змяненняў.
  8. Лiст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i змяшчае наступныя звесткi:

8.1. дату ўнясення змянення;

8.2. назву матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у пашпарт якой уносiцца змяненне, i падставы для яго ўнясення;

8.3. пункт пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у якi ўносiцца змяненне;

8.4. змест змянення;

8.5. пасаду, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) i подпiс спецыялiста, якi ажыццявiў унясенне змянення.

  1. Лiст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзiн экзэмпляр якога захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, другi накiроўваецца ўласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, трэцi - у Мiнiстэрства культуры.

 

Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Стварэнне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

2.1. захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця беларускага народа;

2.2. стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захавання iнфармацыi аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору iнфармацыi аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.4. садзейнiчання дзяржаўным органам, iншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, выкананнi навукова-даследчых, праектных, рамонтна-рэстаўрацыйных работ, iншых мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы;

2.5. садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртаннi ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

2.6. папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.

 

Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення i выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Фармiруе i вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.
  2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
  3. На гiсторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.
  4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

4.1. улiковыя даныя i месца знаходжання (арэал бытавання) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

4.2. абгрунтаванне надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем рашэнняў дзяржаўных органаў, згодна з якiмi культурнай каштоўнасцi нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу рашэнняў дзяржаўных органаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

4.3. поўная назва або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, дата ўзнiкнення права ўласнасцi (iншага рэчавага права) на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць;

4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнiчнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх схема;

4.5. звесткi аб ахоўным абавязацельстве з указаннем даты i нумара яго рэгiстрацыi;

4.6. iнфармацыя аб асобах, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.7. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, аб дазволах на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.8. кароткае апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.9. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая ўваходзiць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.11. гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.12. кароткая гiстарычная даведка аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.13. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

4.14. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.
  2. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.
  3. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта i ўнясенне ў iх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  4. Пры выкананнi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне спецыялiстамi Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, учыненне перашкод гэтым спецыялiстам не дапускаецца. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкi, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых i праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.
  5. За Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якiя дазваляюць з выкарыстаннем сучасных iнфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, прадастаўляць гэту iнфармацыю ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым асобам, уводзiць ва ўжытак пэўныя раздзелы Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь у мэтах папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.
  6. Карыстальнiкамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, iншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Допуск да карыстання рэсурсамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнiкаў Мiнiстэрствам культуры.

Iнфармацыя, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi, а таксама праз глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з'яўляецца абавязковай.

 

Артыкул 103. Меры па захаваннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. iстотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула) знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы iх знiшчэння, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне iх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасцi:

2.1. заключэння Рады аб немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

2.2. навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Па рашэннi Мiнiстэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сiтуацый, узброенага канфлiкту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.
  2. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарна-эпiдэмiялагiчных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
  3. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знiшчэнне.

На комплексе або ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўсталяванне некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтых комплексу або ансамбля.

Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнiкаў археалогii i месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помнiку археалогii або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласцi да пяцi метраў ад iх тэрыторыi з боку найлепшага ўспрымання гэтых помнiка археалогii або месца пахавання.

Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

  1. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.

 

Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькi з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта (слоя).

  1. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Ахоўныя зоны помнiкаў археалогii ўстанаўлiваюцца на адлегласцi не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помнiкаў археалогii.

  1. Межы тэрыторыi нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх межы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
  2. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнаму асяроддзю ў межах зон аховы i ўмовам iх утрымання i выкарыстання.
  3. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  4. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
  5. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыi рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаваннi i аднаўленнi ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця i перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочваннi (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

  1. Iстотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

 

Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджванне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калi такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гiстарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi гэтых работ, абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.
  3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi або археалагiчныя вышуканнi, а ў выпадку, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса, - iх перамяшчэнне, а таксама прымаюцца меры па захаваннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  4. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаваннi i захаваннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення.
  2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

 

Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання iх аб'ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору.
  2. Пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб'ектаў гандлю i нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйны сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта.

Капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), якiя будуюцца на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама нестацыянарныя аб'екты гандлю i нестацыянарныя аб'екты грамадскага харчавання, якiя размяшчаюцца на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы, не павiнны прывесцi да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцiвай яе гiстарычнаму характару, i ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб'ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

На помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.

Эскiз сродку вонкавай рэкламы, якi плануецца размясцiць на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "0", "1", "2", без катэгорыi, на iх тэрыторыi i ў зонах iх аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканнi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы i iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленнi i ўдакладненнi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архiтэктурна-археалагiчных абмераў, зандажоў, iнжынернае даследаванне будаўнiчых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншае).

  1. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i iншых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

 

Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. аднаўленне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

1.2. дапаўненне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па стварэннi дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэннi ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзеннi ў месцах страты на тэрыторыi комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры;

1.3. кансервацыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.4. прыстасаванне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.5. перамяшчэнне - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па перамяшчэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх аднаўленнi на новым месцы;

1.6. рамонт - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi страчаных у працэсе эксплуатацыi i (або) паляпшэннi канструкцыйных, iнжынерных, тэхнiчных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па лiквiдацыi iх дробных пашкоджанняў i няспраўнасцей, а таксама па папярэджаннi iх зносу, якiя не адносяцца да рэканструкцыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. раскрыццё - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па пазбаўленнi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

1.8. рэгенерацыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi;

1.9. рэканструкцыя - сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на выкарыстанне па новым прызначэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) звязаных са змяненнем iх асноўных тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў i параметраў, у тым лiку з павышэннем спажывецкiх якасцей, якiя вызначаюцца тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi, са змяненнем колькасцi i плошчы памяшканняў, будаўнiчага аб'ёму i (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасцi, прапускной здольнасцi, напрамку i (або) месца распалажэння iнжынерных, транспартных камунiкацый (замена iх участкаў) i збудаванняў на iх;

1.10. рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) - сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi парушанага першапачатковага аблiчча нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iх комплексы, часткi, якiя выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў iх гiстарычнай дакладнасцi i архiтэктурна-мастацкай каштоўнасцi, а таксама навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца iншыя работы, накiраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя не парушаюць iх цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

 

Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Навукова-даследчыя i праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Для помнiкаў археалогii дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасцi дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.

  1. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамi заканадаўства.
  2. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва i аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой пункта 2 гэтага артыкула.

  1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, за выключэннем работ, якiя выконваюцца на фасадах нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або закранаюць iншыя iх адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi могуць ажыццяўляцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi i вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi ажыццяўляецца:

праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн (грамадзяне), якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады;

iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

 

Артыкул 117. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па вынiках праходжання грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, атэстацыi на права атрымання такога пасведчання.
  2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - атэстацыя) праводзiцца ў мэтах пацвярджэння прафесiйных ведаў грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калi не вызначана iншае, - прэтэндэнт), i пацвярджэння ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыi.

Да атэстацыi дапускаюцца прэтэндэнты, якiя маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архiтэктуры i будаўнiцтва.

  1. Атэстацыя праводзiцца атэстацыйнай камiсiяй, склад якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Атэстацыйная камiсiя дзейнiчае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

  1. Для правядзення атэстацыi праектная або навуковая арганiзацыя, у якой працуе грамадзянiн, або iндывiдуальны прадпрымальнiк звяртаюцца ў Мiнiстэрства культуры з пiсьмовай заявай аб правядзеннi атэстацыi, да якой дадаюцца копiя дыплома аб вышэйшай адукацыi прэтэндэнта, выпiска з працоўнай кнiжкi прэтэндэнта i копiя дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўнi вышэйшай адукацыi або пасведчання аб павышэннi квалiфiкацыi (пры iх наяўнасцi) (далей - дакументы аб правядзеннi атэстацыi).
  2. Атэстацыя праводзiцца не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання Мiнiстэрствам культуры дакументаў аб правядзеннi атэстацыi.
  3. У выпадку, калi не прадстаўлены дакументы аб правядзеннi атэстацыi, прадугледжаныя пунктам 4 гэтага артыкула, атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб адмове ў прыняццi заявы аб правядзеннi атэстацыi ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  4. Дата, час i месца правядзення атэстацыi вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.
  5. Атэстацыя праводзiцца ў форме вуснага экзамену, пытаннi да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.

Члены атэстацыйнай камiсii заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытаннi па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты i дакладнасцi дадзеных iм адказаў на пытаннi.

Атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб праходжаннi або непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi, якое афармляецца пратаколам пасяджэння атэстацыйнай камiсii.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб праходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накiроўвае ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры ў тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага пункта, накiроўвае ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, выпiску з пратакола атэстацыйнай камiсii, якая ўтрымлiвае адпаведнае рашэнне.

  1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры па ўстаноўленай iм форме бясплатна на пяць гадоў.
  2. У выпадку невыканання i (або) неадпаведнага выканання грамадзянiнам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, што пацвярджаецца заключэннем Рады, указанае пасведчанне рашэннем атэстацыйнай камiсii можа быць анулявана.
  3. Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i якому плануецца ануляваць указанае пасведчанне, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камiсii.

Атэстацыйная камiсiя заслухоўвае тлумачэннi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, па пытаннi невыканання i (або) неадпаведнага выканання iм абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, i можа прыняць рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях накiроўваецца Мiнiстэрствам культуры ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння. Праектная або навуковая арганiзацыя не пазней за адзiн рабочы дзень з дня атрымання рашэння аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях паведамляе аб гэтым грамадзянiну, у адносiнах да якога прынята такое рашэнне.

Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання такога рашэння асобамi, указанымi ў частцы першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць у Мiнiстэрства культуры гэта пасведчанне.

  1. Праектная або навуковая арганiзацыя, у якой працуе грамадзянiн, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або iндывiдуальны прадпрымальнiк, у адносiнах да якога прынята такое рашэнне, праз шэсць месяцаў з дня прыняцця рашэння могуць паўторна прадставiць у Мiнiстэрства культуры дакументы аб правядзеннi атэстацыi.
  2. Рашэннi аб адмове ў прыняццi заявы, аб непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi, аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 118. Абавязкi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

1.1. забяспечваць узаемадзеянне зацiкаўленых юрыдычных асоб i iх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.2. прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

1.3. вызначаць напрамкi навукова-даследчых работ;

1.4. забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

1.5. ажыццяўляць навукова-метадычнае кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.6. прадугледжваць меры па захаваннi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры выкананнi навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

1.7. забяспечваць навуковую абгрунтаванасць мер па захаваннi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.8. прымаць удзел у разглядзе праектных прапаноў i навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.9. забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, якiя ўзнiкаюць пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.10. ажыццяўляць навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.11. забяспечваць фiксацыю матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання на ёй рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама фотафiксацыю да пачатку, у працэсе i пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ;

1.12. выконваць iншыя абавязкi пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны таксама ажыццяўляць аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  2. Папярэдняму разгляду Радай падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "0", "1", "2", якiя могуць прывесцi да знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэння пагрозы iх знiшчэння, прычынення iм шкоды або стварэння пагрозы яе прычынення, пагаршэння iх тэхнiчнага стану або стварэння пагрозы яго пагаршэння, навукова не абгрунтаванага змянення i пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "0", "1", "2", якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

  1. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.
  2. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi гэтай навукова-праектнай дакументацыi.
  3. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  4. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных актамi заканадаўства.

 

Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы

 

  1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi.
  2. У выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi, Мiнiстэрства культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах выдае юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам заключэнне аб адпаведнасцi прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства

 

  1. Мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэннi iх захавання, у тым лiку ў выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), землекарыстальнiкаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Адзiн экзэмпляр ахоўнага абавязацельства захоўваецца ва ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, другi - у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за сем каляндарных дзён з дня рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства накiроўвае ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, звесткi аб уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, якiя падпiсалi ахоўнае абавязацельства, з указаннем даты i нумара рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.

  1. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнiкам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, у тэрмiны, прадугледжаныя пунктамi 2 i 3 артыкула 75 гэтага Кодэкса.
  2. Пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, ахоўнае абавязацельства, падпiсанае былымi ўласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, лiчыцца страцiўшым сiлу.

 

Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку вызначэння такiх умоў мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
  3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства ў мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi Рэспублiкi Беларусь, забараняюцца.
  4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, калi гэта абумоўлена неабходнасцю вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

 

ГЛАВА 17

АХОВА АРХЕАЛАГIЧНАЙ СПАДЧЫНЫ

 

Артыкул 123. Археалагiчная спадчына

 

  1. Археалагiчная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў, у тым лiку помнiкаў археалогii.

Археалагiчныя аб'екты - нерухомыя матэрыяльныя аб'екты або iх комплексы разам з археалагiчнымi артэфактамi i культурным пластом (слоем), якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса.

Археалагiчныя артэфакты - рухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў культурным пласце (слоi) або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, i на момант iх выяўлення не маюць уласнiка.

Культурны пласт (слой) - пласт у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека i ўтрымлiвае сляды iснавання чалавека.

  1. Да археалагiчных аб'ектаў могуць быць аднесены:

2.1. рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), культавых аб'ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);

2.2. крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;

2.3. курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя магiлы, некропалi, маўзалеi i iншыя месцы пахавання;

2.4. iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў;

2.5. аб'екты iншага прызначэння.

 

Артыкул 124. Ахова археалагiчнай спадчыны

 

  1. Ахова археалагiчнай спадчыны - напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў, iх вывучэнне, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння археалагiчнай спадчыны.
  2. Археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.
  3. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагiчных артэфактаў, за выключэннем выпадкаў:

3.1. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў дзяржаўнымi музеямi (дзяржаўным музеям) i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi (дзяржаўным навуковым арганiзацыям);

3.2. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў, якiя на 18 сакавiка 2016 года знаходзiлiся ў валоданнi грамадзян i юрыдычных асоб i ўключаны ў рэестр археалагiчных артэфактаў, сфармiраваны Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

  1. Пераважнае права набыцця археалагiчных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагiчных артэфактаў, маюць дзяржаўныя музеi i дзяржаўныя навуковыя арганiзацыi.

 

Артыкул 125. Улiк археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў

 

  1. Улiку падлягаюць археалагiчныя аб'екты, звесткi аб якiх маюцца на дату ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, а таксама археалагiчныя аб'екты i археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова пасля 18 сакавiка 2016 года.

Улiк археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў вядзецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi або юрыдычнай асобай, ёю ўпаўнаважанай.

  1. У мэтах улiку археалагiчных аб'ектаў i стварэння адзiнай базы даных аб археалагiчных аб'ектах вядзецца рэестр археалагiчных аб'ектаў.

Рэестр археалагiчных аб'ектаў уяўляе сабой сукупнасць звестак аб археалагiчных аб'ектах i iх тэрыторыях.

Тэрыторыя археалагiчнага аб'екта - участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.

  1. Рэестр археалагiчных аб'ектаў вядзецца на падставе звестак, якiя маюцца ў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i (або) у юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, i iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, а таксама навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiя праводзяць археалагiчныя даследаваннi.
  2. Iнфармацыя аб археалагiчных аб'ектах прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi ў Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi або юрыдычнай асобе, ёю ўпаўнаважанай, не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня заканчэння археалагiчных даследаванняў i складаецца з тэкставага апiсання археалагiчнага аб'екта, указання яго месца знаходжання, копii часткi зямельна-кадастравай карты (плана) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект, з нанясеннем гэтага аб'екта i яго фотафiксацыi, выкананай з розных бакоў.

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi або юрыдычная асоба, ёю ўпаўнаважаная, не пазней за сем каляндарных дзён з дня ўключэння археалагiчнага аб'екта ў рэестр археалагiчных аб'ектаў прадстаўляюць звесткi аб археалагiчным аб'екце ў арганiзацыi па землеўпарадкаваннi, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, iх даччыным прадпрыемствам, якiя не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак наносяць iнфармацыю аб археалагiчным аб'екце на зямельна-кадастравую карту (план) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект.

  1. Доступ да звестак, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб'ектаў, ажыццяўляецца шляхам:

5.1. знаёмства з зямельна-кадастравай картай (планам) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект;

5.2. давядзення мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню да ведама землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчаны археалагiчны аб'ект, iнфармацыi аб тым, што гэты аб'ект уключаны ў рэестр археалагiчных аб'ектаў;

5.3. публiкацыi навукова-папулярных i навуковых звестак, матэрыялаў аб правядзеннi археалагiчных даследаванняў i iх вынiках.

  1. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб'ектаў, выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнiчых праектаў i землеўпарадкавальнай дакументацыi.
  2. Улiк археалагiчных артэфактаў вядзецца на падставе iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.

Улiк археалагiчных артэфактаў ажыццяўляецца шляхам iх рэгiстрацыi на ўлiковай картцы, форма якой устанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

 

Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi

 

  1. Археалагiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па пошуку, выяўленнi i вывучэннi археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў, ажыццяўленнi археалагiчнага нагляду пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.
  2. Археалагiчныя даследаваннi выконваюцца ў форме археалагiчных палявых i камеральных работ.
  3. Да археалагiчных палявых работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па даследаваннi нетраў, дна прыродных i штучных вадаёмаў, культурнага пласта (слоя), тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, самiх археалагiчных аб'ектаў на мясцовасцi ў асяроддзi iх натуральнага бытавання.
  4. Да археалагiчных палявых работ адносяцца:

4.1. археалагiчныя раскопкi - археалагiчнае даследаванне на археалагiчным аб'екце, якое звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб'екта i ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца;

4.2. археалагiчная разведка - археалагiчнае даследаванне, якое, як правiла, не звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб'екта i ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалiзацыi, iнтэрпрэтацыi, iнспекцыi археалагiчнага аб'екта, а таксама атрымання актуальных звестак аб раней выяўленым археалагiчным аб'екце. Пры археалагiчнай разведцы дапускаецца закладка асобных шурфаў у мэтах удакладнення даных аб археалагiчным аб'екце;

4.3. археалагiчны нагляд - археалагiчнае даследаванне, якое ажыццяўляецца пры выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ў мэтах выяўлення археалагiчных артэфактаў, вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца.

  1. Па заканчэннi археалагiчных палявых работ грамадзянiн, iмя якога ўказана ў дазволе на права правядзення археалагiчных даследаванняў, абавязаны скласцi навуковую справаздачу аб выкананых археалагiчных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах змяшчаюцца даныя фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi артыкулам 91 гэтага Кодэкса.

  1. Да археалагiчных камеральных работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, вывучэннi, кансервацыi i (або) рэстаўрацыi археалагiчных артэфактаў.
  2. Парадак правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi ўстанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

 

Артыкул 127. Пошук i выяўленне археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў

 

  1. Пошук археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў - вiзуальнае або з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў, iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў абследаванне паверхнi зямлi i (або) дна прыродных i штучных вадаёмаў з выкананнем або без выканання земляных работ, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор i выемка рухомых матэрыяльных аб'ектаў, якiя валодаюць прыкметамi археалагiчных артэфактаў.
  2. Пошук археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi выдаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца навуковым арганiзацыям або музеям, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў грамадзяне (далей - грамадзяне, якiя працуюць на ўмовах дагавораў), якiя адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

3.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi "Археалогiя", "Гiсторыя (археалогiя)";

3.2. валодаюць навуковымi практычнымi ведамi, неабходнымi для правядзення археалагiчных даследаванняў i падрыхтоўкi навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах;

3.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагiчных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасцi незалежна ад тэрмiнаў перапынку.

  1. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца на iмя грамадзян, якiя працуюць на ўмовах дагавораў i па даручэннi навуковых арганiзацый або музеяў ажыццяўляюць кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямi.
  2. Пры парушэннi грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, парадку правядзення археалагiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi можа быць прыпынена або спынена дзеянне гэтага дазволу ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Навуковыя арганiзацыi або музеi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў маюць права прыцягваць iншых грамадзян на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганiзацыi практыкi студэнтаў для выканання падрыхтоўчых i дапаможных работ пад кiраўнiцтвам грамадзянiна, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў (далей - удзельнiкi археалагiчных даследаванняў).
  4. Выкарыстанне металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў для пошуку археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў дапускаецца выключна грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, i ўдзельнiкамi археалагiчных даследаванняў.
  5. Грамадзянiн, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi пры ажыццяўленнi пошуку археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў на падставе гэтага дазволу выявiў археалагiчны аб'ект i (або) археалагiчны артэфакт, выконвае абавязкi, прадугледжаныя артыкулам 87 гэтага Кодэкса.
  6. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпадкова выявiлi ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў матэрыяльны аб'ект, якi можа мець гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, i якi на момант яго выяўлення не мае ўласнiка (далей - матэрыяльны аб'ект), выконвае абавязкi, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.
  7. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якi атрымаў пiсьмовае паведамленне аб прафесiйна выяўленых археалагiчным аб'екце i (або) археалагiчным артэфакце або выпадкова выяўленым матэрыяльным аб'екце, ажыццяўляе дзеяннi, прадугледжаныя падпунктамi 1.1 - 1.5 i 1.7 пункта 1 артыкула 89 гэтага Кодэкса.

 

Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах

 

  1. У мэтах прыняцця рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльных аб'ектаў, якiя выяўлены выпадкова, да археалагiчных аб'ектаў або археалагiчных артэфактаў пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца i дзейнiчаюць абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах.
  2. Абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах:

2.1. разглядаюць iнфармацыю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб выпадкова выяўленых матэрыяльных аб'ектах;

2.2. праводзяць разгляд i аналiз матэрыяльных аб'ектаў на прадмет iх аднясення (неаднясення) да археалагiчных аб'ектаў або археалагiчных артэфактаў;

2.3. прымаюць рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта.

  1. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта прымаецца ў выпадках, калi матэрыяльны аб'ект:

3.1. не з'яўляецца вынiкам жыцця i дзейнасцi чалавека;

3.2. узнiк менш за сто дваццаць гадоў таму назад;

3.3. не мае гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага культурнага значэння.

  1. У выпадку прыняцця абласнымi (Мiнскай гарадской) камiсiямi па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта выпiска з рашэння не пазней за тры каляндарныя днi з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
  2. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi абласных (Мiнскай гарадской) камiсiй па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах ажыццяўляецца адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
  3. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта можа быць абскарджана ў суд.

 

Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

 

  1. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў (далей, калi не вызначана iншае, - выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў) дазваляюцца па ўзгадненнi з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое заснавана на адпаведным заключэннi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб'ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.

  1. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

  1. Парадак рэалiзацыi мер па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў распрацоўваецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў.
  2. Забеспячэнне распрацоўкi i фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.
  3. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.

 

Артыкул 130. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

 

  1. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў прадугледжваюць:

1.1. забарону работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў без узгаднення з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект;

1.2. забарону навукова-даследчых i праектных работ на помнiках археалогii без атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.3. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў;

1.4. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыю;

1.5. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;

1.6. археалагiчнае даследаванне археалагiчных аб'ектаў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.7. кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

1.8. забарону пошуку археалагiчных артэфактаў, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў без дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.9. iншыя меры, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, недапушчэнне прычынення шкоды або знiшчэння археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў.

  1. Звесткi аб археалагiчных аб'ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў i iншых населеных пунктаў, горадабудаўнiчыя праекты дэтальнага планавання i iншыя горадабудаўнiчыя праекты.

Горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб'ектах, за выключэннем помнiкаў археалогii, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, а горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помнiках археалогii, падлягаюць узгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

 

ГЛАВА 18

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

 

Артыкул 131. Бiблiятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай справы

 

  1. Бiблiятэчная справа - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi i развiццi бiблiятэк, фармiраваннi i апрацоўцы бiблiятэчных фондаў, арганiзацыi бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, навукова-метадычным забеспячэннi дзейнасцi бiблiятэк.
  2. Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы з'яўляюцца:

2.1. рацыянальнае i аптымальнае размяшчэнне бiблiятэк у адпаведнасцi з дэмаграфiчным складам насельнiцтва i з улiкам асаблiвасцей развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi;

2.2. узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iх iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi (далей - даведачна-бiблiяграфiчны апарат);

2.3. дзяржаўна-грамадскi характар кiравання бiблiятэчнай справай.

 

Артыкул 132. Бiблiятэчны работнiк

 

Бiблiятэчны работнiк - работнiк культуры, якi займаецца фармiраваннем i апрацоўкай бiблiятэчных фондаў, бiблiятэчным, iнфармацыйным i даведачна-бiблiяграфiчным абслугоўваннем карыстальнiкаў бiблiятэкi, навукова-метадычным забеспячэннем дзейнасцi бiблiятэкi.

 

Артыкул 133. Бiблiятэка. Вiды бiблiятэк

 

  1. Бiблiятэка - арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя ажыццяўляюць збор i забяспечваюць захаванасць дакументаў для грамадскага выкарыстання.

Дакумент - носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы iнфармацыi ў часе i прасторы.

  1. Па форме ўласнасцi бiблiятэкi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.

Усе дзяржаўныя бiблiятэкi адкрыты для публiчнага наведвання.

  1. Па прызначэннi бiблiятэкi падзяляюцца на публiчныя i спецыяльныя.

Публiчная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе ўнiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi.

Спецыяльная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi, звязаныя з прафесiйнай дзейнасцю (вытворчыя бiблiятэкi), адукацыйнай дзейнасцю (бiблiятэкi ўстаноў адукацыi), навуковай дзейнасцю (навуковыя бiблiятэкi) або iншай спецыяльнай дзейнасцю.

  1. У залежнасцi ад тэрыторыi функцыянавання бiблiятэкi падзяляюцца на сельскiя, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскiя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя.

 

Артыкул 134. Асноўныя задачы i прынцыпы дзейнасцi бiблiятэк

 

  1. Асноўнымi задачамi бiблiятэк з'яўляюцца:

1.1. камплектаванне бiблiятэчных фондаў дакументамi i забеспячэнне iх захаванасцi;

1.2. ажыццяўленне апрацоўкi дакументаў, стварэнне даведачна-бiблiяграфiчнага апарату;

1.3. забеспячэнне бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк згодна з iх патрэбнасцямi i iнтарэсамi;

1.4. правядзенне культурна-асветнай работы, накiраванай на садзейнiчанне культурнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.

  1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк з'яўляюцца:

2.1. вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасцi прыярытэтных;

2.2. садзейнiчанне адраджэнню, захаванню i развiццю нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасцi культурных даброт i павышэнню iх якасцi, ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

2.3. сцвярджэнне i распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых i прававых ведаў i дасягненняў сусветнай культуры;

2.4. агульнадаступнасць iнфармацыi аб складзе i змесце бiблiятэчных фондаў;

2.5. самастойнасць у вызначэннi зместу, форм i метадаў сваёй дзейнасцi;

2.6. каардынацыя i кааперацыя дзейнасцi па набыццi, стварэннi, фармiраваннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў, аказаннi электронных паслуг.

 

Артыкул 135. Асаблiвасцi стварэння i лiквiдацыi бiблiятэк

 

  1. Абавязковымi патрабаваннямi (умовамi) для стварэння бiблiятэкi з'яўляюцца:

1.1. наяўнасць не менш за дзве тысячы дакументаў бiблiятэчнага фонду;

1.2. магчымасць заснавальнiка бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, забяспечыць бiблiятэку капiтальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкi.

  1. Пры лiквiдацыi дзяржаўнай бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi бiблiятэкi са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнiк дзяржаўнай бiблiятэкi або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, абавязаны забяспечыць захаванасць бiблiятэчнага фонду i перадаць яго iншай дзяржаўнай бiблiятэцы (бiблiятэкам).

Пры лiквiдацыi прыватнай бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi бiблiятэкi са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ў выпадку прыняцця ўласнiкам прыватнай бiблiятэкi або недзяржаўнай юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, рашэння аб адчужэннi дакументаў бiблiятэчнага фонду пераважнае права iх набыцця пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя бiблiятэкi, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 136. Асаблiвасцi матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння бiблiятэк

 

  1. Заснавальнiк бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, абавязаны забяспечыць бiблiятэку капiтальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкi.
  2. Размяшчэнне бiблiятэк у капiтальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, якiя не адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, i перавод бiблiятэк у капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
  3. У выпадку пераводу дзяржаўных бiблiятэк у iншыя капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi заснавальнiк бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, абавязаны забяспечыць перамяшчэнне бiблiятэчных фондаў i абсталявання.

 

Артыкул 137. Правы i абавязкi бiблiятэк

 

  1. Бiблiятэкi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць змест, формы i метады сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з мэтамi i функцыямi, замацаванымi ў статуце (палажэннi);

1.2. вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў;

1.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход, у тым лiку аказваць платныя паслугi;

1.4. фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды;

1.5. выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў;

1.6. устанаўлiваць па ўзгадненнi з заснавальнiкам бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, правiлы карыстання бiблiятэкай, парадак рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэкi;

1.7. вызначаць залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры iх выдачы, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай;

1.8. прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага iм карыстальнiкамi бiблiятэк, у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам;

1.9. вызначаць умовы выкарыстання бiблiятэчных фондаў на падставе дагавораў з юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;

1.10. удзельнiчаць у рэалiзацыi дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

1.11. супрацоўнiчаць з замежнымi бiблiятэкамi, замежнымi i мiжнароднымi юрыдычнымi асобамi, у тым лiку весцi мiжнародны дакументаабмен, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных праграм;

1.12. аб'ядноўвацца ў бiблiятэчныя асацыяцыi (саюзы);

1.13. набываць, ствараць, фармiраваць i выкарыстоўваць iнфармацыйныя рэсурсы;

1.14. ажыццяўляць збор дакументаў у электронным выглядзе, пры неабходнасцi ствараць копii дакументаў у электронным выглядзе з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

  1. Бiблiятэкi абавязаны:

2.1. садзейнiчаць забеспячэнню правоў карыстальнiкаў бiблiятэк, прадугледжаных гэтым Кодэксам;

2.2. абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэк у адпаведнасцi са сваiмi статутамi (палажэннямi) i правiламi карыстання бiблiятэкай;

2.3. не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках бiблiятэк i iх запытах у iншых мэтах, акрамя навуковых i бiблiятэчных;

2.4. садзейнiчаць доступу карыстальнiкаў бiблiятэк да нацыянальных i сусветных баз даных;

2.5. забяспечваць захаванасць бiблiятэчных фондаў;

2.6. пры наяўнасцi ў бiблiятэчных фондах кнiжных помнiкаў забяспечыць iх захаванасць i ўключэнне ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, iншыя зводныя каталогi, базы даных;

2.7. пры прадастаўленнi карыстальнiкам бiблiятэк актуальнай прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь забяспечваць магчымасць доступу да эталоннай прававой iнфармацыi.

  1. Бiблiятэкi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

 

Артыкул 138. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"

 

  1. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з'яўляецца публiчнай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых каштоўнасцей, скарбнiцай здабыткаў беларускага народа, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" не можа быць перапрафiлявана.
  2. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" задавальняе ўнiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэк i з'яўляецца:

2.1. рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам;

2.2. рэспублiканскiм цэнтрам па каардынацыi i кааперацыi дзейнасцi бiблiятэк па набыццi, стварэннi, фармiраваннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў;

2.3. рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры;

2.4. нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

2.5. рэспублiканскiм навукова-метадычным цэнтрам па бiблiятэчнай справе;

2.6. навуковай установай па бiблiятэказнаўстве, бiблiяграфазнаўстве, кнiгазнаўстве;

2.7. рэспублiканскiм дэпазiтарыем матэрыялаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, iншых мiжнародных арганiзацый i мiждзяржаўных утварэнняў.

  1. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" выконвае наступныя асноўныя функцыi:

3.1. фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;

3.2. арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных;

3.3. фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену;

3.4. забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк з органамi навуковай iнфармацыi, архiвамi, музеямi i iншымi юрыдычнымi асобамi па ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў, вядзеннi зводнага электроннага каталога бiблiятэк Беларусi;

3.5. набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў навукi, культуры i мастацтва, iх спадчыннiкаў, iншых грамадзян, а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

3.6. ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць па бiблiятэказнаўстве, бiблiяграфазнаўстве, кнiгазнаўстве;

3.7. прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

3.8. праводзiць культурна-асветную работу, накiраваную на садзейнiчанне культурнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi;

3.9. ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных i метадычных выданняў, навуковых публiкацый па бiблiятэказнаўстве, бiблiяграфазнаўстве, кнiгазнаўстве;

3.10. удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры па пытаннях бiблiятэчнай справы;

3.11. забяспечвае каардынацыю i кааперацыю дзейнасцi бiблiятэк па набыццi, стварэннi, фармiраваннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў, аказаннi электронных паслуг;

3.12. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, iншымi актамi заканадаўства аб культуры i статутам.

 

Артыкул 139. Сеткi бiблiятэк. Сукупная сетка бiблiятэк

 

  1. Сетка бiблiятэк - сукупнасць бiблiятэк, якiя аб'яднаны ў адпаведнасцi з iх прызначэннем, тэрытарыяльнай прыналежнасцю i (або) заснавальнiкам i маюць каардынацыйны i метадычны цэнтр.
  2. Сукупная сетка бiблiятэк складаецца з сетак публiчных i сетак спецыяльных бiблiятэк.

Каардынацыйным i метадычным цэнтрам сукупнай сеткi бiблiятэк з'яўляецца дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".

  1. Аднясенне бiблiятэк да пэўных сетак бiблiятэк ажыццяўляецца iх заснавальнiкамi.

Сярод каардынацыйных i метадычных цэнтраў сетак бiблiятэк вылучаюць каардынацыйныя i метадычныя цэнтры рэспублiканскага, абласнога, раённага i гарадскога ўзроўняў.

  1. Каардынацыйнымi i метадычнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню з'яўляюцца:

4.1. у сетках публiчных бiблiятэк - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi";

4.2. у сетках спецыяльных бiблiятэк - дзяржаўныя ўстановы "Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi Беларусь", "Рэспублiканская навукова-тэхнiчная бiблiятэка", "Рэспублiканская навуковая медыцынская бiблiятэка", "Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", "Беларуская сельскагаспадарчая бiблiятэка iмя I.С.Лупiновiча Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", Навукова-педагагiчная бiблiятэка ўстановы "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь" i Фундаментальная бiблiятэка Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

  1. У сетках спецыяльных бiблiятэк для пэўных вiдаў спецыяльных бiблiятэк Мiнiстэрствам культуры вызначаюцца каардынацыйныя i метадычныя цэнтры рэспублiканскага ўзроўню з лiку бiблiятэк, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 гэтага артыкула.
  2. Вызначэнне каардынацыйных i метадычных цэнтраў абласнога, раённага i гарадскога ўзроўняў ажыццяўляецца каардынацыйнымi i метадычнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню па ўзгадненнi з заснавальнiкамi бiблiятэк i Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 140. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет

 

  1. Для выпрацоўкi прапаноў па пытаннях бiблiятэчнай справы, удасканалення дзейнасцi i ўзаемадзеяння бiблiятэк, а таксама аказання iм метадычнай дапамогi пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканскi бiблiятэчны савет.
  2. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет:

2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па развiццi бiблiятэчнай справы;

2.2. садзейнiчае ўдасканаленню каардынацыi i кааперацыi дзейнасцi бiблiятэк;

2.3. выяўляе i разглядае актуальныя праблемы i вызначае перспектывы развiцця бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з сучаснымi навуковымi распрацоўкамi i практыкай дзейнасцi бiблiятэк;

2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па вырашэннi актуальных праблем бiблiятэчнай справы i ўносiць iх на разгляд дзяржаўным органам;

2.5. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт дзейнасцi бiблiятэк, распрацоўвае прапановы па яго выкарыстаннi i развiццi;

2.6. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

2.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання бiблiятэчнай справы, умацаваннi сувязей з айчыннымi i замежнымi бiблiятэкамi;

2.8. прымае рашэннi па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.

  1. У склад Рэспублiканскага бiблiятэчнага савета могуць уваходзiць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры, бiблiятэк, а таксама юрыдычных асоб, якiя маюць дачыненне да бiблiятэчнай справы.
  2. Рашэннi Рэспублiканскага бiблiятэчнага савета носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 141. Бiблiятэчны фонд. Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Бiблiятэчны фонд - упарадкаваная сукупнасць дакументаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў бiблiятэцы i прызначаны для грамадскага выкарыстання.
  2. Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь складаецца з бiблiятэчных фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi i адлюстроўвае iнфармацыйны, культурны, адукацыйны i навуковы патэнцыял грамадства.
  3. Бiблiятэчныя фонды дзяржаўных бiблiятэк знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

 

Артыкул 142. Кнiжныя помнiкi. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Кнiжныя помнiкi - рукапiсныя кнiгi, друкаваныя выданнi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або якiя з'яўляюцца рэдкiмi цi каштоўнымi дакументамi i маюць адметныя гiстарычныя, навуковыя, мастацкiя або iншыя вартасцi.
  2. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб кнiжных помнiках, якiя ўключаны ў Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, а таксама якiя належаць юрыдычным асобам i грамадзянам на праве ўласнасцi, iншай законнай падставе i ўключаны ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь са згоды гэтых юрыдычных асоб i грамадзян.
  3. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь ствараецца ў мэтах улiку i сiстэматызацыi звестак аб кнiжных помнiках, iдэнтыфiкацыi i папулярызацыi кнiжных помнiкаў.
  4. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".
  5. Пры змене ўласнiка кнiжнага помнiка, уключанага ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, яго былы ўласнiк абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасцi на кнiжны помнiк пiсьмова паведамiць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь.

Уласнiкi (уладальнiкi) кнiжных помнiкаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь.

  1. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб змяненнi звестак уносiць у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненнi.
  2. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай мове.
  3. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, за выключэннем звестак, якiя датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 143. Фармiраванне бiблiятэчных фондаў

 

Фармiраванне бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў камплектавання, арганiзацыi бiблiятэчных фондаў, выключэння дакументаў з бiблiятэчных фондаў i кiравання бiблiятэчнымi фондамi.

 

Артыкул 144. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў. Кiраванне бiблiятэчнымi фондамi

 

  1. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў выяўлення, адбору, заказу, набыцця, стварэння, атрымання дакументаў, якiя адпавядаюць задачам бiблiятэкi, профiлю камплектавання яе фондаў.
  2. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:

2.1. атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;

2.2. набыцця дакументаў i падпiскi на перыядычныя выданнi;

2.3. дакументаабмену памiж бiблiятэкамi, юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;

2.4. атрымання, стварэння копiй дакументаў у электронным выглядзе;

2.5. атрымання дакументаў у якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў;

2.6. iншым шляхам.

  1. Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вiды дакументаў, што адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералiк бiблiятэк, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  2. Кiраванне бiблiятэчнымi фондамi - сукупнасць працэсаў рэгулявання складу, аб'ёму i структуры бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з задачамi бiблiятэк i патрэбнасцямi iх карыстальнiкаў.

 

Артыкул 145. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчных фондаў

 

  1. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў - сукупнасць працэсаў прыёму, улiку, апрацоўкi, размяшчэння i захавання дакументаў.
  2. Улiк бiблiятэчных фондаў ажыццяўляецца бiблiятэкай у мэтах забеспячэння захаванасцi, кантролю за наяўнасцю i рухам дакументаў.

Улiк бiблiятэчнага фонду ўключае рэгiстрацыю, маркiроўку, iнвентарызацыю, ацэнку кошту дакументаў, якiя складаюць бiблiятэчны фонд, падвядзенне вынiкаў руху бiблiятэчнага фонду i праверку бiблiятэчнага фонду.

  1. Кiраўнiк бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, павiнны ствараць умовы для забеспячэння арганiзацыi ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду, а таксама правядзення пераплёту дакументаў i санiтарна-гiгiенiчнай апрацоўкi бiблiятэчнага фонду. Для захоўвання бiблiятэчнага фонду павiнны выкарыстоўвацца прыстасаваныя памяшканнi, якiя забяспечваюць неабходныя тэмпературна-вiльготнасны, светлавы i бiялагiчны рэжымы, спецыяльнае абсталяванне.
  2. Пры захоўваннi кнiжных помнiкаў абавязковай умовай з'яўляецца абмежаванне асвятлення. Вокны ў памяшканнi, дзе захоўваюцца кнiжныя помнiкi, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае шкло, шторы). Ужыванне лямп дзённага святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.

Захоўванне кнiжных помнiкаў, iншых найбольш каштоўных дакументаў у працэсе iх выкарыстання забяспечваецца стварэннем страхавога фонду.

Страхавы фонд фармiруецца шляхам мiкрафотакапiравання або пераносу дакументаў на матэрыяльныя носьбiты iнфармацыi i прызначаны для iх пастаяннага захоўвання.

  1. Асаблiвасцi выкарыстання дакументаў, якiя залiчаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, вызначаюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
  2. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду (рэкамплектаванне) - адбор, выдаленне з бiблiятэчнага фонду i зняцце з улiку дакументаў, далейшае захаванне якiх прызнана немэтазгодным. Да такiх дакументаў адносяцца няпрофiльныя, састарэлыя па змесце, празмерна дублетныя (паўторныя), дэфектныя, зношаныя i iншыя дакументы.

Выключаныя з бiблiятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бiблiятэкамi бясплатна або за плату iншым бiблiятэкам i юрыдычным асобам, у тым лiку шляхам дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, або грамадзянам.

  1. Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў i выключэнне з iх дакументаў, акрамя арганiзацыi бiблiятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i выключэння з iх дакументаў, афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры.

Арганiзацыя бiблiятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i выключэнне з iх дакументаў афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 146. Узаемадзеянне бiблiятэк

 

  1. Узаемадзеянне бiблiятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк, у тым лiку шляхам дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента.
  2. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бiблiятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк шляхам фармiравання i выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў.

 

Артыкул 147. Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў

 

  1. Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў - бязвыплатная перадача з адной бiблiятэкi празмерна дублетных (паўторных) i няпрофiльных для гэтай бiблiятэкi дакументаў iншай бiблiятэцы для папаўнення яе фонду.

Перадача дакументаў, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь i пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных бiблiятэках, дазваляецца толькi дзяржаўным бiблiятэкам.

  1. Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў арганiзуюцца па тэрытарыяльным i тэрытарыяльна-галiновым прынцыпах.
  2. У мэтах дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў бiблiятэкi ствараюць абменныя фонды.
  3. Абменныя фонды фармiруюцца з празмерна дублетных (паўторных), няпрофiльных для гэтай бiблiятэкi дакументаў, якiя:

4.1. выключаны з асноўнага фонду;

4.2. паступiлi ў якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў.

  1. Парадак улiку абменных фондаў зацвярджаецца кiраўнiком бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненнi з заснавальнiкам бiблiятэкi або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, у адпаведнасцi з патрабаваннямi гэтага Кодэкса.
  2. Для ўзаемнага iнфармавання аб складзе абменных фондаў бiблiятэкi рэгулярна фармiруюць i распаўсюджваюць (у тым лiку па электронных каналах) спiсы (паказальнiкi, пералiкi) дакументаў, прызначаных для дакументаабмену i пераразмеркавання.
  3. Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў могуць ажыццяўляцца на пастаяннай аснове або па разавых запытах.

Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў афармляюцца адпаведнымi актамi, якiя складаюцца ў двух экзэмплярах i дапаўняюцца спiсамi (паказальнiкамi, пералiкамi) перадаваемых дакументаў.

Выдаткi па транспарцiроўцы дакументаў, якiя перадаюцца ў межах дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, аплачваюцца па дамоўленасцi бакоў.

  1. У бiблiятэках, якiя ажыццяўляюць дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў, прадугледжваюцца:

8.1. функцыянаванне асобнага падраздзялення, вызначэнне асобных штатных адзiнак, адказных за выкананне абавязкаў па забеспячэннi дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

8.2. выдзяленне асобнага памяшкання (часткi памяшкання) для размяшчэння абменнага фонду i работы з iм.

  1. Парадак дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, прадугледжаны гэтым артыкулам, не распаўсюджваецца на дакументы, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дакументы, якiя залiчаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 148. Мiжбiблiятэчны абанемент. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента

 

  1. Мiжбiблiятэчны абанемент - форма бiблiятэчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк шляхам прадастаўлення карыстальнiкам бiблiятэк арыгiналаў дакументаў або iх копiй, атрыманых ад iншай бiблiятэкi.
  2. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента - форма ўзаемадзеяння бiблiятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк.
  3. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента аб'ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад iх заснавальнiка, аб'ёмаў, складу i структуры iх бiблiятэчных фондаў, арганiзацыйна-тэхналагiчных асаблiвасцей дзейнасцi бiблiятэк, ствараецца ў мэтах забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення карыстальнiкам бiблiятэк дакументаў з бiблiятэчных фондаў i будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўнiцтве.
  4. У нацыянальнай сiстэме мiжбiблiятэчнага абанемента выдзяляюць галiновыя i ўнiверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента, якiя забяспечваюць аптымальны рэжым яе функцыянавання i рацыянальнае выкарыстанне бiблiятэчных фондаў.

Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента адносяцца спецыяльныя бiблiятэкi, якiя з'яўляюцца метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента з'яўляюцца абласныя публiчныя бiблiятэкi.

  1. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) памiж бiблiятэкамi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, i (або) юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца бiблiятэка, або пiсьмаў.
  2. Карыстальнiкi бiблiятэк не абмежаваны ў выбары бiблiятэкi для накiравання заказаў на дастаўку дакументаў. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi карыстання той бiблiятэкай, у бiблiятэчным фондзе якой знаходзiцца дакумент.
  3. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце афармляецца на бланку-заказе, якi накiроўваецца па любых каналах сувязi (пошта, электронная пошта i iншае). Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборлiва, без адвольных скарачэнняў, з указаннем усiх рэквiзiтаў, якiя прадугледжаны бланкам-заказам.

Форма бланка-заказа ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бiблiятэк па фармiраваннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў

 

  1. Iнфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца састаўной часткай iнфармацыйных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь.
  2. Бiблiятэкi ўдзельнiчаюць у фармiраваннi зводнага электроннага каталога бiблiятэк Беларусi, iншых карпаратыўных iнфармацыйных рэсурсаў.

Зводны электронны каталог бiблiятэк Беларусi - iнфармацыйны рэсурс, якi адлюстроўвае склад, змест i структуру Бiблiятэчнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

  1. У мэтах павышэння якасцi iнфармацыйна-бiблiятэчнага абслугоўвання i эфектыўнага выкарыстання сусветных iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэкi на карпаратыўнай аснове ажыццяўляюць набыццё гэтых рэсурсаў i забяспечваюць доступ да iх. Парадак карпаратыўнага ўзаемадзеяння вызначаецца дагаворамi памiж бiблiятэкамi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, i (або) юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца бiблiятэка.

Каардынацыя карпаратыўнага ўзаемадзеяння бiблiятэк забяспечваецца дзяржаўнай установай "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".

 

Артыкул 150. Карыстальнiкi бiблiятэк. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк

 

  1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiм аказваюцца паслугi бiблiятэк, з'яўляюцца iх карыстальнiкамi.

Парадак карыстання бiблiятэкай, пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх аказання ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай.

  1. Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з iх патрэбнасцямi i iнтарэсамi.
  2. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца шляхам:

3.1. стварэння розных вiдаў бiблiятэк;

3.2. садзейнiчання доступу да нацыянальных i сусветных баз даных;

3.3. арганiзацыi мiжбiблiятэчнага абанемента;

3.4. электроннай дастаўкi дакументаў;

3.5. арганiзацыi бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк па месцы жыхарства (знаходжання), працы (службы), вучобы, адпачынку;

3.6. выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання;

3.7. стварэння i функцыянавання на базе дзяржаўных публiчных бiблiятэк публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi.

  1. Карыстальнiкi дзяржаўных бiблiятэк маюць права:

4.1. бясплатна атрымлiваць поўную iнфармацыю аб складзе i змесце бiблiятэчных фондаў;

4.2. бясплатна атрымлiваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крынiц iнфармацыi;

4.3. бясплатна атрымлiваць для часовага карыстання дакументы з бiблiятэчных фондаў;

4.4. атрымлiваць доступ да iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэк;

4.5. атрымлiваць дакументы або iх копii па мiжбiблiятэчным абанеменце;

4.6. прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якiя праводзяцца бiблiятэкамi;

4.7. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк тэхнiчныя сродкi на аўтаномным сiлкаваннi без гукавых сiгналаў, за выключэннем капiравальных прыбораў (сканераў, аўдыя-, фота- i вiдэаапаратуры), мабiльных тэлефонаў i iншых тэхнiчных сродкаў у мэтах фота- i вiдэаздымкi дакументаў з бiблiятэчных фондаў;

4.8. карыстацца паслугамi бiблiятэк, у тым лiку платнымi;

4.9. iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

  1. Асобы з аслабленым зрокам i асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi.
  2. Iнвалiды i iншыя фiзiчна аслабленыя асобы маюць пераважнае права атрымлiваць дакументы з бiблiятэчных фондаў публiчных бiблiятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
  3. Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права ўдзельнiчаць у дзейнасцi папячыцельскiх саветаў, аб'яднанняў карыстальнiкаў бiблiятэк.
  4. Незаконныя дзеяннi (бяздзейнасць) службовых асоб бiблiятэк, якiя абмяжоўваюць правы карыстальнiкаў бiблiятэк, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганiзацыю, кiраўнiку юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, i (або) у суд.
  5. Карыстальнiкi бiблiятэк абавязаны:

9.1. выконваць правiлы карыстання бiблiятэкай;

9.2. беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў;

9.3. ва ўстаноўленыя бiблiятэкай тэрмiны вяртаць дакументы, атрыманыя з бiблiятэчных фондаў;

9.4. праходзiць перарэгiстрацыю карыстальнiкаў бiблiятэк у тэрмiн i ў адпаведнасцi з парадкам рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэк;

9.5. пры атрыманнi дакументаў з дэфектамi паведамiць аб гэтым бiблiятэчнаму работнiку;

9.6. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

  1. Доступ да дакументаў з бiблiятэчных фондаў i iнфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
  2. Карыстальнiкам бiблiятэк забараняецца:

11.1. наведваць бiблiятэку ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

11.2. уваходзiць у бiблiятэку з жывёламi, за выключэннем карыстальнiкаў бiблiятэк - асоб з аслабленым зрокам i асоб, якiя страцiлi зрок, у суправаджэннi сабакi-павадыра;

11.3. уносiць у бiблiятэку друкаваныя выданнi, колючыя i рэжучыя прадметы, калi iншае не прадугледжана правiламi карыстання бiблiятэкай;

11.4. выносiць дакументы з памяшкання бiблiятэкi без запiсу ў формах улiку, устаноўленых бiблiятэкай;

11.5. уносiць i выкарыстоўваць капiравальныя прыборы (сканеры, аўдыя-, фота- i вiдэаапаратуру), мабiльныя тэлефоны i iншыя тэхнiчныя сродкi ў мэтах фота- i вiдэаздымкi дакументаў з бiблiятэчных фондаў;

11.6. перадаваць чытацкi бiлет iншым асобам або карыстацца чытацкiм бiлетам iншай асобы.

  1. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бiблiятэчных фондаў карыстальнiкi бiблiятэк замяняюць iх iдэнтычнымi, раўнацэннымi дакументамi. Пры адсутнасцi магчымасцi замены дакументаў карыстальнiкi бiблiятэк кампенсуюць iх кошт у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам.
  2. Карыстальнiкам бiблiятэк, якiя парушылi тэрмiны вяртання дакументаў з бiблiятэчных фондаў, да моманту вяртання гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

 

Артыкул 151. Рэгiстрацыя карыстальнiкаў бiблiятэк

 

  1. Рэгiстрацыя грамадзян у якасцi карыстальнiкаў бiблiятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бiблiятэцы або на афiцыйным сайце бiблiятэкi ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.
  2. Рэгiстрацыя юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у якасцi карыстальнiкаў бiблiятэк ажыццяўляецца на падставе дагавора аб бiблiятэчным, iнфармацыйным i даведачна-бiблiяграфiчным абслугоўваннi.
  3. Парадак рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэкi зацвярджаецца кiраўнiком бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненнi з заснавальнiкам бiблiятэкi або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка.

 

ГЛАВА 19

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

 

Артыкул 152. Музейная справа

 

Музейная справа - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi i развiццi музеяў, выяўленнi прадметаў музейнага значэння, камплектаваннi музейных фондаў, а таксама па ўлiку, захоўваннi, вывучэннi, выкарыстаннi i папулярызацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, ажыццяўленнi iншых вiдаў музейнай дзейнасцi.

 

Артыкул 153. Музейны работнiк

 

Музейны работнiк - работнiк культуры, якi ажыццяўляе музейную дзейнасць.

 

Артыкул 154. Музейная дзейнасць

 

  1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, выкарыстання iх для эстэтычнага выхавання i культурнага развiцця грамадзян.
  2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе:

2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;

2.2. камплектаванне музейных фондаў;

2.3. улiк музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.4. захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.5. вывучэнне, выкарыстанне i папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;

2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.8. стварэнне i адкрыццё экспазiцый;

2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;

2.10. культурна-асветную работу i культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаныя з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, а таксама нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi адпаведна профiлю (профiлям) музея;

2.11. вывучэнне, выкарыстанне i папулярызацыю нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профiлю (профiлям) музея;

2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў па музейнай справе.

 

Артыкул 155. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял, iх класiфiкацыя

 

  1. Прадмет музейнага значэння - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi прыродны аб'ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць i не ўключаны ў музейны фонд.
  2. Музейны прадмет - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi прыродны аб'ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, пастаянна захоўваюцца ў музеi i ўключаны ў музейны фонд.
  3. Навукова-дапаможны матэрыял - матэрыял, якi набыты або спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазiцыi i замяняе арыгiнальны прадмет, або арыгiнальны прадмет, якi не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасцi забеспячэння яго доўгатэрмiновага захоўвання, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi i ўключаны ў музейны фонд.
  4. Сыравiнны матэрыял - аб'ект прыроднага паходжання, якi прызначаны для лабараторных даследаванняў i прэпаравання, пастаянна захоўваецца ў музеi i ўключаны ў музейны фонд.
  5. У мэтах аптымальнай арганiзацыi работы з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, а таксама стварэння ўмоў, якiя максiмальна спрыяюць iх захаванню, вывучэнню, выкарыстанню i папулярызацыi, музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы класiфiкуюцца па тыпах i вiдах.
  6. Класiфiкацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў - групоўка музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў на аснове адзiнства (агульнасцi) iх прыкмет (паходжання, тэматыкi, храналогii, структуры, функцыянальнага прызначэння i iншых прыкмет), накiраваная на фiксацыю сувязi памiж iмi.
  7. Класiфiкацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца па наступных тыпах i вiдах:

7.1. пiсьмовы - дакументы, рукапiсы, друкаваныя выданнi i iншыя пiсьмовыя вiды;

7.2. выяўленчы - скульптура, жывапiс, графiка, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i iншыя выяўленчыя вiды;

7.3. рэчавы - археалагiчныя артэфакты, нумiзматыка, банiстыка, фалерыстыка, сфрагiстыка, зброя, ахоўнае ўзбраенне, боепрыпасы, вайсковы рыштунак i атрыбутыка, адзенне, тканiны, вексiлалогiя, мэбля, музычныя iнструменты, прыборы, апараты, iнструменты, механiзмы, транспартныя сродкi, прылады i прыстасаваннi, прадметы побыту i iншыя рэчавыя вiды;

7.4. аўдыявiзуальны - фона-, фота-, кiна-, вiдэадакументы i iншыя аўдыявiзуальныя вiды;

7.5. прыродазнаўчагiстарычны - бiялагiчныя, геалагiчныя аб'екты i iншыя прыродазнаўчагiстарычныя вiды;

7.6. архiтэктурны - капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) i iншыя архiтэктурныя вiды.

 

Артыкул 156. Музейная калекцыя

 

Музейная калекцыя - збор музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, якi мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае.

 

Артыкул 157. Музейны фонд

 

  1. Музейны фонд - навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.
  2. Структурнымi элементамi музейнага фонду з'яўляюцца:

2.1. асноўны фонд - сукупнасць музейных прадметаў;

2.2. фонд навукова-дапаможных матэрыялаў - сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў;

2.3. фонд сыравiнных матэрыялаў - сукупнасць сыравiнных матэрыялаў.

  1. Па рашэннi фондава-закупачнай камiсii, iншай упаўнаважанай камiсii музея або кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, цi кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, навукова-дапаможныя матэрыялы могуць быць аднесены да музейных прадметаў, сыравiнныя матэрыялы - да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў.
  2. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасцi па рашэннi фондава-закупачнай камiсii, iншай упаўнаважанай камiсii музея або кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, цi кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, могуць быць створаны:

4.1. калекцыйны фонд - сукупнасць музейных прадметаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе музейнымi прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы);

4.2. абменны фонд - сукупнасць няпрофiльных або дублетных (паўторных) музейных прадметаў, прызначаных для мiжмузейнага абмену.

 

Артыкул 158. Права ўласнасцi на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння

 

  1. Музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння могуць знаходзiцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасцi.
  2. Музейныя прадметы, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

 

Артыкул 159. Музей. Мiсiя музея

 

  1. Музей - арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць на пастаяннай аснове ўлiк i захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, вывучэнне, выкарыстанне i папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.
  2. Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасцi з мiсiяй музея.

Мiсiя музея - грамадскае прызначэнне музея як сацыяльнага iнстытута па захаваннi i папулярызацыi матэрыяльнай i нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, этнакультурнага i прыроднага асяроддзя.

  1. У музеях могуць стварацца навукова-метадычны, вучоны, рэстаўрацыйны, экспертны саветы, кампетэнцыя i парадак дзейнасцi якiх устанаўлiваюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

 

Артыкул 160. Канцэпцыя развiцця музея

 

  1. Канцэпцыя развiцця музея з'яўляецца асновай для планавання дзейнасцi музея, камплектавання музейнага фонду ў адпаведнасцi з яго профiлем (профiлямi) i вызначае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы i напрамкi развiцця музея, шляхi iх рэалiзацыi.
  2. Канцэпцыя развiцця музея зацвярджаецца заснавальнiкам музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

 

Артыкул 161. Класiфiкацыя музеяў

 

  1. Класiфiкацыя музеяў - групоўка музеяў па прыкметах, iстотных для арганiзацыi i развiцця сiстэмы музеяў, ажыццяўлення музейнай дзейнасцi, у тым лiку па профiлi (профiлях) i iншых крытэрыях.
  2. Па форме ўласнасцi музеi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.
  3. Пад профiлем музея разумеецца катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, вiдам мастацтва i iншым.
  4. Музеi класiфiкуюцца па наступных профiлях:

4.1. гiстарычны, да якога адносяцца агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя, сучаснай культуры, iншыя гiстарычныя музеi;

4.2. прыродазнаўчы, да якога адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя прыродазнаўчыя музеi;

4.3. мастацкi, да якога адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя мастацкiя музеi;

4.4. лiтаратурны, да якога адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя лiтаратурныя музеi.

  1. У выпадку, калi музей сумяшчае прыкметы некалькiх профiляў, музей класiфiкуецца як комплексны. Да комплексных музеяў адносяцца мемарыяльныя комплексы, гiсторыка-мастацкiя, краязнаўчыя музеi, музеi архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя музеi.

 

Артыкул 162. Асаблiвасцi стварэння i лiквiдацыi музеяў

 

  1. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры.
  2. Абавязковымi патрабаваннямi (умовамi) для стварэння музея з'яўляюцца:

2.1. наяўнасць прадметаў музейнага значэння i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi прыродных аб'ектаў, а таксама наяўнасць канцэпцыi развiцця музея;

2.2. магчымасць заснавальнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, забяспечыць музей капiтальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, фiнансавымi, тэхнiчнымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi музеяў;

2.3. магчымасць увядзення штатнай адзiнкi (штатных адзiнак) музейнага работнiка.

  1. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi музея са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнiк дзяржаўнага музея або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду i перадаць яго iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Пры лiквiдацыi прыватнага музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэннi музея са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ўласнiк прыватнага музея або недзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

  1. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства культуры.

Перадача музейнага фонду iншага дзяржаўнага музея адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або ў адпаведнасцi з рашэннем юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, узгодненымi з Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 163. Асаблiвасцi матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i фiнансавання музеяў

 

  1. Музеi павiнны забяспечвацца капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, тэрыторыямi, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi музеяў.
  2. Размяшчэнне музеяў у капiтальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, на тэрыторыях, якiя не адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, i перавод музеяў у капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, на тэрыторыi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
  3. У выпадку перадачы iншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, капiтальнай пабудовы (будынка, збудавання), памяшкання, тэрыторыi, дзе размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнныя капiтальную пабудову (будынак, збудаванне), памяшканне, тэрыторыю i забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду i абсталявання музея.
  4. Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных артыкулам 21 гэтага Кодэкса, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне музея для агляду экспазiцый, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi, вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi.

 

Артыкул 164. Правы i абавязкi музеяў

 

  1. Музеi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з канцэпцыяй развiцця музея;

1.2. дакументаваць усе з'явы айчыннай i замежнай гiсторыi i культуры незалежна ад iх палiтычнай, iдэалагiчнай, гаспадарчай, сацыяльнай або iншай накiраванасцi, за выключэннем з'яў, звесткi аб якiх датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

1.3. арганiзоўваць i праводзiць навукова-даследчую дзейнасць, у тым лiку археалагiчныя даследаваннi, для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама выяўляць прадметы музейнага значэння iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству аб культуры;

1.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход, у тым лiку аказваць платныя паслугi;

1.5. устанаўлiваць правiлы наведвання музея, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей;

1.6. накiроўваць музейных работнiкаў для працы ў архiвы, бiблiятэкi i iншыя юрыдычныя асобы.

  1. Музеi абавязаны:

2.1. садзейнiчаць забеспячэнню правоў наведвальнiкаў музеяў, прадугледжаных гэтым Кодэксам;

2.2. абслугоўваць наведвальнiкаў музеяў у адпаведнасцi са статутам (палажэннем) музея, правiламi наведвання музея;

2.3. пашыраць доступ наведвальнiкаў музеяў да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.5. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi музейных работнiкаў;

2.6. удзельнiчаць у рэалiзацыi дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

  1. Музеi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.
  2. Музеi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнiкам музея не радзей за адзiн раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, права бясплатнага (iльготнага) наведвання музея для агляду экспазiцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а iнвалiдам, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы, грамадзянам, якiя праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямi гадоў, дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнiкам - пастаянна.

 

Артыкул 165. Сiстэма дзяржаўных музеяў

 

  1. Сiстэма дзяржаўных музеяў складаецца з дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных Мiнiстэрству культуры i структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных iншым дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным юрыдычным асобам.
  2. У сiстэме дзяржаўных музеяў метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi з'яўляюцца:

2.1. на рэспублiканскiм узроўнi - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь" (для музеяў гiстарычнага i прыродазнаўчага профiляў), установа "Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь" (для музеяў мастацтвазнаўчага профiлю), установа "Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры" (для музеяў лiтаратурнага профiлю);

2.2. на абласным (мiнскiм гарадскiм) узроўнi - абласныя (мiнскiя гарадскiя) дзяржаўныя музеi, якiя вызначаюцца адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

2.3. на раённым (гарадскiм) узроўнi - раённыя i гарадскiя дзяржаўныя музеi, якiя вызначаюцца адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

 

Артыкул 166. Музеi-запаведнiкi. Музеi пад адкрытым небам

 

  1. Музеi-запаведнiкi - музеi, якiя размяшчаюцца ў комплексах i ансамблях нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, разам з тэрыторыяй, гiстарычна i культурна звязанай з гэтымi нерухомымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.
  2. Музеi пад адкрытым небам - музеi, у музейныя фонды якiх уключаны комплексы i (або) ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаныя на тэрыторыi, якая гiстарычна i культурна не звязана з iмi, або музеi, у музейныя фонды якiх уключаны калекцыi i (або) камплекты матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, сiстэматызаваныя i прадстаўленыя на тэрыторыi, якая гiстарычна i культурна не звязана з iмi.
  3. Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у якiх размяшчаюцца музеi-запаведнiкi або якiя ўключаны ў музейныя фонды музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.
  4. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам валодаюць пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.
  5. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам могуць мець уласную сiмволiку (сцягi, вымпелы, эмблемы i iншае).
  6. У музеi-запаведнiку, музеi пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiкам размяшчэння iх у нестабiльных тэмпературна-вiльготнасных i светлавых умовах.
  7. У мэтах падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi i распаўсюджвання вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам могуць выкарыстоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванню i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.
  8. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам з улiкам iх профiлю (профiляў) могуць ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводстве, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў пэўны гiстарычны перыяд.

Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем-запаведнiкам, музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым актамi заканадаўства.

  1. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносiць даход, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове аб'ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.
  2. На тэрыторыi музея-запаведнiка, музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцыраваны рэжым iх аховы з улiкам спецыфiкi ўстаноўленых на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ахоўных зон асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый.
  3. У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам павiнны быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.
  4. На тэрыторыi музея-запаведнiка, музея пад адкрытым небам забараняецца дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду аб'ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:

12.1. змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх навуковых, гiстарычных, мемарыяльных, мастацкiх, эстэтычных i (або) iншых вартасцей, а таксама стану навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

12.2. забруджванне навакольнага асяроддзя;

12.3. страту бiялагiчнай i (або) ландшафтнай разнастайнасцi;

12.4. парушэнне захаванасцi паверхнi зямлi, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.

  1. Музей-запаведнiк, музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па захаваннi i выкарыстаннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны:

13.1. ажыццяўляюць кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны;

13.2. забяспечваюць выкананне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыi i рамонце, прыстасаваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны;

13.3. удзельнiчаюць у ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю пры выкананнi праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыi i рамонце, якiя звязаны са змяненнем стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

13.4. праводзяць iншыя мерапрыемствы па захаваннi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аб'ектаў прыроднай спадчыны ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i актамi заканадаўства аб асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

 

Артыкул 167. Рэестр музеяў

 

  1. Рэестр музеяў ствараецца ў мэтах арганiзацыi ўлiку музеяў, фармiравання адзiнай базы даных аб музеях i прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца, i ўяўляе сабой сукупнасць звестак аб музеях.
  2. Фармiруе i вядзе рэестр музеяў юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.
  3. Рэестр музеяў вядзецца па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
  4. Музеi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, або юрыдычныя асобы, падраздзяленнем якiх з'яўляецца музей, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня стварэння музея абавязаны прадставiць у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, звесткi аб музеi (найменне, профiль (профiлi), месца знаходжання, рэжым работы музея, яго заснавальнiк i iншае) па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
  5. Структурныя падраздзяленнi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак аб музеi абавязаны разгледзець iх i накiраваць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, свае прапановы аб уключэннi музея ў рэестр музеяў.
  6. Пры змяненнi звестак, унесеных у рэестр музеяў, музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у рэестр музеяў.
  7. У выпадку лiквiдацыi музея кiраўнiк музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня лiквiдацыi музея пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для выключэння музея з рэестра музеяў.
  8. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовых паведамленняў аб змяненнi звестак, унесеных у рэестр музеяў, або аб лiквiдацыi музея ўносiць у рэестр музеяў неабходныя змяненнi.
  9. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў рэестры музеяў, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

 

Артыкул 168. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў

 

  1. Для выпрацоўкi прапаноў па пытаннях музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасцi, развiцця супрацоўнiцтва памiж музеямi i аказання метадычнай дапамогi музеям пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў.
  2. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў:

2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па забеспячэннi якаснага кiравання музейнай дзейнасцю, павышэннi эфектыўнасцi выкарыстання матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў у дзейнасцi музеяў, выкарыстаннi музеямi сучасных навуковых распрацовак па музейнай справе;

2.2. садзейнiчае ўдасканаленню супрацоўнiцтва памiж музеямi, умацаванню сувязей музеяў з навуковымi арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, установамi адукацыi;

2.3. садзейнiчае пашырэнню i развiццю мiжнародных культурных i гуманiтарных сувязей, а таксама ўключэнню нацыянальнай музейнай справы ў сусветны культурны працэс;

2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання музейнай справы;

2.5. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры.

 

Артыкул 169. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы

 

  1. У мэтах удасканалення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, умацавання сувязей з навуковымi арганiзацыямi i ўкаранення вынiкаў навуковых даследаванняў па музейнай справе пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы, якi з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным i экспертным органам.
  2. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы:

2.1. выяўляе i разглядае актуальныя праблемы i перспектывы развiцця музейнай справы ў адпаведнасцi з навуковымi распрацоўкамi i практыкай дзейнасцi музеяў;

2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленнi музейнай дзейнасцi, прапаноў па актуальных праблемах музейнай справы i ўносiць iх на разгляд дзяржаўным органам;

2.3. садзейнiчае ўвядзенню ў практыку музейнай дзейнасцi вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;

2.4. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт усiх вiдаў музейнай дзейнасцi, ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па яго выкарыстаннi i развiццi;

2.5. садзейнiчае ўмацаванню кантактаў з айчыннымi i замежнымi музеямi i навуковымi арганiзацыямi;

2.6. ажыццяўляе рэцэнзаванне навукова-праектнай дакументацыi па стварэннi пастаяннай экспазiцыi музеяў рэспублiканскага падпарадкавання;

2.7. садзейнiчае правядзенню сумесных экспедыцый, археалагiчных даследаванняў, прыцягненню спецыялiстаў да даследавання музейных прадметаў;

2.8. дае экспертную ацэнку планам развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначае ўзровень навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых музеямi экспазiцый;

2.9. прымае рашэннi па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

  1. У склад Рэспублiканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы могуць уваходзiць вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагагiчныя i музейныя работнiкi, iншыя спецыялiсты, якiя маюць вопыт музейнай дзейнасцi.
  2. Рашэннi Рэспублiканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 170. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, i асобных музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях i ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь па пiсьмовых заявах уласнiкаў музейных прадметаў.
  2. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць вяртанню iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам.
  3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца неад'емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Музейныя прадметы, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лiчацца ўключанымi ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля iх рэгiстрацыi ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiзе) гэтых музеяў.
  2. Рашэнне аб уключэннi ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейнага прадмета прыватнага музея прымаецца Мiнiстэрствам культуры па iнiцыятыве ўласнiка музейнага прадмета ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 172. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасцi выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, а таксама эстэтычнага выхавання i культурнага развiцця грамадзян.
  2. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея i ад музея да iншай юрыдычнай асобы i на пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея ажыццяўляецца на падставе дагавора.

Перадача музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0", "1" або "2", на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да iншага музея i ад музея да iншай юрыдычнай асобы ажыццяўляецца тэрмiнам да аднаго года.

Перадача музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь дазваляецца толькi дзяржаўным музеям.

  1. У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, рашэння аб адчужэннi музейных прадметаў пераважнае права набыцця гэтых музейных прадметаў пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi.
  2. Права першай публiкацыi аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, належыць музею, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобе, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у музейныя фонды якiх яны ўключаны.
  3. Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

 

Артыкул 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:

2.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;

2.2. вернуты ўладальнiку па судовай пастанове;

2.3. выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамi адпаведных дзяржаўных органаў;

2.4. пашкоджаны ў такой ступенi, што яго немагчыма рэстаўрыраваць;

2.5. страчаны або знiшчаны ў вынiку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту цi па iншых прычынах.

  1. Заканадаўчымi актамi, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя выпадкi выключэння музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
  2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў прыватным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь па iнiцыятыве ўласнiка музейнага прадмета.

 

Артыкул 174. Камплектаванне музейнага фонду

 

  1. Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакiраваны, планавы працэс, якi ўключае:

1.1. падбор i набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

1.2. улiк i вывучэнне прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

1.3. аднясенне прадмета музейнага значэння, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i фонду сыравiнных матэрыялаў.

  1. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам:

2.1. куплi прадметаў музейнага значэння;

2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, ахвяраванняў;

2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi;

2.4. выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленнi навукова-даследчай дзейнасцi, у тым лiку археалагiчных даследаванняў;

2.5. стварэння страхавых копiй музейных прадметаў;

2.6. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць актам заканадаўства.

  1. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з профiлем (профiлямi) музея, канцэпцыяй навукова-фондавай работы i (або) праграмамi (планамi) камплектавання.

Канцэпцыя навукова-фондавай работы вызначае комплекс работ, якiя плануецца правесцi ў мэтах камплектавання музейнага фонду ў пэўны тэрмiн, i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

  1. Для разгляду i вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў па рашэннi кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, ствараецца пастаянна дзеючая фондава-закупачная камiсiя або часовая ўпаўнаважаная камiсiя, склад якiх i палажэнне аб якiх зацвярджаюцца адпаведна кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

У выпадку, калi ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнiкi, пытаннi камплектавання музейнага фонду разглядае i вырашае кiраўнiк музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiк юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

 

Артыкул 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

  1. Пад каталагiзацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца працэс стварэння, вядзення i функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якi ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялах, iх групоўку, сiстэматызацыю, дакументальную фiксацыю i актуалiзацыю.
  2. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца музеямi на аснове iх класiфiкацыi, а таксама храналагiчнага, геаграфiчнага, тэматычнага i iншых крытэрыяў.
  3. Каталогi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў вядуцца на папяровым або iншым матэрыяльным носьбiце iнфармацыi.

 

Артыкул 176. Улiк прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

  1. Улiк прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў арганiзуецца музеямi для забеспячэння кантролю за iх выкарыстаннем i захаванасцю, своечасовага i дакладнага прадстаўлення звестак аб iх колькасцi i месцы знаходжання.

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць ацэнцы кошту ў выпадках i парадку, прадугледжаных актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

  1. Улiк музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў вядзецца ў залежнасцi ад структурных элементаў музейнага фонду, да якiх яны аднесены.
  2. Рэгiстрацыя i рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў афармляюцца ўлiковымi дакументамi, формы якiх устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры.

Па рашэннi кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у музеi могуць быць зацверджаны формы дадатковых улiковых дакументаў.

  1. Вынас з музея ўлiковых дакументаў забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
  2. Пасля рэгiстрацыi прадметаў музейнага значэння, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў iм надаюцца ўлiковыя абазначэннi (iдэнтыфiкацыйныя нумары).
  3. Асаблiва каштоўныя музейныя прадметы падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку, якi ажыццяўляецца шляхам уключэння звестак аб гэтых музейных прадметах у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем музейных прадметаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэта рашэнне падлягае ўзгадненню з экспертным саветам па пытаннях аднясення музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, якi ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай.

  1. Асаблiвасцi ўлiку музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. Асаблiвасцi ўлiку музейных прадметаў, якiя адносяцца да зброi, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброi.

 

Артыкул 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
  2. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца ў мэтах цэнтралiзаванага ўлiку, iдэнтыфiкацыi i папулярызацыi асаблiва каштоўных музейных прадметаў.
  3. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.
  4. Музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у якiх захоўваюцца асаблiва каштоўныя музейныя прадметы, абавязаны прадставiць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, звесткi аб гэтых музейных прадметах у двухмесячны тэрмiн з дня iх паступлення.
  5. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, ажыццяўляе:

5.1. збор звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах;

5.2. улiк наяўнасцi i ацэнку захаванасцi асаблiва каштоўных музейных прадметаў.

  1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай, рускай i англiйскай мовах.
  2. Музей, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, у якiх захоўваюцца асаблiва каштоўныя музейныя прадметы, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
  3. У выпадку змены ўласнiка асаблiва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнiк абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасцi пiсьмова паведамiць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
  4. Звесткi аб страце або знiшчэннi асаблiва каштоўных музейных прадметаў накiроўваюцца юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, не пазней за тры каляндарныя днi з дня ўстанаўлення факта iх страты або знiшчэння.
  5. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб змяненнi звестак уносiць у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненнi.
  6. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, за выключэннем звестак, якiя датычаць iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

  1. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння ў музеях устанаўлiваюцца рэжымы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя, перыядычная зверка наяўнасцi.
  2. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў - гэта комплекс мер, якi ўключае:

2.1. стварэнне сiстэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у фондасховiшчах;

2.2. забеспячэнне выканання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.3. стварэнне належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у экспазiцыйных i выставачных залах;

2.4. перыядычную зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiковымi дакументамi;

2.5. прафiлактычны агляд музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.6. забеспячэнне належнай аховы капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;

2.7. забеспячэнне фондасховiшчаў, экспазiцыйных i выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;

2.8. забеспячэнне належнай упакоўкi пры транспарцiроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

  1. Музеi абавязаны штогод праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiковымi дакументамi.

У музеях, музейны фонд якiх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца ў адпаведнасцi з планамi, зацверджанымi кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца камiсiяй у складзе не менш за тры музейныя работнiкi, якая ствараецца ў адпаведнасцi з загадам кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

У выпадку, калi ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнiкi, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў праводзiцца асобамi, якiя вызначаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў фiксуюцца ў акце зверкi.

Асаблiвасцi зверкi музейных прадметаў, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

  1. Парадак прафiлактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў i сыравiнных матэрыялаў устанаўлiваецца кiраўнiком музея.
  2. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы размяркоўваюцца па групах захоўвання ў залежнасцi ад iх тыпу, вiду, матэрыялу.
  3. У залежнасцi ад колькаснага складу груп захоўвання i iншых умоў музеi ствараюць комплексную або паасобную сiстэму захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.
  4. Скарбы, якiя перадаюцца ў музей на пастаяннае захоўванне, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi музейнымi прадметамi.
  5. У мэтах забеспячэння доўгатэрмiновага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у музеях устанаўлiваюцца тэмпературна-вiльготнасны, светлавы i бiялагiчны рэжымы.
  6. Асаблiвасцi захоўвання музейных прадметаў, якiя адносяцца да зброi, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброi.

 

Артыкул 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

  1. Пад кансервацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi фiзiчнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.
  2. Пад рэстаўрацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаваным аднаўленнi страчаных фрагментаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, а таксама iх навуковых, гiстарычных, мемарыяльных, мастацкiх, эстэтычных i iншых вартасцей.
  3. Для вырашэння пытанняў кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў у музеi можа быць створаны рэстаўрацыйны савет, склад i парадак дзейнасцi якога ўстанаўлiваюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  4. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў выконваюцца ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, склад якой устанаўлiваецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  5. Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца музейнымi работнiкамi або iншымi асобамi, якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю.
  6. Пасля распрацоўкi навукова-праектная дакументацыя на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў разглядаецца на пасяджэннi рэстаўрацыйнага або iншага савета музея i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  7. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў выконваюцца мастакамi-рэстаўратарамi.
  8. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваюцца з улiкам асаблiвасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 180. Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет

 

  1. У мэтах вырашэння найбольш важных пытанняў кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, удасканалення каардынацыi дзейнасцi па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет.
  2. Рэспублiканскi рэстаўрацыйны савет:

2.1. разглядае i прымае рашэннi па пытаннях арганiзацыi, даследавання i выканання кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па методыцы кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.3. каардынуе дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя выконваюць работы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, аказвае iм метадычную дапамогу;

2.4. рыхтуе заключэннi па выкананых работах на падставе навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.5. праводзiць ацэнку якасцi выкананых работ i адпаведнасцi iх методыцы выканання работ па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, уносiць прапановы i рэкамендацыi па ўдасканаленнi дзейнасцi па кансервацыi i рэстаўрацыi;

2.6. вырашае пытаннi далучэння пры неабходнасцi да правядзення рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў або кансультацый па пытаннях рэстаўрацыi спецыялiстаў з замежных краiн;

2.7. iнфармуе Мiнiстэрства культуры аб парушэннi ўстаноўленых методык выканання работ па рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

2.8. разглядае iншыя пытаннi, звязаныя з прымяненнем методык выканання работ па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

 

Артыкул 181. Наведвальнiкi музеяў. Правы i абавязкi наведвальнiкаў музеяў

 

  1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiм аказваюцца паслугi музеяў, з'яўляюцца iх наведвальнiкамi.

Пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх аказання ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) музея i правiламi наведвання музея.

  1. Наведвальнiкi музеяў маюць права на:

2.1. наведванне музеяў у адпаведнасцi з рэжымам iх работы, а таксама на карыстанне iх паслугамi, у тым лiку платнымi;

2.2. атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi музеяў, за выключэннем iнфармацыi, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

2.3. работу з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

2.4. абскарджанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейнасцi) службовых асоб музеяў, якiя абмяжоўваюць правы наведвальнiкаў;

2.5. iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

  1. Асобам, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, за выключэннем асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, пры наведваннi музея прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скiдку ад кошту ўваходнага бiлета для агляду экспазiцый, створаных музеямi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.
  2. У музеях, якiя не фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання музея для агляду экспазiцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнiкамi музеяў, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, або юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца музей.
  3. Наведвальнiкi музеяў абавязаны:

5.1. выконваць правiлы наведвання музея;

5.2. беражлiва адносiцца да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

5.3. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 182. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i да iнфармацыi аб iх. Парадак работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi

 

  1. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы з'яўляюцца даступнымi для агляду наведвальнiкамi музеяў.
  2. Дакладная iнфармацыя аб асаблiва каштоўных музейных прадметах уключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з'яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў.
  3. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, з'яўляецца адкрытым, за выключэннем iнфармацыi аб музейных прадметах, якiя залiчаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь або якiя адносяцца да зброi, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя перадалi ў музей музейныя прадметы.
  4. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковых дакументах музея, з'яўляецца iнфармацыяй, распаўсюджванне i (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
  5. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, якiя захоўваюцца ў музеi, выконваецца на падставе пiсьмовай заявы, у якой указваецца дакладная i аргументаваная мэта работы, i пiсьмовага дазволу кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  6. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i выключэння магчымага негатыўнага ўздзеяння на iх доступ да работы з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi, якiя захоўваюцца ў музеi, можа быць абмежаваны, калi:

6.1. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасцi;

6.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага i сыравiннага матэрыялу пагражае iх захаванасцi;

6.3. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыi або рэстаўрацыi;

6.4. музейны прадмет, навукова-дапаможны i сыравiнны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнiчнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнiкаў;

6.5. музейны прадмет з'яўляецца аўтэнтычнай формай пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншае);

6.6. музейны прадмет з'яўляецца асаблiва каштоўным музейным прадметам.

  1. Доступ да работы з музейнымi прадметамi, якiя не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi прыватнага музея можа быць абмежаваны па iншых прычынах у адпаведнасцi з рашэннем кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  2. Пры наяўнасцi страхавых копiй музейных прадметаў, якiя з'яўляюцца аўтэнтычнай формай пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншае), для работы наведвальнiкам музеяў прадастаўляюцца страхавыя копii такiх музейных прадметаў.
  3. Музей арганiзуе работу наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў асобных або службовых памяшканнях i ў прысутнасцi музейнага работнiка. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi ў фондасховiшчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы маюць вялiкiя памеры.
  4. Наведвальнiкi музеяў, якiя атрымалi доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, павiнны быць зарэгiстраваны ў журнале рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея i азнаёмлены з правiламi работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi.

Правiлы работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымi i сыравiннымi матэрыяламi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

  1. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публiкацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў.
  2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу iх захаванасцi i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.
  3. Наведвальнiкi музеяў, якiя дапусцiлi пашкоджанне, страту або знiшчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 183. Экспазiцыя

 

  1. Экспазiцыя - мэтанакiраваная i навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з уласнага музейнага фонду, музейных фондаў iншых музеяў i (або) прадметаў музейнага значэння, выстаўленых для агляду наведвальнiкамi музея, якiя арганiзаваны кампазiцыйна, суправаджаюцца пiсьмовым каментарыем, тэхнiчна i мастацка аформлены i ў вынiку ствараюць спецыфiчны музейны вобраз пэўных прыродных i (або) грамадскiх з'яў згодна з профiлем (профiлямi) музея.
  2. Пад класiфiкацыяй экспазiцый разумеецца групоўка экспазiцый на аснове адзiнства (агульнасцi) iх прыкмет.

Экспазiцыi класiфiкуюцца ў залежнасцi ад тэматыкi (гiстарычныя, мастацкiя, лiтаратурныя, прыродазнаўчыя, архiтэктурныя i iншыя), метаду арганiзацыi (калекцыйныя, ансамблевыя, iлюстрацыйна-тэматычныя), а таксама могуць класiфiкавацца па iншых крытэрыях, у тым лiку ў залежнасцi ад iх мэт, задач, прызначэння.

  1. У залежнасцi ад часу экспанавання экспазiцыi падзяляюцца на пастаянныя i часовыя.

 

Артыкул 184. Стварэнне i адкрыццё пастаянных экспазiцый

 

  1. Стварэнне пастаянных экспазiцый з'яўляецца вынiкам навукова-даследчай дзейнасцi музея i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi.
  2. Этапамi стварэння пастаяннай экспазiцыi з'яўляюцца:

2.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi, якая складаецца з навуковай канцэпцыi, абгрунтавання асноўнай iдэi, мэт i задач пастаяннай экспазiцыi, вызначэння шляхоў iх увасаблення, а таксама з тэматычнай структуры пастаяннай экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя пастаяннай экспазiцыi;

2.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазiцыi;

2.3. мантаж пастаяннай экспазiцыi.

  1. Стварэнне пастаяннай экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi ажыццяўляюцца рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кiраўнiк, тэрмiны пачатку i заканчэння работы па стварэннi пастаяннай экспазiцыi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  2. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi музейнымi работнiкамi iншых музеяў або навуковымi работнiкамi навуковых устаноў на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
  3. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя пастаяннай экспазiцыi абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне:

дзяржаўнымi музеямi раённага, гарадскога i сельскага падпарадкавання - у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю;

дзяржаўнымi музеямi абласнога (мiнскага гарадскога) падпарадкавання - у дзяржаўны музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;

дзяржаўнымi музеямi рэспублiканскага падпарадкавання - у Мiнiстэрства культуры для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;

дзяржаўнымi музеямi, якiя з'яўляюцца падраздзяленнямi юрыдычных асоб, - у дзяржаўны музей абласнога (мiнскага гарадскога) або рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;

прыватнымi музеямi - у дзяржаўны музей абласнога (мiнскага гарадскога) падпарадкавання адпаведнага профiлю.

Рэцэнзаванне праводзiцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi.

  1. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазiцыi распрацоўваецца прафесiйнымi дызайнерамi i мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
  2. Навукова-праектная дакументацыя пастаяннай экспазiцыi не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзii i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазiцыi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  3. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазiцыi з'яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж пастаяннай экспазiцыi.
  4. Канструктыўныя змяненнi ў зацверджаныя навукова-праектную дакументацыю i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазiцыi могуць быць унесены па рашэннi кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, толькi пасля атрымання рэцэнзii ў парадку, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула.
  5. Адкрыццё пастаяннай экспазiцыi ажыццяўляецца пасля яе прыёму камiсiяй, створанай загадам заснавальнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

 

Артыкул 185. Стварэнне i адкрыццё часовых экспазiцый

 

  1. Стварэнне часовых экспазiцый ажыццяўляецца навукова-экспазiцыйным, выставачным аддзелам музея або рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кiраўнiк, тэрмiны пачатку i заканчэння работы па стварэннi часовай экспазiцыi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  2. Для стварэння часовай экспазiцыi музеямi распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:

2.1. сцэнарый часовай экспазiцыi або разгорнутая тэматычная структура (калi тэрмiн экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён);

2.2. сцэнарый часовай экспазiцыi або разгорнутая тэматычная структура, а таксама архiтэктурна-мастацкае рашэнне (калi тэрмiн экспанавання трыццаць каляндарных дзён i больш).

  1. Праектная дакументацыя часовай экспазiцыi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання трыццаць каляндарных дзён i больш, або часовай экспазiцыi, якая рыхтуецца для экспанавання за межамi музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце музея (пры яго наяўнасцi) i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  2. Праектная дакументацыя часовай экспазiцыi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён, зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
  3. Адкрыццё часовай экспазiцыi ажыццяўляецца пасля яе прыёму камiсiяй, створанай загадам кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

 

Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў

 

  1. Пад экскурсiйным абслугоўваннем наведвальнiкаў музеяў разумеецца публiчны паказ прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якi суправаджаецца каментарыямi, прадастаўленнем iнфармацыi аб iх.
  2. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў ажыццяўляецца музейнымi работнiкамi, а таксама па ўзгадненнi з кiраўнiком музея экскурсаводамi i гiдамi-перакладчыкамi, якiя прайшлi прафесiйную атэстацыю, якая пацвярджае iх квалiфiкацыю, iншымi асобамi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

 

ГЛАВА 20

НАРОДНЫЯ МАСТАЦКIЯ РАМЁСТВЫ

 

Артыкул 187. Народныя мастацкiя рамёствы. Вырабы народных мастацкiх рамёстваў

 

  1. Народныя мастацкiя рамёствы - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi i папулярызацыi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.
  2. Вырабы народных мастацкiх рамёстваў - прадметы дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, якiя створаны ў адпаведнасцi з традыцыямi народных мастацкiх рамёстваў з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў i ручной працы, характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю i маюць мастацкую вартасць.
  3. Пры стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў дазваляецца:

3.1. творчае вар'iраванне, якое з'яўляецца адной з форм праявы народнай творчасцi i асноўным метадам перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкiх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў i (або) дапаўненняў у кампазiцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае i iншае мастацкае рашэнне вырабу, якiя не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, знiжэння мастацкага ўзроўню i якасцi вырабу народных мастацкiх рамёстваў;

3.2. выкарыстанне механiзаванай працы ў падрыхтоўчых i дапаможных аперацыях.

  1. Да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў могуць быць аднесены прадукцыя арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў, а таксама прадметы дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, створаныя грамадзянамi.

Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў праводзiцца экспертнай камiсiяй па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

Аднясенне прадметаў дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, створаных грамадзянамi, да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў праводзiцца экспертнай камiсiяй па народных мастацкiх рамёствах.

  1. Арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў - арганiзацыi культуры, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

 

Артыкул 188. Правы грамадзян, якiя займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

 

Грамадзяне, якiя займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, маюць права:

ажыццяўляць творчую дзейнасць у адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i творчымi здольнасцямi (магчымасцямi) як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у калектыве або iндывiдуальна;

на абарону сваёй дзейнасцi i ахову сакрэтаў прафесiйнага майстэрства;

выкарыстоўваць вынiкi сваёй творчай дзейнасцi;

ствараць новыя або ўступаць у дзеючыя грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры, якiя займаюцца пытаннямi народных мастацкiх рамёстваў;

вывозiць з Рэспублiкi Беларусь у мэтах экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж вырабы народных мастацкiх рамёстваў у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза;

iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

 

Артыкул 189. Майстар народных мастацкiх рамёстваў. Статус народнага майстра

 

  1. Майстар народных мастацкiх рамёстваў - грамадзянiн, якi стварае вырабы народных мастацкiх рамёстваў самастойна, у тым лiку ў рамках прадпрымальнiцкай або рамеснiцкай дзейнасцi, або працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта), або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганiзацыi культуры, iншай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
  2. Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкiх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкiх рамёстваў:

2.1. разьба па дрэве;

2.2. роспiс па дрэве, тканiне, шкле;

2.3. саломапляценне;

2.4. пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лазы, чароту, карэння, бяросты, дранкi, лыка i iншых матэрыялаў);

2.5. аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;

2.6. ткацтва на ручных i ткацкiх станках;

2.7. ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;

2.8. вышыўка ручная;

2.9. карункапляценне i вязанне карункаў;

2.10. ганчарства;

2.11. выраб глiнянай цацкi;

2.12. кавальства;

2.13. бондарства;

2.14. выцiнанка;

2.15. выраб народных касцюмаў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;

2.16. выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных касцюмах;

2.17. ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;

2.18. мастацкая апрацоўка скуры;

2.19. выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;

2.20. нiзанне бiсеру;

2.21. пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);

2.22. пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i iншае печыва);

2.23. iншыя вiды народных мастацкiх рамёстваў.

  1. Майстру народных мастацкiх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць, надаецца статус народнага майстра.
  2. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:

4.1. падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, захавання творчай iндывiдуальнасцi i самабытнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

4.2. папулярызацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

4.3. захавання традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

4.4. стварэння ўмоў для адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

4.5. актывiзацыi культурна-асветнай работы;

4.6. вызначэння прыярытэтаў у развiццi вiдаў народных мастацкiх рамёстваў.

  1. Статус народнага майстра можа надавацца майстру народных мастацкiх рамёстваў, якi:

5.1. з'яўляецца носьбiтам этнiчных традыцый, што ўвасабляе беларускую нацыянальную ментальнасць, пераемнiкам i прадаўжальнiкам традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

5.2. пераняў майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства або набыў яго самастойна ў працэсе творчай дзейнасцi;

5.3. у сваёй дзейнасцi абапiраецца на мясцовыя традыцыi народных мастацкiх рамёстваў i творча iх развiвае, праяўляе творчыя здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi;

5.4. прымае ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасцi i iншых культурных мерапрыемствах.

  1. Статус народнага майстра можа быць нададзены грамадзянiну, якi стварае творы выяўленчага мастацтва i мастацкая творчасць якога характарызуецца нацыянальнай самабытнасцю.
  2. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра дасылаецца ў Мiнiстэрства культуры:

7.1. грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi" - у адносiнах да майстроў народных мастацкiх рамёстваў, якiя з'яўляюцца членамi гэтага грамадскага аб'яднання;

7.2. дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб'яднаннем "Белмастацпромыслы" - у адносiнах да майстроў народных мастацкiх рамёстваў, якiя працуюць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганiзацыях, якiя ўваходзяць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы";

7.3. структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, - у адносiнах да iншых майстроў народных мастацкiх рамёстваў па вынiках iх удзелу ў культурных мерапрыемствах.

  1. Да хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра прыкладаюцца вырабы народных мастацкiх рамёстваў або iх фота-, вiдэаздымкi, слайды, даведка аб творчай дзейнасцi прэтэндэнта на наданне статусу народнага майстра, дакументы, якiя пацвярджаюць наяўнасць у яго званняў, прэмiй, iншых заахвочванняў за ўдзел у культурных мерапрыемствах, рэкамендацыi структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, абласных аддзяленняў грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi".
  2. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камiсiяй па народных мастацкiх рамёствах не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня яго атрымання.

Па вынiках разгляду хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах дае заключэнне аб наданнi (адмове ў наданнi) статусу народнага майстра. На падставе заключэння аб наданнi статусу народнага майстра Мiнiстэрствам культуры выдаецца пасведчанне народнага майстра па форме, устаноўленай гэтым Мiнiстэрствам.

  1. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню народнымi майстрамi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, перадачы iх прафесiйнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства, арганiзацыi i правядзенню культурных мерапрыемстваў з удзелам народных майстроў.

 

Артыкул 190. Правы народнага майстра

 

  1. Народны майстар мае права на:

1.1. экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

1.2. заахвочванне за стварэнне i публiчнае выкарыстанне вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

1.3. набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;

1.4. арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрняў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства;

1.5. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы;

1.6. работу па працоўным або грамадзянска-прававым дагаворы;

1.7. перадачу свайго прафесiйнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства;

1.8. магчымасць мець вучняў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi;

1.9. абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi.

  1. Народны майстар мае iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

 

Артыкул 191. Экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах

 

  1. У мэтах падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў, падтрымкi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах.
  2. Экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах з'яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога могуць уваходзiць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскiх аб'яднанняў, мастакi, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялiсты, дзейнасць якiх звязана з захаваннем культурнай спадчыны, забеспячэннем пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў.
  3. Экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах:

3.1. аказвае метадычную i экспертную дапамогу майстрам народных мастацкiх рамёстваў па пытаннях народных мастацкiх рамёстваў;

3.2. разглядае пытаннi аднясення прадметаў дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, створаных грамадзянамi, да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

3.3. ажыццяўляе ацэнку вырабаў народных мастацкiх рамёстваў на iх адпаведнасць традыцыям народных мастацкiх рамёстваў, падрыхтоўку прапаноў па павышэннi мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

3.4. садзейнiчае адраджэнню, захаванню i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

3.5. садзейнiчае арганiзацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў, падтрымцы i захаванню iх творчай iндывiдуальнасцi i самабытнасцi, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

3.6. разглядае хадайнiцтвы аб наданнi майстрам народных мастацкiх рамёстваў статусу народнага майстра i дае заключэннi аб наданнi (адмове ў наданнi) iм гэтага статусу;

3.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па актуальных пытаннях народных мастацкiх рамёстваў, метадычных распрацовак па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў i ўносiць iх на разгляд у Мiнiстэрства культуры, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця мер, накiраваных на падтрымку i развiццё народных мастацкiх рамёстваў.

  1. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi, навуковымi арганiзацыямi i арганiзацыямi культуры.

 

Артыкул 192. Арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў

 

  1. У мэтах стварэння, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, а таксама адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў, задавальнення духоўных i эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, удасканалення традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкiх рамёстваў i прафесiйнага майстэрства майстроў народных мастацкiх рамёстваў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў.
  2. Арганiзацыя народных мастацкiх рамёстваў захоўвае свой профiль незалежна ад змены ўласнiка яе маёмасцi.
  3. У арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў можа стварацца мастацкi савет.

 

Артыкул 193. Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

 

  1. Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў ажыццяўляецца экспертнай камiсiяй па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў у мэтах адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў.
  2. Экспертная камiсiя па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў ствараецца Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пры дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб'яднаннi "Белмастацпромыслы".
  3. Асноўнымi задачамi экспертнай камiсii па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў з'яўляюцца:

3.1. экспертыза прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў;

3.2. садзейнiчанне творчаму развiццю арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў, забеспячэнне высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, пашырэнне i абнаўленне iх асартыменту;

3.3. падтрымка i захаванне творчай iндывiдуальнасцi i нацыянальнай самабытнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў.

  1. Экспертная камiсiя па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў:

4.1. праводзiць экспертызу прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў;

4.2. прымае рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў;

4.3. прадстаўляе ў дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы" рашэнне аб аднясеннi прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

4.4. садзейнiчае забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

4.5. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па пытаннях народных мастацкiх рамёстваў, заахвочваннi майстроў народных мастацкiх рамёстваў за стварэнне высокамастацкiх вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

4.6. садзейнiчае падтрымцы i развiццю народных мастацкiх рамёстваў, адраджэнню, захаванню i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

4.7. садзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi дзяржаўнай падтрымцы арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў;

4.8. аказвае метадычную i экспертную дапамогу арганiзацыям народных мастацкiх рамёстваў, iншым юрыдычным асобам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам i рамеснiкам;

4.9. кансультуе па пытаннях мастацка-стылявой адметнасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

4.10. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi традыцыйных тэхналогiй вытворчасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, павышэннi якасцi i развiццi мастацка-стылявой адметнасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, аб мэтазгоднасцi вытворчасцi асобных вiдаў вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

  1. Склад экспертнай камiсii па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў зацвярджаецца Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Экспертная камiсiя па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў дзейнiчае на падставе рэгламенту, зацверджанага Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 194. Падтрымка арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў

 

  1. Падтрымка арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў ажыццяўляецца дзяржаўнымi органамi для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымi асобамi творчых i (або) вытворчых задач.
  2. Падтрымка арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў ажыццяўляецца шляхам:

2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання iмi фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i традыцыйных тэхналогiй вытворчасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

2.2. садзейнiчання iх знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей, удзел у мiжнародных выстаўках i кiрмашах;

2.3. арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi iх кадраў.

  1. Дзяржаўныя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчаннi ў забеспячэннi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi.
  2. У мэтах садзейнiчання развiццю вытворчасцi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства прадастаўляюць арганiзацыям народных мастацкiх рамёстваў, iншым юрыдычным асобам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам i рамеснiкам абсталяванне, вытворчыя i службовыя памяшканнi, iншую маёмасць, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi.

 

Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў

 

  1. Цэнтр (дом) рамёстваў - арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па адраджэннi, захаваннi i пераемнасцi мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.
  2. Задачамi цэнтра (дома) рамёстваў з'яўляюцца:

2.1. падтрымка i стварэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

2.2. далучэнне насельнiцтва да дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

2.3. адраджэнне мясцовых традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкiх рамёстваў i распрацоўка новых тэхналогiй.

  1. Цэнтр (дом) рамёстваў:

3.1. праводзiць работу па выяўленнi мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

3.2. ажыццяўляе збор i забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

3.3. стварае клубныя фармiраваннi i забяспечвае iх дзейнасць па вiдах народных мастацкiх рамёстваў;

3.4. аказвае садзейнiчанне ў арганiзацыi семiнараў, майстар-класаў i iншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

3.5. арганiзоўвае дзейнасць па аб'яднаннi майстроў народных мастацкiх рамёстваў i каардынацыi iх творчай дзейнасцi;

3.6. арганiзоўвае i ўдзельнiчае ў выстаўках, кiрмашах, святах народнага мастацтва i iншых культурных мерапрыемствах;

3.7. супрацоўнiчае з iншымi арганiзацыямi культуры, у тым лiку замежнымi;

3.8. выконвае iншыя функцыi, звязаныя з адраджэннем, захаваннем i пераемнасцю мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыяй дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

  1. У структуру цэнтра (дома) рамёстваў у якасцi падраздзяленняў могуць уваходзiць выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, iнфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кiна-, вiдэаархiвы i iншыя падраздзяленнi.
  2. У цэнтры (доме) рамёстваў могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.

 

Артыкул 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў

 

Забеспячэнне адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў ажыццяўляецца шляхам:

перадачы народнымi майстрамi свайго прафесiйнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства ў мэтах захавання аўтэнтычнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

знаёмства з нарoднымi мастацкiмi рамёствамi, традыцыйнымi тэхналогiямi стварэння вырабаў нарoдных мастацкiх рамёстваў пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыi, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi;

атрымання прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi i дадатковай адукацыi дарослых;

набыцця ведаў, уменняў i навыкаў па стварэннi вырабаў нарoдных мастацкiх рамёстваў самастoйна, у тым лiку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў.

 

Артыкул 197. Папулярызацыя i распаўсюджванне вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

 

  1. Дзяржаўныя органы, арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў, iншыя юрыдычныя асобы, у тым лiку грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры, якiя займаюцца пытаннямi народных мастацкiх рамёстваў, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, рамеснiкi сумесна з зацiкаўленымi асобамi садзейнiчаюць папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкiх рамёстваў з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, устанаўлення заахвочванняў, а таксама iншымi спосабамi.
  2. У мэтах падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi дзейнасцi па стварэннi вырабаў нарoдных мастацкiх рамёстваў праводзяцца выстаўкi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.
  3. У мэтах збiрання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў могуць стварацца музеi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.
  4. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкiх рамёстваў за межамi Рэспублiкi Беларусь. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь дэманструюцца вырабы народных мастацкiх рамёстваў.
  5. У мэтах стымулявання правядзення навуковых даследаванняў, якiя датычаць народных мастацкiх рамёстваў, падтрымкi майстроў народных мастацкiх рамёстваў, а таксама таленавiтай моладзi, якая займаецца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць заахвочваннi.

 

ГЛАВА 21

КIНЕМАТАГРАФIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

Артыкул 198. Кiнематаграфiя

 

Кiнематаграфiя - сукупнасць творчых, вытворчых, навуковых, тэхналагiчных, тэхнiчных, адукацыйных, iнфармацыйных, асветнiцкiх i iншых працэсаў, накiраваных на вытворчасць, паказ i распаўсюджванне фiльмаў.

 

Артыкул 199. Работнiк кiнематаграфii

 

Работнiк кiнематаграфii - работнiк культуры або творчы работнiк, якiя ажыццяўляюць кiнематаграфiчную дзейнасць.

 

Артыкул 200. Кiнематаграфiчная дзейнасць

 

  1. Кiнематаграфiчная дзейнасць - напрамак культурнай дзейнасцi па вытворчасцi, паказе i распаўсюджваннi фiльмаў.
  2. Вытворчасць фiльма - стварэнне фiльма шляхам увасаблення творчай задумы на тэхналагiчнай аснове кiнематаграфii.
  3. Паказ фiльма - дэманстрацыя (публiчнае выкананне) фiльма, якая ажыццяўляецца ў кiназалах або iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), а таксама па тэлебачаннi, праз глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт або iншымi тэхнiчнымi спосабамi.
  4. Распаўсюджванне фiльма - продаж, прадастаўленне ў пракат арыгiнала або копii фiльма юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам для паказу фiльма i (або) прадастаўленне (перадача) правоў на фiльм.

 

Артыкул 201. Арганiзацыя кiнематаграфii. Вiды арганiзацый кiнематаграфii

 

  1. Арганiзацыя кiнематаграфii - арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе вытворчасць, паказ i (або) распаўсюджванне фiльмаў.
  2. Вiды арганiзацый кiнематаграфii:

2.1. кiнавытворчыя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца вытворчасць фiльмаў;

2.2. кiнавiдовiшчныя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца паказ фiльмаў;

2.3. кiнапракатныя - арганiзацыi кiнематаграфii, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца распаўсюджванне фiльмаў.

 

Артыкул 202. Падтрымка кiнематаграфii

 

Падтрымка кiнематаграфii ажыццяўляецца шляхам:

размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў;

фiнансавання вытворчасцi фiльмаў з рэспублiканскага бюджэту з улiкам дыферэнцыраванага падыходу;

садзейнiчання папулярызацыi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

арганiзацыi правядзення кiнематаграфiчных мерапрыемстваў i ўдзелу ў такiх мерапрыемствах;

стымулявання паказу арганiзацыямi кiнематаграфii лепшых узораў беларускага кiнамастацтва, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

стварэння ўмоў для паказу фiльмаў для малазабяспечаных грамадзян, у сельскiх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага i абласнога падпарадкавання;

рэалiзацыi творчых, адукацыйных i iншых праграм;

падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў кiнематаграфii;

устанаўлення iншых мер падтрымкi.

 

Артыкул 203. Фiльм

 

  1. Фiльм - аўдыявiзуальны твор, якi створаны шляхам увасаблення творчай задумы ў адпаведнасцi з лiтаратурным сцэнарыем, складаецца з зафiксаваных на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi i паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння iх гукам i прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнiчных прылад.
  2. Фiльм можа быць створаны ў iгравой, неiгравой, анiмацыйнай або змешанай формах.

Фiльм у iгравой форме - фiльм, якi ствараецца пры дапамозе акцёрскай iгры.

Фiльм у неiгравой форме - фiльм, якi ствараецца шляхам здымкi рэальных падзей i людзей.

Фiльм у анiмацыйнай форме - фiльм, якi ствараецца метадам пакадравай здымкi паслядоўных фаз руху маляваных i (або) аб'ёмных аб'ектаў.

Фiльм у змешанай форме - фiльм, у якiм адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фiльмаў у iгравой, неiгравой i (або) анiмацыйнай формах.

  1. Зыходнымi матэрыяламi фiльма з'яўляюцца матэрыяльныя носьбiты iнфармацыi, неабходныя для захавання i (або) тыражавання фiльма.

 

Артыкул 204. Вытворчасць фiльмаў

 

  1. Вытворчасць фiльма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кiнапраекта).

Вытворчасць фiльма ажыццяўляецца, як правiла, здымачнай групай - часовым калектывам, якi складаецца з творчых работнiкаў i iншых грамадзян i фармiруецца вытворцам фiльма (прадзюсарам) у мэтах вытворчасцi фiльма. Склад удзельнiкаў здымачнай групы ўказваецца ў выхадных дадзеных (цiтрах).

  1. Вытворца фiльма (прадзюсар) - юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя забяспечваюць фiнансаванне i вытворчасць фiльма.

Вытворца фiльма (прадзюсар) мае права самастойна вызначаць крынiцы фiнансавання, выбiраць тэхналагiчную базу i тэхнiчныя сродкi пры вытворчасцi фiльма, за выключэннем выпадкаў вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне i вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансуецца з рэспублiканскага бюджэту.

Вытворца фiльма (прадзюсар) мае права пры любым выкарыстаннi фiльма ўказваць сваё iмя (найменне) або патрабаваць яго ўказання.

  1. Пры вытворчасцi фiльмаў на прафесiйнай аснове павiнны выконвацца патрабаваннi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi, якiя вызначаюць тэхнiчную якасць тэхналагiчных працэсаў i парадак iх ажыццяўлення.
  2. У выпадку сумеснай вытворчасцi фiльма двума i больш вытворцамi (прадзюсарамi) дагавор аб сумеснай вытворчасцi фiльма павiнен утрымлiваць гарантыi кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымi матэрыяламi фiльма i доступ да iх, за выключэннем выпадкаў вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне i вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансуецца з рэспублiканскага бюджэту.
  3. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з вытворчасцю фiльма як аб'екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

 

Артыкул 205. Нацыянальныя фiльмы, iншыя фiльмы, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне

 

  1. Да нацыянальных фiльмаў адносяцца фiльмы, якiя адлюстроўваюць найважнейшыя падзеi нацыянальнай гiсторыi i культуры, сучаснага жыцця Рэспублiкi Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманiтарным, сацыяльным i маральным праблемам, падзеям сусветнай гiсторыi, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублiкi Беларусь.
  2. Да iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, адносяцца фiльмы, якiя адлюстроўваюць падзеi нацыянальнай гiсторыi i культуры, сучаснага жыцця Рэспублiкi Беларусь або дасягненнi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, фiльмы для дзяцей i моладзi, фiльмы - партрэты знакамiтых асоб, фiльмы - экранiзацыi твораў беларускай i замежнай лiтаратуры, а таксама фiльмы гiсторыка-патрыятычнай, сацыяльнай i экалагiчнай тэматыкi.
  3. Памеры i ўмовы фiнансавання з рэспублiканскага бюджэту вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
  4. Першачарговы паказ нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансавалася з рэспублiканскага бюджэту, ажыццяўляецца ў Рэспублiцы Беларусь.
  5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансавалася з рэспублiканскага бюджэту, перадаюцца на захоўванне ва ўстанову "Беларускi дзяржаўны архiў кiнафотафонадакументаў" у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб архiвах i справаводстве.

 

Артыкул 206. Паказ i распаўсюджванне фiльмаў

 

  1. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь паказ i распаўсюджванне фiльмаў ажыццяўляюцца iх праваўладальнiкамi.
  2. У Рэспублiцы Беларусь забараняецца паказ фiльмаў, звесткi аб якiх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў.
  3. Паказ фiльмаў у кiназалах, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кiнаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькi пасля атрымання ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых кiназалаў, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) i абсталявання.
  4. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з аказаннем паслуг па паказе фiльмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.
  5. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з паказам i распаўсюджваннем фiльма як аб'екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

 

Артыкул 207. Класiфiкацыя фiльмаў

 

  1. Фiльмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць класiфiкацыi.
  2. Класiфiкацыя фiльма ўяўляе сабой аднясенне фiльма ў залежнасцi ад яго тэматыкi, жанру, зместу i мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыi.
  3. Класiфiкацыю фiльма ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  4. На класiфiкацыю фiльм прадстаўляецца яго праваўладальнiкам у выпадку адсутнасцi звестак аб фiльме ў Дзяржаўным рэгiстры фiльмаў.

Пры неабходнасцi праваўладальнiк павiнен забяспечыць работнiкам Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, умовы для прагляду фiльма.

  1. Пасля прагляду фiльмы, якiя ўтрымлiваюць:

элементы эротыкi, насiлля i жорсткасцi, накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, у Рэспублiканскую экспертную камiсiю па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi для атрымання экспертнага заключэння;

заклiкi да экстрэмiзму (экстрэмiсцкай дзейнасцi), накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, у Рэспублiканскую экспертную камiсiю па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму для атрымання экспертнага заключэння.

Пры неабходнасцi для экспертнай ацэнкi фiльма Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галiне ведаў.

  1. Фiльм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:

"0" - без узроставых абмежаванняў;

"6+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту шасцi гадоў;

"12+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту дванаццацi гадоў;

"16+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту шаснаццацi гадоў;

"18+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту васямнаццацi гадоў. Паказ фiльмаў гэтай узроставай катэгорыi па тэлебачаннi з шасцi да дваццацi чатырох гадзiн забараняецца.

  1. Па вынiках прагляду фiльма i разгляду экспертных заключэнняў Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму (пры iх наяўнасцi) Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб класiфiкацыi фiльма.

Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб адмове ў класiфiкацыi фiльма ў выпадках выяўлення ў фiльме элементаў парнаграфii, прапаганды насiлля i жорсткасцi i (або) прыкмет праяўлення экстрэмiзму.

  1. Знак узроставай катэгорыi фiльма ўказваецца ва ўсiх выпадках выкарыстання фiльма (у тым лiку пры трансляцыi па тэлебачаннi) i яго рэкламы (буклеты, запрашальныя бiлеты, лiстоўкi, аб'явы i iншае), а таксама на ўпакоўцы матэрыяльных носьбiтаў экзэмпляраў фiльма.
  2. Па вынiках класiфiкацыi фiльма звесткi аб фiльме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класiфiкацыi фiльма ўключаюцца ў Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў.
  3. Рашэнне аб адмове ў класiфiкацыi фiльма можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганiзацыю i (або) у суд.

 

Артыкул 208. Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў

 

  1. Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў змяшчае звесткi аб фiльмах, у адносiнах да якiх прынята рашэнне аб класiфiкацыi, i iх узроставай катэгорыi, у тым лiку звесткi аб рэгiстрацыi фiльмаў, што ажыццяўлялася да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, звесткi аб экспертных заключэннях Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму (пры iх наяўнасцi).
  2. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.
  3. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэгiстры фiльмаў, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

 

ГЛАВА 22

КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

 

Артыкул 209. Культурныя мерапрыемствы, iх вiды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

 

  1. Культурнае мерапрыемства - мерапрыемства па публiчных стварэннi, выкананнi, паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама па публiчным паказе (паказе), распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей.
  2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, кiнематаграфiчнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семiнар, форум, акцыя i iншыя мерапрыемствы.
  3. Па ўзроўнi правядзення i складзе ўдзельнiкаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:

3.1. мiжнароднымi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i адной або некалькiх замежных краiн;

3.2. рэспублiканскiмi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi ўсiх або большасцi абласцей i горада Мiнска i на якiя могуць быць запрошаны прадстаўнiкi замежных краiн;

3.3. рэгiянальнымi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi аднаго або некалькiх раёнаў (гарадоў), абласцей i на якiя могуць быць запрошаны прадстаўнiкi iншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краiн.

  1. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
  2. Пералiк i парадак правядзення асобных цэнтралiзаваных культурных мерапрыемстваў устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Да цэнтралiзаваных культурных мерапрыемстваў адносяцца культурныя мерапрыемствы, якiя праводзяцца па рашэннi дзяржаўных органаў i поўнасцю або часткова фiнансуюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

  1. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

 

Артыкул 210. Арганiзатар культурнага мерапрыемства

 

  1. Арганiзатар культурнага мерапрыемства - суб'ект культурнай дзейнасцi, па рашэннi якога праводзiцца культурнае мерапрыемства i (або) якi ажыццяўляе арганiзацыйнае, фiнансавае i iншае забеспячэнне арганiзацыi i правядзення культурнага мерапрыемства.
  2. Арганiзатарамi культурнага мерапрыемства могуць з'яўляцца адзiн або некалькi суб'ектаў культурнай дзейнасцi.
  3. Арганiзатар культурнага мерапрыемства абавязаны ў парадку i ў адпаведнасцi з крытэрыямi, устаноўленымi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, прысвоiць знак узроставай катэгорыi iнфармацыйнай прадукцыi, якая будзе распаўсюджвацца пры дапамозе культурнага мерапрыемства.
  4. Арганiзатар культурнага мерапрыемства пры неабходнасцi:

4.1. зацвярджае парадак арганiзацыi i правядзення культурнага мерапрыемства, каштарыс выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне культурнага мерапрыемства;

4.2. прымае рашэнне аб стварэннi арганiзацыйнага камiтэта i зацвярджае яго склад;

4.3. вызначае колькасць запрашальных бiлетаў на наведванне культурнага мерапрыемства;

4.4. вырашае iншыя пытаннi па арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства, у тым лiку прадугледжаныя пунктам 3 артыкула 211 гэтага Кодэкса, пры адсутнасцi арганiзацыйнага камiтэта.

  1. Арганiзатар культурнага мерапрыемства мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства арганiзацыйнаму камiтэту.
  2. Арганiзатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за адпаведнасць культурнага мерапрыемства патрабаванням гэтага Кодэкса i iншых актаў заканадаўства.

 

Артыкул 211. Арганiзацыйны камiтэт

 

  1. Для кiраўнiцтва арганiзацыяй i правядзеннем культурнага мерапрыемства можа стварацца арганiзацыйны камiтэт.
  2. Склад арганiзацыйнага камiтэта фармiруецца з прадстаўнiкоў арганiзатара культурнага мерапрыемства, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя прымаюць удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства.

Члены арганiзацыйнага камiтэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскiх пачатках.

  1. Арганiзацыйны камiтэт пры неабходнасцi:

3.1. стварае дырэкцыю культурнага мерапрыемства;

3.2. разглядае i зацвярджае спiс удзельнiкаў культурнага мерапрыемства, у тым лiку асоб, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе ў якасцi канкурсантаў, сiмволiку культурнага мерапрыемства, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства, праграму культурнага мерапрыемства, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам;

3.3. зацвярджае склад журы (экспертнай камiсii), вiды заахвочванняў удзельнiкаў культурнага мерапрыемства;

3.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi юрыдычнымi асобамi па пытаннях арганiзацыi i правядзення культурнага мерапрыемства i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

3.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi культурнага мерапрыемства, памер заявачнага ўзносу;

3.6. уносiць на разгляд арганiзатара культурнага мерапрыемства прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне культурнага мерапрыемства, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, вiдах заахвочванняў удзельнiкаў культурнага мерапрыемства;

3.7. вырашае iншыя пытаннi па арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства.

 

Артыкул 212. Удзельнiкi культурнага мерапрыемства

 

Удзельнiкамi культурнага мерапрыемства могуць з'яўляцца:

калектывы мастацкай творчасцi, асобныя выканаўцы, iншыя творчыя работнiкi, асобы, якiя iх суправаджаюць, работнiкi культуры;

члены арганiзацыйнага камiтэта, журы (экспертнай камiсii);

асобы, якiя ўдзельнiчаюць у культурным мерапрыемстве ў якасцi канкурсантаў;

прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi;

госцi культурнага мерапрыемства (асобы, якiя маюць афiцыйнае запрашэнне ад арганiзатара культурнага мерапрыемства або арганiзацыйнага камiтэта);

iншыя асобы, якiя ўдзельнiчаюць у арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства або забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў i iншых творчых работнiкаў у культурным мерапрыемстве.

 

Артыкул 213. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства

 

  1. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства - культурнае мерапрыемства па публiчным выкананнi вынiкаў творчай дзейнасцi калектывамi мастацкай творчасцi i (або) асобнымi выканаўцамi.

Да культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне, iншыя культурныя мерапрыемствы.

  1. Арганiзатарамi культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў з'яўляюцца юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, зарэгiстраваныя ў Рэспублiцы Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя i мiжнародныя арганiзацыi, у тым лiку якiя не з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па правядзеннi культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, калi iншае не прадугледжана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
  2. Праграма культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства - зацверджаны арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства дакумент, якi ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, у тым лiку яго найменне, iнфармацыю аб месцы i часе (тэрмiнах) яго правядзення, праектнай умяшчальнасцi сцэнiчнай пляцоўкi (пры адсутнасцi - мяркуемай колькасцi гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, беларускiх i (або) замежных выканаўцах (далей, калi не вызначана iншае, - выканаўцы) i iншую iнфармацыю, якая адносiцца да правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (па жаданнi арганiзатара).
  3. Беларускiя выканаўцы - грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i з'яўляюцца асобнымi выканаўцамi, а таксама калектывы мастацкай творчасцi, у склад якiх уваходзяць толькi такiя грамадзяне.

Замежныя выканаўцы - грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць за межамi Рэспублiкi Беларусь i з'яўляюцца асобнымi выканаўцамi, а таксама калектывы мастацкай творчасцi, у склад якiх уваходзяць такiя грамадзяне.

  1. Сцэнiчная пляцоўка - капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), яе (iх) часткi, тэрыторыя, якiя прызначаны для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.
  2. Рэклама культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства павiнна ажыццяўляцца з улiкам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.
  3. Патрабаваннi гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 214 - 217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-вiдовiшчныя мерапрыемствы, якiя праводзяцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў.

 

Артыкул 214. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Для арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганiзатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы плануемага правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калi атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.
  2. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь - спецыяльны дазвол на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
  3. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца на права арганiзацыi i правядзення кожнага (асобнага) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або некалькiх культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца на тэрыторыi адной вобласцi або горада Мiнска на працягу трыццацi каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго i таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).
  4. Не патрабуецца атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь для арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў:

4.1. рашэнне аб правядзеннi якiх прынята Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў, мясцовымi адмiнiстрацыямi раёнаў у гарадах;

4.2. арганiзатарамi якiх выступаюць структурныя падраздзяленнi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўныя ўстановы "Палац Рэспублiкi" i "Рэспублiканскi культурна-асветны цэнтр" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, установа "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь, закрытыя акцыянерныя таварыствы "Другi нацыянальны тэлеканал" i "Сталiчнае тэлебачанне", абласныя фiлармонii, дзяржаўная ўстанова "Мiнскканцэрт";

4.3. з удзелам толькi беларускiх выканаўцаў у выпадку, калi:

арганiзатарамi мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якiм прысвоены статус "нацыянальны", "акадэмiчны" або званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiм прысвоены такiя статус i званне;

арганiзатарам мерапрыемства выступае юрыдычная асоба Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi;

мерапрыемства праводзiцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiя знаходзяцца ў штаце арганiзатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным iм калектыве мастацкай творчасцi, а арганiзатарам мерапрыемства з'яўляюцца дзяржаўная тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, установа культуры абласнога (мiнскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або юрыдычныя асобы, яму падпарадкаваныя;

мерапрыемства праводзiцца ў комплексе санаторна-курортных i аздараўленчых паслуг, якiя аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганiзацыяй, якая з'яўляецца арганiзатарам гэтага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

мерапрыемства праводзiцца выключна з удзелам выканаўцаў, якiя знаходзяцца ў штаце арганiзатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным iм калектыве мастацкай творчасцi, на сцэнiчнай пляцоўцы, якая знаходзiцца ва ўласнасцi, гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi арганiзатара мерапрыемства, або перададзена яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуецца iм на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў;

4.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзеннi спектакляў дзяржаўнымi тэатрамi i прадстаўленняў дзяржаўнымi цыркамi.

  1. Для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2, абзацамi трэцiм i пятым падпункта 4.3 пункта 4 гэтага артыкула, арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамi, калектывамi мастацкай творчасцi або грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, i юрыдычнымi асобамi, якiя прадстаўляюць iх iнтарэсы, пiсьмова паведамiць аб яго правядзеннi ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з прадстаўленнем праграмы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадку, калi арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
  2. Для атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства павiнен звярнуцца з заявай па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалiзацыi ўваходных бiлетаў, за выключэннем выпадку, калi арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
  3. У мэтах ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, пры структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, могуць стварацца мастацкiя саветы па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах.

У склад мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах могуць уваходзiць творчыя работнiкi, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, iншых юрыдычных асоб.

  1. Крытэрыямi ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, з'яўляюцца:

8.1. эстэтычная вартасць выконваемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.2. мастацкая цэласнасць i кампазiцыйная завершанасць выкананняў;

8.3. афармленне i харэаграфiчнае рашэнне выкананняў;

8.4. уменне выканаўцаў перадаць стылiстычныя асаблiвасцi i драматургiю выконваемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

8.5. узровень выканальнiцкага майстэрства;

8.6. артыстычнасць i тэхнiка выканання.

  1. Па вынiках ацэнкi мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, мастацкiм саветам па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах выдаецца заключэнне аб мастацкiм узроўнi гэтых выкананняў.
  2. Заключэнне мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах аб мастацкiм узроўнi выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, не пазней за два рабочыя днi з дня правядзення ацэнкi мастацкага ўзроўню гэтых выкананняў накiроўваецца ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
  3. Пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
  4. Пры прыняццi рашэння аб выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры:

12.1. не пазней за адзiн рабочы дзень з дня прыняцця рашэння паведамляе арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства аб прынятым рашэннi;

12.2. выдае арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пасведчанне на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

12.3. iнфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежнай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, замежнаму грамадзянiну, асобе без грамадзянства, якiя з'яўляюцца арганiзатарамi культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, не пазней за адзiн рабочы дзень з дня выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы i анулявання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Падставамi для адмовы ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца:

1.1. выяўленне Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласной (Мiнскай гарадской) камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi ў культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве элементаў прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

1.2. выяўленне Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму ў культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве прыкмет праяўлення экстрэмiзму;

1.3. заключэнне мастацкага савета па культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах аб нiзкiм мастацкiм узроўнi выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

1.4. супадзенне часу (тэрмiнаў) i месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з культурна-вiдовiшчным мерапрыемствам, раней запланаваным iншым арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

1.5. парушэнне тэрмiнаў выплаты грамадзянам або юрыдычным асобам грашовай кампенсацыi кошту ўваходнага бiлета, яе нявыплата або выплата не ў поўным памеры пры вяртаннi ўваходнага бiлета ў выпадку адмены, змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (два разы i болей на працягу каляндарнага года);

1.6. сiстэматычная без уважлiвых прычын адмена культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (два разы i болей на працягу каляндарнага года). Да ўважлiвых прычын адносяцца абставiны неадольнай сiлы, хвароба або смерць удзельнiка (удзельнiкаў) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, iншыя прычыны, якiя прызнаны структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, уважлiвымi;

1.7. прадстаўленне дакументаў i (або) звестак, якiя не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;

1.8. парушэнне iншых патрабаванняў актаў заканадаўства.

  1. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь выдаецца арганiзатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або накiроўваецца кур'ерам цi па пошце не пазней за адзiн рабочы дзень з дня прыняцця гэтага рашэння.

У рашэннi аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь указваецца матываваная прычына адмовы.

Адмова ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь па прычыне немэтазгоднасцi правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не дапускаецца.

  1. Падставамi для анулявання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца выяўленне ў дакументах, якiя прадстаўлены арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства для атрымання такога пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасць дакументаў i (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.
  2. Рашэннi аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, аб ануляваннi такога пасведчання на працягу аднаго года з дня прыняцця такога рашэння могуць быць абскарджаны ў Мiнiстэрства культуры або ў суд.

 

Артыкул 216. Парадак арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства

 

  1. Усе дзеяннi па арганiзацыi i правядзеннi культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства забяспечваюцца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, у тым лiку шляхам заключэння дагавораў з юрыдычнымi асобамi i грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства.
  2. Пры правядзеннi культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганiзатар абавязаны:

2.1. зацвердзiць праграму культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства;

2.2. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншай маёмасцi;

2.3. абмежаваць колькасць грамадзян, якiя прысутнiчаюць на культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, з улiкам праектнай умяшчальнасцi сцэнiчнай пляцоўкi (на сцэнiчнай пляцоўцы, якая не мае сядзячых месцаў, з разлiку не болей за тры чалавекi на адзiн квадратны метр);

2.4. забяспечыць пры неабходнасцi арганiзацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогi;

2.5. спынiць культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для жыцця i здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасцi юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

  1. У мэтах аховы грамадскага парадку i забеспячэння грамадскай бяспекi на культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства не дапускаюцца грамадзяне, якiя:

3.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоi i (або) пiва, наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або iншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы i боепрыпасы, iх iмiтатары i муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якiх можа ўяўляць пагрозу жыццю i здароўю грамадзян або прычынiць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, сцягi i вымпелы, не зарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сiмвалы, плакаты i транспаранты, змест якiх накiраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам i законным iнтарэсам грамадзян;

3.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

3.3. учыняюць дзеяннi, якiя парушаюць грамадскi парадак, а таксама падбухторваюць iншых асоб да такiх дзеянняў любымi метадамi.

  1. У час правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:

4.1. знаходзiцца ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

4.2. мець пры сабе i (або) выкарыстоўваць прадметы i рэчы, якiя забаронены да праносу на культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства ў адпаведнасцi з падпунктам 3.1 пункта 3 гэтага артыкула;

4.3. распiваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоi, пiва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.4. ужываць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы;

4.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii, у тым лiку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або iншых сродкаў;

4.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю i здароўю грамадзян.

  1. Пры наведваннi культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскi парадак i выконваць усе законныя патрабаваннi яго арганiзатара i супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства непаўналетнiмi вызначаецца яго арганiзатарам з улiкам спецыфiкi правядзення такога мерапрыемства.
  2. Арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства мае права адмовiцца ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня яго правядзення.
  3. У выпадку адмены, змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны пiсьмова паведамiць аб гэтым у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, за выключэннем выпадку, калi арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства выступае гэта структурнае падраздзяленне, i забяспечыць у месцах правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, рэалiзацыi ўваходных бiлетаў, па месцы знаходжання арганiзатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства iнфармаванне грамадзян аб адмене, змяненнi аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго iншым, змяненнi складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, умовах i месцах вяртання ўваходных бiлетаў.

 

Артыкул 217. Уваходныя бiлеты i друкаваная прадукцыя

 

  1. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў i друкаванай прадукцыi, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або па яго даручэннi (на падставе адпаведных дагавораў) iншымi юрыдычнымi асобамi або грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, за наяўны або безнаяўны разлiк.

У выпадках, калi атрыманне пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца абавязковым, арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства i iншыя асобы не маюць права да атрымання арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь рэалiзоўваць уваходныя бiлеты i друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).

  1. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт (электронны бiлет), у парадку, устаноўленым арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з улiкам патрабаванняў актаў заканадаўства.
  2. Уваходны бiлет павiнен утрымлiваць:

3.1. звесткi аб арганiзатары культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (найменне i месца знаходжання юрыдычнай асобы Рэспублiкi Беларусь, замежнай i мiжнароднай арганiзацыi, у тым лiку якiя не з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зарэгiстраванага ў Рэспублiцы Беларусь, замежнага грамадзянiна, асобы без грамадзянства);

3.2. найменне культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, час (тэрмiны) i месца яго правядзення;

3.3. рад i нумар пасадачнага месца (пры iх наяўнасцi);

3.4. кошт уваходнага бiлета;

3.5. серыю i нумар уваходнага бiлета (устанаўлiваюцца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства);

3.6. месца кантролю (штрых-код);

3.7. iнфармацыю аб умовах i месцах вяртання ўваходнага бiлета;

3.8. iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi.

  1. У выпадку, калi ўваходны бiлет аформлены на бланку дакумента з пэўнай ступенню абароны, ён павiнен таксама ўтрымлiваць карашок, якi застаецца пасля выкарыстання ўваходнага бiлета ў пачку ўваходных бiлетаў, надрукаваным i прашытым (збрашураваным) друкарскiм спосабам.
  2. Уваходныя бiлеты могуць быць вернуты па iнiцыятыве грамадзянiна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзянiну або юрыдычнай асобе, якiя вярнулi ўваходны бiлет, кампенсуецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага бiлета.
  3. У выпадку змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмены, змянення аб'яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым:

6.1. грамадзянiн мае права наведаць гэта культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага бiлета (за выключэннем выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства);

6.2. грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны бiлет i атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага бiлета ў поўным памеры.

  1. Арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных бiлетаў, якiя прадугледжаны пунктам 6 гэтага артыкула, абавязаны выплацiць грамадзянiну, юрыдычнай асобе грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага бiлета не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб выплаце грашовай кампенсацыi.

Выплата грашовай кампенсацыi кошту ўваходнага бiлета, набытага па безнаяўным разлiку, ажыццяўляецца, як правiла, на банкаўскi рахунак грамадзянiна або юрыдычнай асобы.

 

Артыкул 218. Гастролi

 

  1. Гастролi - правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў з удзелам выканаўцаў па-за межамi населенага пункта iх пастаяннай дзейнасцi.
  2. Гастролi праводзяцца ў мэтах:

2.1. захавання i развiцця адзiнай культурнай прасторы Рэспублiкi Беларусь;

2.2. стварэння ўмоў для далучэння грамадзян да лепшых узораў сцэнiчнага мастацтва;

2.3. садзейнiчання наладжванню i падтрымцы сувязей памiж выканаўцамi;

2.4. актывiзацыi мiжрэгiянальных i мiжнародных сувязей выканаўцаў i пашырэння практыкi творчых абменаў.

  1. Гастролi беларускiх выканаўцаў падзяляюцца на:

3.1. рэгiянальныя - праводзяцца ў межах адной вобласцi або горада Мiнска;

3.2. рэспублiканскiя - праводзяцца ў дзвюх i болей абласцях або ў горадзе Мiнску i вобласцi (абласцях);

3.3. замежныя - праводзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Правядзенне гастроляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца з улiкам патрабаванняў гэтага Кодэкса i iншых заканадаўчых актаў, якiя адносяцца да арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.

 

Артыкул 219. Кiнематаграфiчныя мерапрыемствы

 

  1. Кiнематаграфiчнае мерапрыемства - культурнае мерапрыемства па паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi фiльмаў, а таксама папулярызацыi кiнамастацтва.
  2. Да кiнематаграфiчных мерапрыемстваў адносяцца кiнафестывалi, кiналекторыi, кiнаклубы, днi кiно, кiнаканцэрты, творчыя сустрэчы з работнiкамi кiнематаграфii i творчымi работнiкамi i iншыя культурныя мерапрыемствы.

 

Артыкул 220. Фестываль. Свята

 

  1. Фестываль - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi ў сцэнiчным, выяўленчым, цыркавым мастацтве, мастацкай лiтаратуры, кiнематаграфii, народнай творчасцi, у тым лiку вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

У рамках фестывалю могуць праводзiцца канцэрты, конкурсы, выстаўкi, паказы, агляды, канферэнцыi i iншыя культурныя мерапрыемствы, пералiк якiх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.

  1. Свята - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён i памятных дат у Рэспублiцы Беларусь або звязанае з адраджэннем беларускiх народных традыцый, звычаяў i абрадаў.

 

Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум

 

  1. Конкурс - культурнае мерапрыемства па публiчных стварэннi, выкананнi i паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, якое праводзiцца ў мэтах вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод выканаўцаў, навучэнцаў устаноў адукацыi, iншых грамадзян, юрыдычных асоб або вылучэння iх лепшых работ у пэўных вiдах мастацкай лiтаратуры i мастацтва.

Конкурс можа праводзiцца ў адзiн або некалькi этапаў (тураў), а таксама па адной або некалькiх намiнацыях.

Правядзенне конкурсу ажыццяўляецца з улiкам умоў, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам аб публiчным конкурсе.

  1. Пленэр - культурнае мерапрыемства па публiчным стварэннi, публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi выяўленчага мастацтва, якое праводзiцца на адкрытым паветры.
  2. Форум - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе i папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама дзейнасцi музеяў i бiблiятэк, вопыту культурна-асветнай работы i педагагiчнай дзейнасцi ў сферы культуры.

 

Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыi захаванасцi культурных каштоўнасцей пры арганiзацыi мiжнародных выставак

 

  1. Выстаўка - культурнае мерапрыемства па публiчным паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей.
  2. У выпадку арганiзацыi мiжнародных выставак у Рэспублiцы Беларусь Мiнiстэрства культуры па хадайнiцтве дзяржаўнага органа або арганiзацыi культуры, якiя арганiзуюць мiжнародную выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi.

Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня паступлення пiсьмовага хадайнiцтва i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 23

ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСIЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

 

Артыкул 223. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Дзейнасць прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчным паказе (публiчным выкананнi) на прафесiйнай аснове.
  2. Напрамкi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне);

2.2. арганiзацыя i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

2.3. правядзенне майстар-класаў i iншых культурных мерапрыемстваў;

2.4. рэалiзацыя сумесных культурных праектаў з iншымi калектывамi мастацкай творчасцi;

2.5. падрыхтоўка, тыражаванне i рэалiзацыя рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае).

  1. Нароўнi з напрамкамi дзейнасцi, прадугледжанымi пунктам 2 гэтага артыкула, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi можа ажыццяўляць выраб i (або) прадастаўленне юрыдычным асобам i грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, дэкарацый, мэблi, рэквiзiту, сцэнiчных касцюмаў i iншай маёмасцi для правядзення культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў iх.
  2. У прафесiйных калектывах мастацкай творчасцi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет.

Склад мастацкага савета прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, зацвярджаецца яго кiраўнiком па ўзгадненнi з заснавальнiкам прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi.

Склад мастацкага савета прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, зацвярджаецца яго заснавальнiкам.

 

Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;

1.2. незалежнасць у выбары напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, рэпертуару, у прыняццi рашэнняў аб публiчным выкананнi твораў сцэнiчнага мастацтва, пры падрыхтоўцы рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб культурнай дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае);

1.3. ахова выключных правоў аўтараў i ўладальнiкаў сумежных правоў на вынiкi iх творчай дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюць прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi;

1.4. развiццё розных вiдаў мастацтва.

  1. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

2.1. эстэтычнае выхаванне i культурнае развiццё грамадзян;

2.2. фармiраванне i задавальненне патрэбнасцей грамадзян у сцэнiчным мастацтве;

2.3. стварэнне ўмоў для гуманiзацыi асобы, захавання i развiцця самабытнасцi беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

2.4. папулярызацыя твораў сцэнiчнага мастацтва;

2.5. садзейнiчанне захаванню i развiццю адзiнай культурнай прасторы Рэспублiкi Беларусь, развiццю мiжнацыянальных i мiждзяржаўных культурных сувязей.

 

Артыкул 225. Правы i абавязкi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

1.2. удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў;

1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

1.4. самастойна планаваць сваю дзейнасць i вызначаць перспектывы развiцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных iх статутамi (палажэннямi), наяўнасцi ўласных творчых i матэрыяльных рэсурсаў;

1.5. мець уласную сiмволiку (афiцыйнае найменне, эмблему, iншае выяўленне), таварны знак.

  1. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi абавязаны:

2.1. мець назву, якая павiнна адлюстроўваць жанр i форму калектыву;

2.2. забяспечваць стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне) на высокiм мастацкiм узроўнi;

2.3. садзейнiчаць эстэтычнаму выхаванню i культурнаму развiццю грамадзян;

2.4. садзейнiчаць фармiраванню пазiтыўнага iмiджу краiны за мяжой пры правядзеннi гастроляў.

 

ГЛАВА 24

ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСIЙНЫХ (АМАТАРСКIХ) I АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

 

Артыкул 226. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчным паказе (публiчным выкананнi) на непрафесiйнай аснове.
  2. Напрамкi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i (або) iх публiчны паказ (публiчнае выкананне);

2.2. удзел у культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемствах;

2.3. правядзенне майстар-класаў i iншых культурных мерапрыемстваў.

  1. Нароўнi з напрамкамi дзейнасцi, прадугледжанымi пунктам 2 гэтага артыкула, непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi можа ажыццяўляць выраб i (або) прадастаўленне грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, дэкарацый, мэблi, рэквiзiту, сцэнiчных касцюмаў i iншай маёмасцi для правядзення культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў iх.
  2. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ажыццяўляецца з улiкам iх жанру i формы, узроўню выканальнiцкага майстэрства i творчага патэнцыялу ўдзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.
  3. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў набыццi ўдзельнiкамi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi.

Заснавальнiкам калектыву для арганiзацыi работы з непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi могуць запрашацца балетмайстры, хормайстры, канцэртмайстры, рэжысёры, кампазiтары, мастакi i iншыя творчыя работнiкi.

  1. Дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi лiчыцца стабiльнай, калi гэты калектыў:

6.1. праводзiць самастойныя культурныя мерапрыемствы не радзей за адзiн раз у два месяцы;

6.2. праводзiць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем iх зместу;

6.3. прымае ўдзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

  1. У непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет.

Склад мастацкага савета непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi фармiруецца з удзельнiкаў гэтага калектыву i вызначаецца шляхам галасавання на агульным сходзе большасцю галасоў ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў гэтага калектыву.

 

Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;

1.2. добраахвотнасць удзелу ў непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi;

1.3. агульнасць iнтарэсаў i патрэбнасцей грамадзян у сумесным занятку мастацкай творчасцю;

1.4. даступнасць мастацкай творчасцi;

1.5. спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самакiравання.

  1. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi з'яўляюцца:

2.1. развiццё мастацкай творчасцi, адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасцi, нацыянальных культурных традыцый, лепшых узораў айчыннай i сусветнай культуры, твораў сучаснага мастацтва;

2.3. папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, якiя атрымалi грамадскае прызнанне;

2.4. набыццё грамадзянамi ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасцi, развiццё i рэалiзацыя iх творчых здольнасцей (магчымасцей), стварэнне ўмоў для сацыялiзацыi i самарэалiзацыi асобы;

2.5. эстэтычнае выхаванне i культурнае развiццё грамадзян;

2.6. арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, фармiраванне i задавальненне культурных патрэбнасцей грамадзян.

 

Артыкул 228. Правы i абавязкi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, абавязкi iх заснавальнiкаў

 

  1. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi маюць права:

1.1. самастойна вызначаць жанр i форму калектыву, склад удзельнiкаў, рэпертуарную палiтыку;

1.2. публiчна паказваць (публiчна выконваць) вынiкi творчай дзейнасцi, удзельнiчаць у фестывалях, конкурсах, аглядах i iншых культурных мерапрыемствах;

1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

1.4. удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.

  1. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi абавязаны:

2.1. мець поўную назву, якая адлюстроўвае жанр i форму калектыву, поўную назву заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымлiваць арыгiнальную назву непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, у склад якога ўваходзiць больш за 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыi ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных вiдах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi ўказваецца ў пашпарце непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.2. садзейнiчаць эстэтычнаму выхаванню i культурнаму развiццю грамадзян;

2.3. павышаць мастацкi ўзровень вынiкаў творчай дзейнасцi.

  1. Адказнасць за дзейнасць непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi нясе яго заснавальнiк.

Заснавальнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi абавязаны:

ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне культурнай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

садзейнiчаць развiццю i рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, удзелу непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi ў культурных мерапрыемствах;

садзейнiчаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню i заахвочванню кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

 

Артыкул 229. Асаблiвасцi культурнай дзейнасцi аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

 

  1. Дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi - напрамак культурнай дзейнасцi па захаваннi аўтэнтычнага фальклору.
  2. Аўтэнтычны фальклор - народнае мастацтва ў яго спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным фальклорным асяроддзi пэўнай мясцовасцi, iснуе як вусная традыцыя, якая гарманiчна злучае ў сабе характэрныя асаблiвасцi некалькiх вiдаў i жанраў мастацтва i арыентавана на непасрэдныя, нефармальныя адносiны.

Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя i нематэрыяльныя формы iснавання (праявы).

Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, мэбля, посуд, прадметы iншага прызначэння, жыллё, вырабленыя з прымяненнем натуральных матэрыялаў (дрэва, глiна, салома, лаза, лён, воўна i iншае) па традыцыйных тэхналогiях.

Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае.

  1. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi з'яўляюцца адным з фактараў iснавання праяў аўтэнтычнага фальклору i носьбiтамi адметных для нацыянальных культурных традыцый з'яў i працэсаў.
  2. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi ўзнаўляюць адметныя, характэрныя для пэўнай мясцовасцi культурныя традыцыi, выкарыстоўваюць традыцыйныя тапанiмiчныя назвы i маюць рэдкiя i адметныя ўзоры прадметаў побыту i прадметаў iншага прызначэння, творы мастацтва, характэрныя для пэўных гiстарычнага перыяду, мясцовасцi i этнiчнай групы.
  3. Назва аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi павiнна ўключаць словы "аўтэнтычны фальклорны".
  4. Творчая дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi накiравана на захаванне ў натуральным асяроддзi праяў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасцi:

6.1. абрадаў i звычаяў каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў;

6.2. традыцыйных форм адпачынку i занятку характэрнымi вiдамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

6.3. iмправiзацыйнага характару праяў мясцовых спеўных, музычных, танцавальных традыцый, мясцовых традыцый iгры на музычных iнструментах, гульняў у натуральным асяроддзi;

6.4. мясцовых песенных, iнструментальных, танцавальных, гульнёва-мастацкiх стыляў;

6.5. традыцыйных складаў выканаўцаў;

6.6. перадачы ў вуснай традыцыi фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi, якiя далучаюцца да аўтэнтычнага фальклору натуральным шляхам;

6.7. вырабу i выкарыстання сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў;

6.8. iншых праяў.

  1. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць на базе арганiзацый культуры, устаноў адукацыi, iншых юрыдычных асоб або па месцы жыхарства iх удзельнiкаў.

Заснавальнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi па магчымасцi прадастаўляе асобнае памяшканне, абсталяванне, музычныя iнструменты, сродкi для фiксацыi нематэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору (фота-, аўдыя-, вiдэаапаратура i iншае), дапамагае ў аднаўленнi i стварэннi сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, стварае iншыя ўмовы, неабходныя для забеспячэння культурнай дзейнасцi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi.

  1. У заснавальнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi можа ўводзiцца пасада кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi, якi працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора.

 

Артыкул 230. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi

 

  1. Асноўныя патрабаваннi да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi:

1.1. веданне i вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, аўтэнтычнага фальклору i культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi;

1.2. валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.

  1. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi вызначаюцца па:

2.1. ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасцi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi ў несцэнiчных умовах (выкананне ў натуральным асяроддзi каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць сцэнiчных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i iншае), садзейнiчаннi ў перадачы фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi;

2.2. наяўнасцi збору матэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору i якасна зафiксаваных на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi матэрыяльных i нематэрыяльных форм iснавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору.

  1. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi арганiзуе культурную дзейнасць гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасцi з жанрам i формай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi.

 

ГЛАВА 25

АРГАНIЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНIЦТВА

 

Артыкул 231. Арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, яе вiды

 

  1. Арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва - напрамак культурнай дзейнасцi па задавальненнi асветных, эстэтычных, пазнавальных i забаўляльных патрэбнасцей насельнiцтва, а таксама патрэбнасцей у мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
  2. Асноўнымi вiдамi арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва з'яўляюцца:

2.1. арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. ажыццяўленне дзейнасцi клубных фармiраванняў;

2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзiцячых ранiшнiкаў, гульнявых i iншых танцавальных i (або) забаўляльных праграм;

2.4. правядзенне масавых тэатралiзаваных свят i прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў i рытуалаў у адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

2.5. арганiзацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнiчных, экалагiчных, культурна-бытавых, калекцыйных i iншых iнтарэсах;

2.6. iншыя вiды.

  1. Асноўнымi арганiзацыямi культуры i падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, з'яўляюцца клубы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi i заасады.

 

Артыкул 232. Клуб. Вiды клубаў

 

  1. Клуб - арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва праз стварэнне грамадзянам умоў для занятку творчай дзейнасцю, развiцця i рэалiзацыi iх творчых здольнасцей (магчымасцей), задавальнення iх асветных, эстэтычных, пазнавальных i забаўляльных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
  2. Па форме ўласнасцi клубы падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.

Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публiчнага наведвання.

  1. У залежнасцi ад арыентацыi на iнтарэсы пэўных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва клубы могуць быць наступных вiдаў:

3.1. палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);

3.2. цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;

3.3. цэнтры (дамы) рамёстваў;

3.4. маладзёжныя культурныя цэнтры;

3.5. цэнтры нацыянальных культур;

3.6. iншыя вiды.

  1. У залежнасцi ад зместу дзейнасцi клубы падзяляюцца на шматпрофiльныя i аднапрофiльныя.

Шматпрофiльны клуб спецыялiзуецца на арганiзацыi розных вiдаў культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

Аднапрофiльны клуб спецыялiзуецца на арганiзацыi пэўнага вiду культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, а таксама функцыянуе ў якасцi пляцоўкi для правядзення культурных i iншых мерапрыемстваў.

  1. У залежнасцi ад тэрыторыi функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскiя, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскiя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя.

 

Артыкул 233. Клубны работнiк

 

Клубны работнiк - работнiк культуры, якi арганiзоўвае культурны адпачынак (вольны час) насельнiцтва.

 

Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi клубаў

 

  1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з'яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;

1.2. добраахвотнасць удзелу ў дзейнасцi клубаў;

1.3. даступнасць культурнага адпачынку;

1.4. дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця;

1.5. прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, садзейнiчанне сацыялiзацыi i самарэалiзацыi асобы;

1.6. падтрымка грамадскай i асабiстай iнiцыятывы, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, адкрытасцi, кiравання i самакiравання.

  1. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi клубаў з'яўляюцца:

2.1. стварэнне ўмоў для развiцця i рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) грамадзян, набыцця iмi ведаў, уменняў i навыкаў у сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, атрымання актуальнай iнфармацыi i прыкладных ведаў у розных галiнах грамадскага жыцця;

2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасцi, нацыянальных культурных традыцый;

2.3. садзейнiчанне пазнавальнай актыўнасцi грамадзян, iх самаадукацыi;

2.4. падтрымка носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;

2.5. фармiраванне ў грамадзян патрэбнасцей у рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай i гуманнай арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго культурнага адпачынку (вольнага часу);

2.6. развiццё мастацкай творчасцi, адраджэнне, захаванне i развiццё традыцыйных форм адпачынку, iншых нацыянальных культурных традыцый.

 

Артыкул 235. Дзейнасць клубаў

 

  1. Клубы:

1.1. ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасцi, гурткоў i iншых клубных фармiраванняў;

1.2. забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накiраваных на публiчны паказ (публiчнае выкананне) вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi, гурткоў i iншых клубных фармiраванняў;

1.3. забяспечваюць правядзенне культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў i аўтараў;

1.4. ажыццяўляюць паказ фiльмаў;

1.5. арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць культурна-асветную работу ў iншых формах;

1.6. праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленнi, народныя гуляннi, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

1.7. праводзяць дыскатэкi i iншыя танцавальныя i (або) забаўляльныя праграмы;

1.8. аказваюць кансультатыўную, метадычную i iншую дапамогу суб'ектам культурнай дзейнасцi ў арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, рэалiзацыю метадычных матэрыялаў;

1.9. выконваюць iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

  1. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва з iншай дзейнасцю (дамы i клубы культурна-сацыяльных паслуг, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ i iншае).
  2. Клубы могуць выкарыстоўваць нестацыянарныя формы абслугоўвання.

 

Артыкул 236. Клубныя фармiраваннi. Вiды клубных фармiраванняў

 

  1. Клубнае фармiраванне - добраахвотнае аб'яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасцi iнтарэсаў i патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развiццю iх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў i навыкаў, стварэнню iмi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама на адзiнстве iмкнення да атрымання актуальнай iнфармацыi i прыкладных ведаў у розных галiнах грамадскага жыцця, авалодання ведамi, уменнямi i навыкамi ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.
  2. Клубныя фармiраваннi могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.
  3. Клубныя фармiраваннi могуць iснаваць у наступных вiдах:

3.1. непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi;

3.2. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi;

3.3. гурткi;

3.4. аматарскiя аб'яднаннi (клубы па iнтарэсах);

3.5. iншыя вiды.

  1. Клубнае фармiраванне:

4.1. арганiзуе сiстэматычныя заняткi ў тэарэтычнай i практычнай форме, а таксама ў вiдзе (вiдах), якi характэрны для гэтага клубнага фармiравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэнiроўка, пасяджэнне i iншыя вiды);

4.2. праводзiць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкi, конкурсы, майстар-класы i iншыя культурныя мерапрыемствы);

4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;

4.4. выконвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

 

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк

 

  1. Дыскатэка - танцавальная i (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публiчным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамi мастацкай творчасцi i (або) асобнымi выканаўцамi i (або) у якой выкарыстоўваецца фанаграма, з магчымым паказам аўдыявiзуальных твораў, правядзеннем культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, гульняў i iншых забаў.
  2. Правядзенне дыскатэкi арганiзуецца на закрытай i (або) адкрытай пляцоўках, якiя павiнны адпавядаць санiтарна-эпiдэмiялагiчным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi.

Закрытая пляцоўка - капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкi.

Адкрытая пляцоўка - танцавальная пляцоўка i iншыя месцы пад адкрытым небам, спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкi.

  1. Арганiзатарам дыскатэк з'яўляецца юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па арганiзацыi i правядзеннi дыскатэк.
  2. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да дваццацi трох гадзiн, за выключэннем дыскатэк, якiя праводзяцца па рашэннi дзяржаўных органаў або па ўзгадненнi з iмi. Час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць працягнуты па ўзгадненнi з кiраўнiкамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобамi, iмi ўпаўнаважанымi.
  3. Правядзенне дыскатэк у перыяд з дваццацi трох да шасцi гадзiн ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.
  4. Пры правядзеннi дыскатэкi на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкi павiнна быць адгароджана ад праезнай часткi плотам або агароджай для забеспячэння бяспекi наведвальнiкаў дыскатэкi, iншых грамадзян, а таксама ўдзельнiкаў дарожнага руху.
  5. Арганiзатары дыскатэк маюць права:

7.1. устанаўлiваць правiлы правядзення дыскатэк з улiкам патрабаванняў гэтага Кодэкса;

7.2. устанаўлiваць плату за ўваход на дыскатэку;

7.3. прымяняць пiратэхнiчныя сродкi толькi пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнiчных нарматыўных прававых актаў.

  1. Наведвальнiкi дыскатэкi маюць права на:

8.1. атрыманне iнфармацыi аб узроставым складзе i максiмальнай колькасцi наведвальнiкаў дыскатэкi, мерах па забеспячэннi грамадскага парадку;

8.2. наведванне дыскатэкi незалежна ад полу, расы, мовы, рэлiгiйных, палiтычных або iншых перакананняў, нацыянальнасцi, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становiшча i iншых прыкмет.

  1. У мэтах аховы грамадскага парадку i забеспячэння грамадскай бяспекi на дыскатэку не дапускаюцца грамадзяне, якiя:

9.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоi i (або) пiва, наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або iншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы i боепрыпасы, iх iмiтатары i муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якiх можа ўяўляць пагрозу жыццю i здароўю грамадзян або прычынiць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, сцягi i вымпелы, не зарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сiмвалы, плакаты i транспаранты, змест якiх накiраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам i законным iнтарэсам грамадзян;

9.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

9.3. учыняюць дзеяннi, якiя парушаюць грамадскi парадак, а таксама падбухторваюць iншых асоб да такiх дзеянняў любымi метадамi.

  1. У час правядзення дыскатэкi грамадзянам забараняецца:

10.1. знаходзiцца ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

10.2. мець пры сабе i (або) выкарыстоўваць прадметы i рэчы, якiя забаронены да праносу на дыскатэку ў адпаведнасцi з падпунктам 9.1 пункта 9 гэтага артыкула;

10.3. распiваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоi, пiва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.4. ужываць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы;

10.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii, у тым лiку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або iншых сродкаў;

10.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю i здароўю грамадзян.

  1. Пры правядзеннi дыскатэкi грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскi парадак i выконваць усе законныя патрабаваннi яе арганiзатара i супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку.
  2. Арганiзатары дыскатэк абавязаны:

12.1. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў i iншай маёмасцi;

12.2. выконваць патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага артыкула;

12.3. не дапускаць дыскрымiнацыi ў адносiнах да наведвальнiкаў дыскатэкi;

12.4. захоўваць правы наведвальнiкаў дыскатэкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства;

12.5. спынiць дыскатэку ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для жыцця i здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасцi грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, або юрыдычных асоб;

12.6. забяспечыць пры неабходнасцi арганiзацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогi;

12.7. не выкарыстоўваць праграмы, якiя змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii;

12.8. выконваць патрабаваннi заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах i iншага заканадаўства;

12.9. абсталяваць месцы правядзення дыскатэкi сiстэмамi вiдэаназiрання i кнопкай трывожнай сiгналiзацыi з паступленнем сiгналу на пульт органаў унутраных спраў;

12.10. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

  1. Арганiзатары дыскатэк, якiя арганiзуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, прадугледжаных пунктам 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухiлення надзвычайных сiтуацый i падтрымання правапарадку павiнны ўзгаднiць правядзенне дыскатэкi з кiраўнiком мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобай, iм упаўнаважанай, за пяць каляндарных дзён да дня яе правядзення.

 

Артыкул 238. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады

 

  1. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады - арганiзацыi культуры або падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыi ўмоў для адпачынку i забаў грамадзян, распаўсюджвання i папулярызацыi экалагiчных ведаў, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiн да навакольнага асяроддзя.
  2. Усе дзяржаўныя паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады адкрыты для публiчнага наведвання.

 

Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры i адпачынку, гарадскiх садоў, заапаркаў, заасадоў

 

  1. Паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады:

1.1. арганiзоўваюць дзейнасць танцавальных, глядзельных i спартыўных залаў, летнiх эстрад i цыркаў, выставачных залаў, гульнявых пляцовак i павiльёнаў, планетарыяў, бiльярдных, вiдэатэк, гульнятэк, салонаў, цiраў, стадыёнаў i спартыўных пляцовак, каткоў, лыжных i лодачных станцый, экалагiчных i прагулачных сцяжынак, плавальных басейнаў, салярыяў, баз пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромаў, конна-спартыўных баз i iншых аб'ектаў культурнага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння, стацыянарных i нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў;

1.2. праводзяць дыскатэкi;

1.3. набываюць i прадастаўляюць у карыстанне атракцыёны i гульнявыя аўтаматы;

1.4. ствараюць абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы з дзецьмi i моладдзю;

1.5. прадастаўляюць у карыстанне культурна-бытавы i спартыўны iнвентар;

1.6. ствараюць калектывы мастацкай творчасцi i iншыя клубныя фармiраваннi, аранжарэi, гадавальнiкi, лабараторыi, доследныя станцыi i iншае;

1.7. арганiзоўваюць i праводзяць культурныя i спартыўна-масавыя мерапрыемствы;

1.8. пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных работнiкаў ствараюць рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, творчыя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;

1.9. выконваюць iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

  1. Правядзенне паркам культуры i адпачынку, гарадскiм садам, заапаркам, заасадам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва пэўнай тэрыторыi, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы iх знаходжання.
  2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай дзейнасцi паркаў культуры i адпачынку, гарадскiх садоў, заапаркаў, заасадоў, перадачы памяшканняў, iншых аб'ектаў згодна з iх матэрыяльнымi патрэбнасцямi.

 

ГЛАВА 26

ЗААХВОЧВАННI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

 

Артыкул 240. Заахвочваннi ў сферы культуры

 

  1. Заахвочваннi ў сферы культуры ўстанаўлiваюцца ў мэтах стымулявання ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi.
  2. У адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, а таксама з iншымi актамi заканадаўства выкарыстоўваюцца наступныя заахвочваннi ў сферы культуры:

2.1. узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь;

2.2. узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

2.3. прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры;

2.4. прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

2.5. прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;

2.6. прысваенне тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, творчым саюзам статусу "нацыянальны";

2.7. прысваенне музеям статусу "народны";

2.8. прысваенне прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны";

2.9. прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

2.10. прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны");

2.11. заахвочваннi Мiнiстэрства культуры;

2.12. заахвочваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў i iншых юрыдычных асоб;

2.13. iншыя заахвочваннi.

 

Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь

 

Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 

Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасцi i юрыдычных асоб спецыяльнымi ўзнагародамi i спецыяльнымi прызамi (прызамi) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры

 

Прысуджэнне Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 244. Прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 

Прысуджэнне прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 245. Прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi

 

Прысуджэнне таленавiтай моладзi заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, творчым саюзам статусу "нацыянальны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

 

  1. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi культуры i маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, творчым саюзам.
  2. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь:

2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

2.2. маюць статус "акадэмiчны" або званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" (для прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi);

2.3. за апошнiя пяць гадоў адзначаны ўзнагародамi на мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах;

2.4. праводзяць культурна-вiдовiшчныя мерапрыемствы ў краiне i за яе межамi (не менш за шэсцьдзясят мерапрыемстваў у год);

2.5. пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым лiку творамi беларускiх аўтараў (не менш за пяць новых тэатральных пастановак (прадстаўленняў, канцэртных праграм) за пяць гадоў);

2.6. маюць у складзе не менш за дзесяць работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры.

  1. Статус "нацыянальны" прысвойваецца музеям, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё музейнай справы i адпавядаюць наступным патрабаванням, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь:

3.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;

3.2. рэалiзуюць усе вiды музейнай дзейнасцi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам;

3.3. валодаюць музейнымi прадметамi, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0" або "1" (не менш за два музейныя прадметы);

3.4. маюць пастаянную музейную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў.

  1. Статус "нацыянальны" прысвойваецца творчым саюзам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

4.1. маюць адметныя дасягненнi ў сферы культуры на працягу не менш за пятнаццаць гадоў;

4.2. маюць грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

4.3. маюць структурныя падраздзяленнi, якiя актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;

4.4. маюць у складзе членаў, якiм прысвоены ганаровыя званнi або якiя з'яўляюцца лаўрэатамi айчынных i мiжнародных прэмiй у сферы культуры;

4.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

4.6. уносяць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

4.7. ажыццяўляюць актыўную статутную дзейнасць (папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi катэгорыямi насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iншая дзейнасць).

  1. Для разгляду пытання аб прысваеннi статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайнiцтва аб прысваеннi статусу "нацыянальны";

5.2. выпiску з пратакола агульнага сходу работнiкаў тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, членаў творчага саюза;

5.3. даведку аб дзейнасцi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула.

  1. Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула.
  2. Рашэнне аб прадстаўленнi (адмове ў прадстаўленнi) тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага союза да прысваення статусу "нацыянальны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.
  3. Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб прадстаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза да прысваення статусу "нацыянальны" падрыхтоўвае праект адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ва ўстаноўленым парадку накiроўвае яго разам з выпiскай з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") i дакументамi, прадугледжанымi пунктам 5 гэтага артыкула, у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.
  4. Рашэнне аб прысваеннi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi, музею, творчаму саюзу статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
  5. Пасля прысваення тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi, музею, творчаму саюзу статусу "нацыянальны" ў iх статут i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненнi.
  6. Тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз, якiм прысвоены статус "нацыянальны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага яны накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны", якое ўзгадняецца з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку, калi тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, музей, творчы саюз не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 2 - 4 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") прымаецца рашэнне аб адмове ў пацвярджэннi статусу "нацыянальны".

Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб адмове ў пацвярджэннi статусу "нацыянальны" падрыхтоўвае праект указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб пазбаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза статусу "нацыянальны" i ва ўстаноўленым парадку накiроўвае яго разам з выпiскай з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры (у адносiнах да творчага саюза - сумесна з саветам асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў") i дакументамi, прадугледжанымi падпунктамi 5.2 i 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

  1. Рашэнне аб пазбаўленнi статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
  2. Пасля пазбаўлення тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза статусу "нацыянальны" ў iх статут i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненнi.
  3. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства ствараюць тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якiм прысвоены статус "нацыянальны", умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў).
  4. Работнiкам тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, музеяў са статусам "нацыянальны" ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.
  5. Рашэннi аб адмове ў прадстаўленнi тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, музея, творчага саюза да прысваення статусу "нацыянальны", аб адмове ў пацвярджэннi гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу "народны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага статусу

 

  1. Статус "народны" прысвойваецца музеям, якiя з'яўляюцца падраздзяленнямi юрыдычных асоб i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць на адпаведным прафесiйным узроўнi не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў;

1.3. маюць улiковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

1.4. маюць пастаянную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў;

1.5. размяшчаюць экспазiцыi i музейныя фонды ў асобных капiтальных пабудовах (будынках, збудаваннях) або памяшканнях;

1.6. маюць не менш за тры тысячы наведвальнiкаў за апошнiя тры гады.

  1. Для разгляду пытання аб прысваеннi музею статусу "народны" юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:

2.1. хадайнiцтва аб прысваеннi статусу "народны";

2.2. копiю палажэння аб музеi;

2.3. даведку аб дзейнасцi музея, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

  1. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.
  2. Дакументы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, пасля праверкi адпаведнасцi музея патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня iх атрымання накiроўваюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Мiнiстэрства культуры.
  3. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) музею статусу "народны" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.
  4. Пасля прысваення музею статусу "народны" ў палажэнне аб музеi i назву музея ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.
  5. Музеi, якiм прысвоены статус "народны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей са статусам "народны", накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "народны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 2.2 i 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, якiя пасля iх разгляду накiроўваюцца ў Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi статусу "народны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 2.2 i 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi статусу "народны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi музей адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi статусу "народны".

У выпадку, калi музей не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленнi музея статусу "народны".

  1. Пасля пазбаўлення музея статусу "народны" ў палажэнне аб музеi i назву музея ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.
  2. Рашэннi аб адмове ў прысваеннi музею статусу "народны", аб пазбаўленнi гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 248. Прысваенне прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтых звання i статусу

 

  1. Званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

1.3. прымаюць удзел у культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь i (або) за яе межамi (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год) i (або) у канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i (або) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных i святочных дат, у мiжнародных i (або) рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i (або) за яе межамi, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзi;

1.4. маюць грамадскае прызнанне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

1.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;

1.6. маюць у складзе творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры, лаўрэатамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

  1. Статус "акадэмiчны" прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i адпавядаюць наступным патрабаванням:

2.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за пятнаццаць гадоў;

2.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;

2.3. прымаюць удзел у культурна-вiдовiшчных мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь i (або) за яе межамi (не менш за сорак мерапрыемстваў у год);

2.4. адзначаны ўзнагародамi на рэспублiканскiх i мiжнародных культурных мерапрыемствах за апошнiя пяць гадоў;

2.5. маюць у складзе не менш за пяць творчых работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры.

  1. Вылучэнне прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi для прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ажыццяўляецца калектывам работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, на агульным сходзе.

Рашэнне аб вылучэннi лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавалi не менш за 51 працэнт работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, i афармляецца пратаколам агульнага сходу.

Выпiска з пратакола агульнага сходу накiроўваецца ў рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi.

Выпiска з пратакола агульнага сходу работнiкаў прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якiя не падпарадкаваны рэспублiканскаму органу дзяржаўнага кiравання, мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накiроўваецца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы.

  1. Рашэнне аб прадстаўленнi (адмове ў прадстаўленнi) прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" прымаецца калегiяй рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпiскi з пратакола агульнага сходу.
  2. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленнi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

5.1. хадайнiцтва аб прысваеннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны";

5.2. выпiску з рашэння калегii рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;

5.3. выпiску з пратакола агульнага сходу;

5.4. даведку аб дзейнасцi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула;

5.5. копiю ўстаноўчага дакумента прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай);

5.6. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), копii водгукаў у сродках масавай iнфармацыi i (або) дакументаў аб прысуджэннi ўзнагарод на мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрымствах, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб грамадскiм прызнаннi.

  1. Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула.
  2. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.
  3. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай) i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.
  4. Прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", пацвярджае гэтыя званне, статус адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоены званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з'яўляецца прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi, накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 5.2 - 5.6 пункта 5 гэтага артыкула.

Калегiяй Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 5.2 - 5.6 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" i прымаецца рашэнне.

У выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны".

У выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, калегiяй Мiнiстэрства культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленнi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны".

  1. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны" ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калi прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi з'яўляецца юрыдычнай асобай) i назву ў двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненнi.
  2. Работнiкам прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, якiм прысвоены званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статус "акадэмiчны", устанаўлiваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.
  3. Рашэннi аб адмове ў прадстаўленнi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", статусу "акадэмiчны", аб адмове ў прысваеннi, аб пазбаўленнi гэтых звання i статусу могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 249. Прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага звання

 

  1. Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць стабiльную культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;

1.2. маюць найменне "народны" ("узорны");

1.3. атрымалi не менш за два званнi лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх i (або) рэгiянальных культурных мерапрыемстваў;

1.4. вынiкi iх творчай дзейнасцi адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;

1.5. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства для дарослых непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых - не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ - не менш за дзевяць квадратных метраў;

1.6. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем iх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.7. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзiн раз у месяц;

1.8. маюць высокi ўзровень выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.9. выконваюць творы мастацкай лiтаратуры i мастацтва без выкарыстання фанаграмы;

1.10. маюць рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), водгукi сродкаў масавай iнфармацыi;

1.11. ажыццяўляюць рэгулярную пошукава-збiральнiцкую i краязнаўчую работу;

1.12. супрацоўнiчаюць з навуковымi арганiзацыямi, метадычнымi цэнтрамi народнай творчасцi (культурна-асветнай работы).

  1. Для разгляду пытання аб прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры наступныя дакументы:

2.1. хадайнiцтва аб прысваеннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

2.2. копiю пашпарта непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.3. даведку аб дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi за апошнiя пяць гадоў, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;

2.4. характарыстыкi творчай дзейнасцi кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнiкаў, якiя працуюць з непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi (пры iх наяўнасцi);

2.5. спiс твораў рэпертуару непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

2.6. спiс удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi з указаннем месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;

2.7. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), водгукi сродкаў масавай iнфармацыi за апошнiя пяць гадоў;

2.8. копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемстваў за апошнiя пяць гадоў;

2.9. копiю першай старонкi ўстаноўчага дакумента заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

  1. Для ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца спецыяльная камiсiя.

У склад спецыяльнай камiсii могуць уваходзiць творчыя работнiкi, работнiкi культуры, прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, iншых юрыдычных асоб.

Спецыяльная камiсiя ажыццяўляе прагляд вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi i не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

  1. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
  2. Непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", уручаецца спецыяльны дыплом.
  3. Пасля прысваення непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненнi i складаецца новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", павiнна пачынацца са слоў "заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" i ўтрымлiваць словы "народны" або "ўзорны".

  1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i заснавальнiкi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi ствараюць непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, якiм прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць асобныя памяшканнi, фiнансавыя сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iншае).
  2. У бюджэтнай арганiзацыi, якая з'яўляецца заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", незалежна ад колькасцi штатных адзiнак, прадугледжаных пунктам 12 артыкула 250 гэтага Кодэкса, можа ўтрымлiвацца за кошт сродкаў ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам, дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.
  3. У мэтах удасканалення выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў, а таксама для правядзення культурных мерапрыемстваў непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", могуць выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах.
  4. Непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", пацвярджае яго адзiн раз у пяць гадоў шляхам паказу спецыяльнай камiсii вынiкаў творчай дзейнасцi за гэты перыяд.
  5. Для пацвярджэння непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi не пазней за 31 кастрычнiка года, у якi заканчваецца пяцiгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 2.2 - 2.9 пункта 2 гэтага артыкула.
  6. Спецыяльная камiсiя ажыццяўляе прагляд вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi i не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
  7. У выпадку, калi непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
  8. Непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi пазбаўляецца звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у выпадках, калi:

14.1. ён у адпаведнасцi з заключэннем спецыяльнай камiсii не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула;

14.2. да 31 снежня года, у якi заканчваецца пяцiгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у сувязi з непрадстаўленнем хадайнiцтва аб пацвярджэннi звання i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 2.2 - 2.9 пункта 2 гэтага артыкула, i (або) у сувязi з непрадстаўленнем непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi вынiкаў творчай дзейнасцi для прагляду спецыяльнай камiсii.

  1. Рашэнне аб пазбаўленнi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.1 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб неадпаведнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.

Рашэнне аб пазбаўленнi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.2 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры да 1 лютага года, наступнага за годам, у якiм скончыўся пяцiгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

  1. Пасля пазбаўлення непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненнi i складаецца новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.
  2. Рашэннi аб адмове ў прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", аб пазбаўленнi гэтага звання могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 250. Прысваенне непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны"), пацвярджэнне i пазбаўленне гэтага наймення

 

  1. Найменне "народны" ("узорны") прысвойваецца непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасцi, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый i адпавядаюць наступным патрабаванням:

1.1. ажыццяўляюць стабiльную культурную дзейнасць на працягу трох i больш гадоў;

1.2. маюць званнi лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемстваў i iншыя ўзнагароды;

1.3. змест культурнай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi адлюстроўвае iх жанр i форму;

1.4. маюць у рэпертуары творы беларускiх аўтараў i (або) мясцовыя фальклорныя творы;

1.5. вынiкi iх творчай дзейнасцi адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;

1.6. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства для дарослых непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых - не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ - не менш за дзевяць квадратных метраў;

1.7. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем iх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;

1.8. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзiн раз у месяц;

1.9. маюць высокi ўзровень выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;

1.10. выконваюць творы мастацкай лiтаратуры i мастацтва без выкарыстання фанаграмы.

  1. Найменне "народны" прысвойваецца дарослым непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, у якiх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васямнаццаць i болей гадоў.

Найменне "ўзорны" прысвойваецца дзiцячым непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi, у якiх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васямнаццацi гадоў.

  1. Для разгляду пытання аб прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") заснавальнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:

3.1. хадайнiцтва аб прысваеннi наймення "народны" ("узорны");

3.2. копiю пашпарта непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

3.3. узгадненне органаў рэспублiканскага кiравання ў адпаведнасцi з падпарадкаванасцю заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi (пры яе наяўнасцi);

3.4. даведку аб дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi за апошнiя тры гады, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула;

3.5. характарыстыкi творчай дзейнасцi кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнiкаў, якiя працуюць з непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi (пры iх наяўнасцi);

3.6. спiс твораў рэпертуару непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi;

3.7. спiс удзельнiкаў непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi з указаннем даты iх нараджэння, месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;

3.8. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасцi калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афiшы i iншае), водгукi сродкаў масавай iнфармацыi за апошнiя тры гады;

3.9. копii дыпломаў мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемстваў i iншых узнагарод за апошнiя тры гады;

3.10. копiю першай старонкi ўстаноўчага дакумента заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

  1. Для ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца рэспублiканская атэстацыйная камiсiя.

Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

  1. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганiзуе прагляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi.
  2. Для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi ў залежнасцi ад iх жанру прадстаўляюць:

6.1. драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек - адзiн многаактовы спектакль працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвiлiн або два аднаактовыя спектаклi агульнай працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвiлiн;

6.2. тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi - аднаактовы спектакль або канцэрт у адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвiлiн;

6.3. вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-iнструментальны калектыў - канцэрт працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвiлiн у адным аддзяленнi;

6.4. цыркавы калектыў - цыркавое прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвiлiн;

6.5. фотастудыя, студыя выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выстаўку з плошчай для прадстаўляемых работ не менш за шаснаццаць квадратных метраў;

6.6. кiнастудыя - фiльм працягласцю не менш за пяцьдзясят дзве хвiлiны, або два фiльмы працягласцю па дзесяць - пяцьдзясят дзве хвiлiны, або тры фiльмы працягласцю не менш за дзесяць хвiлiн кожны, або шэсць фiльмаў працягласцю не менш за пяць хвiлiн кожны, або ў розным спалучэннi агульнай працягласцю не менш за трыццаць хвiлiн.

  1. Рэспублiканская атэстацыйная камiсiя ажыццяўляе прагляд вынiкаў творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi i не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасцi (неадпаведнасцi) непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула.
  2. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, разам з дакументамi, прадугледжанымi пунктам 3 гэтага артыкула, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння накiроўваецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Мiнiстэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
  3. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваеннi) непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") прымаецца Мiнiстэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула.
  4. Непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i (або) абласнога (Мiнскага гарадскога) аб'яднання прафсаюзаў уручаецца пасведчанне аб прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны"), форма якога ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
  5. Пасля прысваення непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненнi i складаецца новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

Поўная назва непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), павiнна пачынацца са слоў "народны" або "ўзорны", за выключэннем непрафесiйнага аматарскага калектыву, якому прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

  1. У бюджэтнай арганiзацыi, якая з'яўляецца заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), можа ўводзiцца дадаткова да трох штатных адзiнак творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне, што ўтрымлiваюцца за кошт бюджэтных сродкаў i (або) iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  2. Непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), пацвярджае яго:

13.1. адзiн раз у тры гады шляхам паказу рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii вынiкаў творчай дзейнасцi за гэты перыяд, за выключэннем непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi мае званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

13.2. у выпадку змены заснавальнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, поўнай назвы, жанру i (або) формы непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, большасцi складу яго ўдзельнiкаў;

13.3. пры пазбаўленнi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

  1. Для пацвярджэння непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.1 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнiк не пазней за 31 кастрычнiка года, у якi заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення "народны" ("узорны"), накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мiнскае гарадское) аб'яднанне прафесiйных саюзаў (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайнiцтва аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 3.2 - 3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

Для пацвярджэння непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у выпадках, прадугледжаных падпунктамi 13.2 i 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнiк не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для пацвярджэння наймення "народны" ("узорны") накiроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мiнскае гарадское) аб'яднанне прафесiйных саюзаў (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайнiцтва аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") i дакументы, прадугледжаныя падпунктамi 3.2 - 3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

  1. Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.2 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мiнскiм гарадскiм) аб'яднаннем прафесiйных саюзаў (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайнiцтва аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 3.2 - 3.10 пункта 3 гэтага артыкула.

Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у выпадках, прадугледжаных падпунктамi 13.1 i 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мiнскiм гарадскiм) аб'яднаннем прафесiйных саюзаў (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння.

Выпiска з рашэння аб пацвярджэннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

  1. Непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi пазбаўляецца наймення "народны" ("узорны") у выпадках, калi:

16.1. ён у адпаведнасцi з заключэннем рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула;

16.2. да 31 снежня года, у якi заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення "народны" ("узорны"), не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") у сувязi з непрадстаўленнем хадайнiцтва аб пацвярджэннi наймення i дакументаў, прадугледжаных падпунктамi 3.2 - 3.10 пункта 3 гэтага артыкула, i (або) у сувязi з непрадстаўленнем непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi вынiкаў творчай дзейнасцi для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.

  1. Рашэнне аб пазбаўленнi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") прымаецца Мiнiстэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе хадайнiцтва структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласнога (Мiнскага гарадскога) аб'яднання прафесiйных саюзаў (па непрафесiйных (аматарскiх) калектывах мастацкай творчасцi, якiя ўваходзяць у сiстэму прафесiйных саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).

Хадайнiцтва аб пазбаўленнi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi ўстановы адукацыi наймення "народны" ("узорны") узгадняецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.

  1. Пасля пазбаўлення непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны") у двухмесячны тэрмiн з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненнi i складаецца новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.
  2. Рашэннi аб адмове ў прысваеннi непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi наймення "народны" ("узорны"), аб пазбаўленнi гэтага наймення могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 251. Заахвочваннi Мiнiстэрства культуры

 

  1. Нагрудны знак Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" засноўваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
  2. Мiнiстэрства культуры ўстанаўлiвае iншыя заахвочваннi суб'ектаў культурнай дзейнасцi, у тым лiку спонсараў i мецэнатаў культуры, i парадак узнагароджання iмi.

 

Артыкул 252. Заахвочваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў i iншых юрыдычных асоб

 

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы, грамадскiя аб'яднаннi i iншыя юрыдычныя асобы могуць устанаўлiваць заахвочваннi суб'ектаў культурнай дзейнасцi, у тым лiку спонсараў i мецэнатаў культуры, i ўстанаўлiваюць парадак узнагароджання iмi.

 

РАЗДЗЕЛ V

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

ГЛАВА 27

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Артыкул 253. Унясенне змяненняў i дапаўненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь

 

Внести в Гражданский кодекс Республики Беларусь от 7 декабря 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 7 - 9, ст. 101; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 118, 2/1309; N 132, 2/1330; 2010 г., N 6, 2/1650; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.07.2012, 2/1940; 02.01.2014, 2/2094; 22.07.2014, 2/2189; 03.11.2015, 2/2311) следующие изменения и дополнения:

в абзацах двенадцатом и тринадцатом части четвертой пункта 1 статьи 1 слова "предметов народных промыслов" заменить словами "изделий народных художественных ремесел";

пункт 2 статьи 121 дополнить словами ", если иное не установлено законодательными актами";

пункт 2 статьи 226 после слов "(статья 234-1)," дополнить словами "об археологических артефактах (статья 234-2),";

в статье 234:

пункт 1 дополнить частью третьей следующего содержания:

"Правила частей первой и второй настоящего пункта не применяются в отношении кладов, состоящих из археологических артефактов.";

первое предложение части первой пункта 2 изложить в следующей редакции:

"2. В случае обнаружения клада, состоящего из материальных культурных ценностей, обладающих отличительными духовными, художественными и (или) документальными достоинствами и соответствующих одному из критериев для придания им статуса историко-культурной ценности, такие материальные культурные ценности подлежат передаче в государственную собственность.";

дополнить Кодекс статьей 234-2 следующего содержания:

 

"Статья 234-2. Приобретение права собственности на археологические артефакты

 

Если иное не установлено законодательными актами, археологические артефакты, обнаруженные при проведении археологических исследований либо иным образом, подлежат передаче в государственную собственность в порядке, установленном законодательством.

В случае обнаружения археологических артефактов, являющихся кладом, обладающих отличительными духовными, художественными и (или) документальными достоинствами и соответствующих одному из критериев для придания им статуса историко-культурной ценности, применяются правила, предусмотренные пунктами 2 и 3 статьи 234 настоящего Кодекса.";

в части второй пункта 1 статьи 553 слова "музеям и другим учреждениям культуры" заменить словами "организациям культуры и иным организациям, осуществляющим культурную деятельность".

 

Артыкул 254. Прызнанне страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў i асобных палажэнняў законаў

 

Прызнаць страцiўшымi сiлу:

  1. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291).
  2. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 238).
  3. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62).
  4. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 16 снежня 1999 года "Аб творчых саюзах i творчых работнiках" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 4, 2/117).
  5. Пункты 3 i 10 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2001 года "О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759).
  6. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896).
  7. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).
  8. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2004 года "О кинематографии в Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 103, 2/1041).
  9. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167).
  10. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
  11. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 2006 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 78, 2/1202).
  12. Артыкулы 13 i 47 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 2006 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам технического нормирования, стандартизации и оценки соответствия требованиям технических нормативных правовых актов в области технического нормирования и стандартизации" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 122, 2/1259).
  13. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiстапада 2006 года "Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 186, 2/1274).
  14. Артыкулы 8, 18 i 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 2007 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь и признании утратившим силу Постановления Президиума Верховного Совета Республики Беларусь "О реорганизации дела охраны историко-культурного наследия в Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 118, 2/1309).
  15. Артыкулы 1, 2, 5 i 6 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2007 года "О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности с драгоценными металлами и драгоценными камнями" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 173, 2/1362).
  16. Артыкул 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 2 мая 2008 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам обязательного бесплатного экземпляра документов и библиотечного дела" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 119, 2/1434).
  17. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 2009 года "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 119, 2/1567).
  18. Артыкулы 2, 9 i 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiстапада 2009 года "О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 276, 2/1603).
  19. Артыкулы 1 i 6 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня 2009 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам перемещения отдельных видов товаров через таможенную границу Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 6, 2/1645).
  20. Артыкулы 3, 13, 21, 33 i 34 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2009 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам бюджетных отношений" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 15, 2/1666).
  21. Артыкул 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 17, 2/1661).
  22. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 3 лiпеня 2011 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 78, 2/1833).
  23. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 мая 2012 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., N 55, 2/1908).
  24. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 мая 2012 года "О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь "О кинематографии в Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., N 55, 2/1909).
  25. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 8 мая 2012 года "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., N 56, 2/1926).
  26. Артыкулы 6 i 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 лiпеня 2012 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 26.07.2012, 2/1978).
  27. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 2013 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.05.2013, 2/2023).
  28. Артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 2014 года "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 26.04.2014, 2/2130).
  29. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 2014 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.07.2014, 2/2171).
  30. Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "О порядке введения в действие Закона Республики Беларусь "О культуре в Республике Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 292).

 

Артыкул 255. Пераходныя палажэннi

 

  1. Фiльмы, якiм да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса прысвоены iндэксы, якiя вызначаюць парадак выкарыстання гэтых фiльмаў, не падлягаюць класiфiкацыi.

Суаднясенне iндэксаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, i ўзроставых катэгорый, прадугледжаных пунктам 6 артыкула 207 гэтага Кодэкса, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.

  1. Дазволы на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i пасведчаннi на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса з'яўляюцца сапраўднымi да завяршэння тэрмiнаў iх дзеяння.
  2. Дазволы на правядзенне археалагiчных даследаванняў i на права выканання археалагiчных разведак i раскопак, якiя выдадзены адпаведна Мiнiстэрствам культуры i Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, з'яўляюцца сапраўднымi да завяршэння тэрмiнаў iх дзеяння.
  3. Уласнiк (карыстальнiк) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, якiя да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса падпiсалi ахоўныя абавязацельствы, абавязаны не пазней за два гады з даты ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса падпiсаць новыя ахоўныя абавязацельствы.

 

Статья 256 вступила в силу после официального опубликования (абзац третий статьи 257 данного документа).

Артыкул 256. Меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Кодэкса

 

Савету Miнiстрaў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Кодэксам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Кодэкса.

 

Статья 257 вступила в силу после официального опубликования.

Артыкул 257. Уступленне ў сiлу гэтага Кодэкса

 

Гэты Кодэкс уступае ў сiлу ў наступным парадку:

артыкулы 1 - 255 - праз шэсць месяцаў пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Кодэкса;

iншыя палажэннi - пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Кодэкса.

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка