Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 14.12.2007 №50
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 28 декабря 2007 г. N 8/17815
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2007 г. N 50
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МЕРАХ ПА РЭАЛIЗАЦЫI
УКАЗА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 18 КАСТРЫЧНIКА 2007 Г. N 527
На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб мерах па рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка 2007 г. N 527.
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар У.П.Андрэйчанка
13.12.2007 14.12.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка
13.12.2007 13.12.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Магiлёўскага абласнога Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура Л.Ф.Крупец
14.12.2007 14.12.2007
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
14.12.2007
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
14.12.2007 N 50
ПАЛАЖЭННЕ
АБ МЕРАХ ПА РЭАЛIЗАЦЫI УКАЗА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 18 КАСТРЫЧНIКА 2007 Г. N 527
- Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае парадак узаемадзеяння Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры) i адпаведных структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў пры выкананнi метадычнага, арганiзацыйнага садзейнiчання i кантролю за функцыянальным выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - каштоўнасць) i зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - зоны аховы), своечасовасцю i паўнатой ажыццяўлення адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на каштоўнасць або зоны аховы (далей - адлiчэннi), або выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца каштоўнасцям або зонам аховы ў вынiку такой дзейнасцi (далей - кампенсацыя).
- У дадзеным Палажэннi выкарыстоўваюцца тэрмiны i вызначэннi ў значэннях, устаноўленых Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка 2007 г. N 527 "Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 252, 1/9038).
- Устаноўленыя заканадаўствам адлiчэннi выплачваюцца за названую ў пункце 1 дадзенага Палажэння прадпрымальнiцкую дзейнасць юрыдычнымi i (або) фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi (далей - карыстальнiкi), якiя ажыццяўляюць такую дзейнасць на падставе заключанага з уласнiкам каштоўнасцi (далей - уласнiк) пагаднення ў пiсьмовай форме.
- Мiнiстэрства культуры арганiзуе кантроль за функцыянальным выкарыстаннем каштоўнасцей i зон аховы, а мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы забяспечваюць такi кантроль.
- Узаемадзеянне Мiнiстэрства культуры i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў ажыццяўляецца шляхам абмену (у тым лiку i ў электронным выглядзе) дакументамi (iнфармацыяй), якiя неабходны для ажыццяўлення кантролю за функцыянальным выкарыстаннем каштоўнасцей i зон аховы, шляхам праверкi выканання заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны на падставе сумесна складзенага гадавога плана, фармiравання рэестра (спiса) карыстальнiкаў, якiя ажыццяўляюць адлiчэннi.
- Па рашэнню мясцовага выканаўчага i распарадчага органа кантроль за функцыянальным выкарыстаннем каштоўнасцей i (або) зон аховы ажыццяўляюць адпаведныя падраздзяленнi дадзенага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога размешчаны гэтыя каштоўнасцi або зоны аховы.
Абавязковым з'яўляецца ўдзел у ажыццяўленнi названага кантролю спецыялiста, якi вызначаны мясцовым выканаўчым i распарадчым органам адказным за ахову гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - спецыялiст).
- Уласнiк каштоўнасцi або тэрыторыi ў зонах аховы ў выпадку заключэння iм пагаднення ў пiсьмовай форме з карыстальнiкам на выкарыстанне названай каштоўнасцi (яе частак) або тэрыторыi ў зонах аховы ў мэтах ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi згодна з пунктам 1 артыкула 47 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) не пазней за 10 дзён з моманту падпiсання бакамi азначанага пагаднення абавязаны праiнфармаваць аб гэтым мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыi якога знаходзяцца каштоўнасць або зоны аховы.
- З мэтай ажыццяўлення кантролю за функцыянальным выкарыстаннем каштоўнасцей i (або) зон аховы спецыялiст вядзе спiс карыстальнiкаў на падставе iнфармацыi, вызначанай пунктам 7 дадзенага Палажэння, заносiць атрыманыя ад уласнiкаў каштоўнасцi або тэрыторый у зонах аховы звесткi ва ўлiковыя дакументы на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.
- Iнфармацыю аб неабходнасцi ажыццяўлення адлiчэнняў, iх перыядычнасцi i памеры мясцовы выканаўчы i распарадчы орган даводзiць да ведама карыстальнiка каштоўнасцi i (або) тэрыторыi ў зонах аховы, якiя знаходзяцца на тэрыторыi гэтага мясцовага органа.
- Спiс карыстальнiкаў, якiя ажыццяўляюць адлiчэннi, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн да 30 снежня года, на працягу якога дзейнiчала пiсьмовае пагадненне памiж уласнiкам i карыстальнiкам, накiроўвае ў Мiнiстэрства культуры, якое забяспечвае кантроль за своечасовасцю i паўнатой паступлення адлiчэнняў на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры, падрыхтоўку матэрыялаў адносна выкарыстання па рэгiёнах атрыманых сродкаў для iх разгляду на пасяджэннi савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей - фонд).
- Мiнiстэрства культуры iнфармуе ў пiсьмовай форме (у электронным выглядзе) адпаведныя мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы аб факце ажыццяўлення карыстальнiкамi i (або) уласнiкамi адлiчэнняў i выплаты кампенсацый у фонд або аб несвоечасовасцi правядзення такiх плацяжоў i налiчэннi пенi за пратэрмiнаванне. Паведамляе зацiкаўленым мясцовым выканаўчым i распарадчым органам аб прынятых рашэннях па выкарыстанню гэтых сродкаў i падрыхтоўцы неабходных дакументаў для ажыццяўлення такога выкарыстання, спрыяе iх афармленню ў фiнансавых органах Рэспублiкi Беларусь.
- Кантроль за своечасовасцю i паўнатой унесеных сродкаў забяспечваецца Мiнiстэрствам культуры на падстве iнфармацыi, якая паступiла ад адпаведных структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў адносна карыстальнiкаў i (або) уласнiкаў, што павiнны ажыццяўляць адлiчэннi, а таксама з улiкам аналiзу выканання прадпiсанняў, азначаных у пункце 13 дадзенага Палажэння.
- Вызначаная заканадаўствам кампенсацыя ажыццяўляецца як уласнiкамi, так i карыстальнiкамi каштоўнасцi i (або) тэрыторый у зонах аховы ў выпадку ўстанаўлення факту прычынення шкоды i на падставе прадпiсання Мiнiстэрства культуры, накiраванага суб'екту яе прычынення.
- Копiя прадпiсання на адрас уласнiка або карыстальнiка, якiм устанаўлiваецца абавязак па выплаце кампенсацыi, яе памер i перыядычнасць выплаты, Мiнiстэрствам культуры адначасова накiроўваецца адпаведнаму структурнаму падраздзяленню мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.