ВУЛІЦА ШКОЛЬНАЯ І ШКОЛЬНЫ ДВОР
ВУЛІЦА ШКОЛЬНАЯ І ШКОЛЬНЫ ДВОР

ГІСТРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА XVI-XIX СТАГОДДЗЯЎ

ВУЛІЦА ШКОЛЬНАЯ І ШКОЛЬНЫ ДВОР      

      

Менск. Вуліца Школьная.Фота 1915 года.  Удалечыне бачна вуліца Няміжская і апсіда Кацярынінскай царквы (Свята-Петра-Паўлаўскі сабор). Злева вялікі будынак з купалам – школа яўрэйскага  брацтва“Шабакруім

 

Колішняя вуліца Школьная праходзіла з Высокага Рынку да вуліцы  Няміга-Школьнай і Ніжняга Рынку.

Няміга-Школьная вуліца - гэта праездная частка вуліцы Нямігі ад Петрапаўлаўскай царквы да моста праз Свіслач. Самая ажыўленая вуліца дарэвалюцыйнага горада. На ёй знаходзіўся Ніжні рынак, сюды сыходзіліся ўсе прыгарадныя тракты: Ракаўскі, Койданаўскі, Віленскі і Барысаўскі. Злучала Хлусаў мост і Ніжні рынак з вуліцамі Няміжскай і Ракаўскай, якія сустракаліся ля Петрапаўлаўскай царквы. Назва вуліцы тлумачыцца тым, што яе траса з’яўляецца працягам Няміжскай і перасякаецца са Школьнай. У 1866 годзе вуліца перайменавана ў Кацярынінскую, так афіцыйна называлася Петрапаўлаўская царква з 1795 г., калі   царкву  наведала  імператрыца Кацярына II.

Цяпер на трасе былой вуліцы Школьнай знаходзіцца лесвіца. Назва вуліцы Школьная паходзіць ад Школьнага (сінагальнага) двара (Школішча), які размяшчаўся на гэтай вуліцы, гэта традыцыйная назва вуліц распаўсюджаная ў гарадах і мястэчках Беларусі..

 

План Менска 1793 года.

Вуліца Школьная і Школьны двор на плане Менска 1793 года

 

    

       У 1579 годзе вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль польскі Стэфан Баторый выдаў мінскім яўрэям цэлы шэраг прывілеяў, у тым ліку дарчы ліст, датаваны 9 верасня 1579 года, на пляц для збудавання бажніцы ў  Мінску побач з ракой Нямігай, уздоўж рэчышчы якой сфарміравалася вуліца, якая потым атрымала назву Нямігская.  Акрамя таго быў атрыманы дазвол на набыццё асобнага участка за горадам для стварэння яўрэйскіх могілак.  Гэты прывілей быў пацверджаны ў 1625 года вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага і каралём польскім Жыгімонтам ІІІ, у якім згадваецца, што яўрэі на гэтым пляцы ўжо пабудавалі сваю бажніцу. 

        Упершыню комплекс будынкаў галоўнай Мінскай сінагогі быў пазначаны на планах горада канца XVIII стагоддзя на рагу Школьнай і Нямігскай вуліц пад назвай “Яўрэйскія школы”.       

        У пісьмовых крыніцах канца XVIII стагоддзя ён згадваецца як “жидовская школа, и при ней два пришколка каменные, основанная в 1570-м году”.         

        У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў  комплекс будынкаў галоўнай Мінскай сінагогі ўключаў цэлы шэраг культавых і гаспадарчых пабудоў, якія на працягу XIX стагоддзя неаднаразова перабудоўваліся і рэканструяваліся.

 

Саборная Плошча. Пачатак вуліцы Школьнай. Пачатак ХХ стагоддзя

Фота1918 года. Саборная плошча. У левым баку пачатак вуліцы школьнай. Далей бачны купал і вежа Кацярынінскай царквы.

Пачатак вуліцы Школьнай. Правы бок вуліцы ў накірунку ад плошчы. Здымак 1930 года

 

Вуліца Школьная. Удалечыне бачна апсіда Петрапаўлаўскай царквы.Здымак 1916 года

Вуліца Школьная. Злевага боку бачны брама Школьнага двара і будынак школыа яўрэйскага брацтва “Шабакруім” . Удалечыне бачна апсіда Петрапаўлаўскай царквы. Здымак пачатка ХХ стагоддзя

 

        Комплекс будынкаў галоўнай Мінскай сінагогі моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 21 чэрвеня 1881 года. Нягледзячы на даволі значныя страты і разбурэнні, мінская яўрэйская грамада прыняла рашэнне цалкам аднавіць усе даўнія будынкі за выключэннем малітоўнага дома пад назвай “школа Резников”.

         У выніку работ, праведзеных пасля 1881 года, большасць будынкаў комплексу сінагогі была значна перабудаваны. Але будынак галоўнай вялікай сінагогі, пабудаванай на мяжы XVI—XVII стагоддзяў, у выніку пажару страціў толькі дах, і яе першапачатковае архітэктурнае аблічча не было пашкоджана.

        Найбольш падрабязная інвентарызацыя комплексу будынкаў так званага “Школьнага двара”, у тым ліку і “Старой альбо халоднай сінагогі”, была выканана ў 1910 годзе. Тады быў складзены план усяго зямельнага пляца, дзе  пазначаны пабудовы, якія належалі мінскай яўрэйскай абшчыне.  Галоўным будынкам усяго комплексу з’яўлялася “Старая вялікая альбо халодная сінагога”, якая была вымуравана ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Да  галоўнага аб’ёму,  дзе знаходзіўся вялікі малітоўны зал, перакрыты скляпеннямі, прылягала так званая “Новая cінагога“, а таксама “жаночая малельня”, школа для хлопчыкаў і іншыя памяшканні.

 

План размяшчэння будынкаў на Школьным двары.1910 год

 

      На самым рагу Школьнай і Кацярынінскай альбо Нямігскай  вуліц знаходзіўся вялікі будынак, які належаў яўрэйскаму брацтву “Шабакруім”, узведзены   яшчэ ў XVIII стагоддзі і грунтоўна перабудаваны пасля пажару 1881 года.

На здымку выгляд на Школьны двор у бок вуліцы Школьнай. Па правы бок муры Халоднай сінагогі, па левы – будынак школы  “Шабакруім”. Фота пачатка ХХ стагоддзя.

 

Будынак школы  “Шабакруім”. Фота 1927года.

   

Выгляд Вялікай Мінскай сінагогі і Школьнага двара  на канец ХІХ стагоддзя

 

          Малітоўная школа “Бесс-Гамедраш” галоўным фасадам выходзіла на Няміжскую вуліцу.

          Гэтая школа таксама была пабудавана ў XVIII стагоддзі і значна перабудавана пасля пажару 1881 года.  Будынак “Талмуд-Торы”  згадваецца ў шэрагу дакументаў, пачынаючы з 1803 года.  Так званая малітоўная школа  Віленкінай знаходзілася ў асобным двухпавярховым будынку.  Акрамя таго, да “Старой вялікай сінагогі” была прыпісана так званая “Сінагога старых”, вядомая яшчэ як школа “Хейнен Далеш”, і іншыя будынкі.       

          У 1920-я гады комплекс будынкаў галоўнай Мінскай сінагогі канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў быў абследаваны спецыялістамі Інстытута Беларускай Культуры. У выніку гэтага ён быў у 1926 годзе ўпершыню прыняты пад дзяржаўную ахову як помнік архітэктуры.  Нягледзячы на гэта, ў 1928 годзе будынак XVIII стагоддзя, што належаў яўрэйскаму брацтву “Шабакруім” і знаходзіўся на рагу Няміжскай і Школьнай вуліц, быў разбураны.

 

Выгляд на будынак Халоднай сінагогі з боку колішняй вуліцы Школьная. Пазней  на гэтым месцы будзе ўзведзены будынак праектнага інстытута. Фота сярэдзіны ХХ стагоддзя

           

На здымку перакрыжаванне вуліцы Школьнай з Нямігскай Фота Сярэдзіны ХХ стагоддзя

У гады Другой сусветнай вайны будынак галоўнай Мінскай сінагогі канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў не быў пашкоджаны.

Мінск. Фота 1940-х гадоў.

               

        

Узводзіцца будынак праектнага інстытута на месцы часткі Школьнага двара і зруйнаванага будынка школы “Шабакруім”. Фота 1960-х гадоў

Карціна народнага мастака БССР Мая Данцыга. Мінск.1972 год. У правым куце намаляваны будынак Мінскай вялікай сінагогі.

 

          У 1965 годзе гэты помнік гісторыі і архітэктуры быў разбураны ў час рэканструкцыі вуліцы Няміга. У XXI стагоддзі, нягледзячы на тое, што мураваныя падземныя канструкцыі будынка галоўнай Мінскай сінагогі мелі статус помніка археалогіі, большая іх частка была знішчана, нават без правядзення адпаведных археалагічных даследаванняў, падчас будаўніцтва на іх месцы будынак школы  “Шабакруім”. Фота пачатка ХХ стагоддзя.кай новага шматузроўневага гаража-стаянкі.