ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ЗЫБІЦКАЙ
ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ЗЫБІЦКАЙ

ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ЗЫБІЦКАЙ

VULICA ZYBICKAJA HISTORICAL BUILDINGS

 

Выгляд на вуліцу Зыбіцкую. Фота 1950-х гадоў.

 

         Паводле археалагічных даследаванняў уздоўж Свіслачы  ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях  ўзнік гарадскі пасад з рэдкай забудовай.  Цэнтрам пасада сярэднявечнага Мінска стала  рыначная плошча па форме падобная да трохкутніка. З цягам часу гэта плошча атрымала назву Старога альбо Нізкага рынка. Яе планіроўка была  абумоўлена  існаваннем дарог, адной з  якіх і была будучая вуліца Зыбіцкая.

Нізкі рынак. ХІХ ст

  

 Вуліца Зыбіцкая ад Ніжняга рынка да вуліцы Валоцкай

на плане 1801 года

 

         Канчаткова  вуліца  Зыбіцкая  сфарміравалася ў  другой палове  XVI-пачатку XVII стагоддзяў.  Яна пачыналася  ад  Нізкага  рынка, потым  перасякала Бернардзінскія  вуліцы і  канчалася на  перакрыжаванні з  вуліцай Валоцкай.  Сама  назва  вуліцы  Зыбіцкая - нагадвала, што вуліца праходзіла  праз забалочаную  «зыбкую» пойму ракі Свіслач, якая падчас вясенняй  паводкі неаднарозова затаплялася.  У пісьмовых  крыніцах  XVII стагоддзя ў  раёне  Зыбіцкай  вуліцы згадваецца «...порт на рацэ Свіслачы, са старажытных часоў ім мяшчанам менскім служачы...»

          У   XVII-XVIIІ стагоддзяў вуліца была забудавана невялікімі драўлянымі дамамі.У самым пачатку Зыбіцкай вуліцы на яе рагу з  Нізкім  рынкам у 1700 годзе быў заснаваны кляштар баніфратраў паводле фундацыі мінскага  стольніка  Антонія Тэадора  Ваньковіча. Тут быў пабудаваны  касцёл, кляштар, шпіталь  і шэраг  гаспадарчых  пабудоў.  У XVIII стагоддзі на  Зыбіцкую вуліцу  выходзіла  2-х павярховая  камяніца, якая належыла  кляштару. На першым паверсе было 7 крам, а на другім - жылыя  пакоі і кухня.

 

Пад №4 на схеме пазначаны кляштар баніфратраў

 

План Мінска 1793 года

 

         Далей  на рагу   Зыбіцкай і  Бернардзінскай знаходзіліся пабудовы мінскага кляштара бернардзінак,  заснаванага ў 1633 годзе,  дзякуючы  фундацыі трокскага ваяводы Аляксандра Слушкі. Тут жа на рагу знаходзілася афіцына кляштара бернардзінак, рэканструяваная  ў 1819 г. паводле  праекта мінскага 

губернскага архітэктара Міхаіла Чахоўскага. Пасля закрыцця кляштара ў 1863 годзе, ў афіцыне быў змешчаны так званы «шляхетны пансіён» мадам Парнікель, у якім атрымлівалі адукацыю дзяўчаты з дваранскіх сямей.

 

 План кляштара бернардынак 1869 год

 

Вялікая Бернардынская вуліца.

Выгляд на былыя храм і кляштар бернардынак

Здымак ХІХ ст

          А ўздоўж самой вуліцы Зыбіцкай  знаходзіліся  драўляныя гаспадарчыя пабудовы, якія належалі кляштару.У 60-х гадах ХІХ стагоддзя паводле праекта мінскага губернскага архітэктара  Казіміра Хршчановіча яны былі рэканструяваны пад крамы і лаўкі. У 1870 годзе ў былой афіцыне і іншых гаспадарчых  будын-

ках, якія належылі былому кляштару  бернардзінак, была змешчана  тытунёвая фабрыка Харліпа, якая знаходзілася  тут да  пачатку  ХХ стагоддзя. У 1912 г.  гэтая фабрыка перайшла да мінскага мешчаніна Перліса.

          Тэрыторыя кляштара бернардзінцаў таксама падыходзіла да  Зыбіцкай  вуліцы на  адрэзку  паміж дзвюма Бернардзінскімі вуліцамі. Насупраць  афіцыны бернардзінак знаходзілася мураваная афіцына бернардзінаў, пабудаваная ў  XVIII стагоддзі. У канцы XIX стагоддзя  яна  была  рэканструявана і  тут  быў змешчаны Мінскі гарадскі ламбард. 

 

План кляштара бернардзінцаў ХІХ ст.

 

 Вялікая Манастырская (Бернардынская) дом № 8

Фота 1902 год

 

 

 

 

 

         Тэрыторыя кляштара з боку Зыбіцкай вуліцы была абмежавана высокай глухой мураванай сцяной, якая даходзіла да перакрыжавання з другой Бернардзінскай альбо Малой Бернардзінскай вуліцай і адтуль працягвалася ўздоўж Бернардзінскай вуліцы да самога Высокага рынка. На астатнім адрэзку вуліцы да яе перакрыжавання з Валоцкай вуліцай знаходзіліся толькі драўляныя жылыя дамы гараджан. У   канцы XVIII-першай палове ХІХ стагоддзяў  на рагу вуліцы  Зыбіцкай і  Валоцкай быў створаны невялікі пейзажны парк гарадской сядзібы Друцкіх-Любецкіх, пазней - Ваньковічаў.

 

Відок Мінска з боку сядзібы. Малюнак Чэслава Манюшкі.ХІХ ст

 

Выгляд у бок Плябанскіх млыноўз вуліцы Валоцкай. Фота 1870 года

  

 Менск. Валокі Полацкія. Акварэль Ю.Пешкі 1800 год

        

         На супрацьлеглым баку вуліцы Зыбіцкай, пачынаючы ад Нізкага рынка да яе перакрыжавання з Валоцкай, да першай паловы ХІХ стагоддзя,  існавала выключна драўляная жылая забудова, акрамя дзвюх камяніц у пачатку вуліцы побач з рынкам. Гэтыя камяніцы  былі пазначаны на планах Мінска канца XVIII стагоддзя.

       Паступова з сярэдзіны ХІХ стагоддзя на месцы старых драўляных жылых дамоў пачалі будавацца адно-, двухпавярховыя  мураваныя жылыя будынкі.

Мінск. Лавы. 1913 год

 

Мінск. Зыбіцкая в3уліца. Фота 1903 года.

        

         У  другой палове ХІХ -пачатку ХХ стагоддзяў большая частка забудовы ў кварталах, якія прылягалі да Зыбіцкай  вуліцы,  была  мураванай  альбо змешанай канструкцыі (першы паверх - мураваны, а другі -драўляны). Акрамя  жылых  будынкаў  на Зыбіцкай  вуліцы знаходзіўся  шэраг  гандлёвых і  прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў.  Гэта ўжо згаданая  вышэй тытунёвая  фабрыка  Харліпа. Яшчэ адна тытунёвая фабрыка купчыхі Гінзбург была заснавана на гэтай  вуліцы ў 1889 годзе.  Яна  спецыялізавалася на вырабе махоркі. Акрамя тытунёвых тут знаходзілася  абутковая  фабрыка «Русь»,  якая была заснавана ў 1875 г. і належыла мінскаму  мешчаніну Зібіцкеру.

     

 

 

 

 

         У   канцы ХІХ стагоддзя пачала  дзейнічаць новая лінія  мінскай конкі, якая  праходзіла па Гандлёвай вуліцы (так у той час  называлася  Зыбіцкая), і атрымала назву «Нямігска-Гандлёвая». Гэта  лінія пачыналася ад Саборнай плошчы, потым праз Гандлёвую  вуліцу  даходзіла да Нізкага рынка, а ў зваротным накірунку зноў ішла па Гандлёвай вуліцы і,  агінаючы правы бераг Свіслачы, выходзіла на Садовую вуліцу ў раёне сучаснага парка імя Янкі Купалы.

 

Конка на Зыбіцкай пад час наваднення.Фота 1897 год

 

Выгляд на Зыбіцкую. Фота 1918 года

 

Зыбіцкая вуліца. Фота 1929 года

 

Мінск. Хлусаў мост. На дальнім плане вуліца Зыбіцкая. Фота 1915 года

 

Зыбіцкая вуліца. Фота ХХ ст

 

Зыбіцкая вуліца. Фота ХХ ст

 

Пачатак Зыбіцкай вуліцы. Выгляд з Хлусава маста. Фота ХХ ст

  

Зыбіцкая вуліца. Фота ХХ ст

 

Мінск. Плябанскія млыны. Малюнак Чэслава Манюшкі.ХІХ ст Выгляд на Валоцкую і Зыбіцкую вуліцы

 

Дворык на Валоцкай. Малюнак Чэслава Манюшкі. 1830 год

 

Валокі Полацкія. Фота 1918 года.

 

Дом на Валоцкай. Фота 1933 года

 

 

 

 

\

 

  

Фотаздымкі розных часоў