ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА
Назад
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ

 БУДЫНАК № 10

 ДОМ МАСКАЛІКА

Графічная рэканструкцыя фасада дома Маскаліка.

     

Фрагмент плана Мінска 1910 года.

 

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.

 

Мінск пасля пажару 1881 года. Гравюра Баярскага. 
Часопіс "
Tygodnik Powszechny" 1881 года

 

Гравюра Баярскага. 
Часопіс "
Tygodnik Powszechny" 1881 года

 

У канцы XIX стагоддзя  (каля 1895 года) мінскі купец Лейба Біргер пабудаваў тут каменны двухпавярховы жылы дом. Будынак быў накрыты двухсхільным дахам. З боку вуліцы Праабражэнскай быў створаны праезд ва ўнутраны двор, перакрыты скляпеннямі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны стрымана і аформлены лапаткамі з простым дэкорам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, а на другім — лучковыя без ліштваў. На першым і другім паверхах будынка знаходзіліся жылыя пакоі.

Акрамя таго, у двары размяшчаўся двухпавярховы мураваны флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

План сядзібы дома Маскаліка. ХІХ ст

 

У 1909 годзе ўсе будынкі і збудаванні набыў мінскі мешчанін Моўша Гальдштэйн. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў галоўным жылым доме было тры кватэры, у адной з іх пражывала сям’я гаспадара.

Куток Мінска. Фотаздымак з вежы Чырвонага касцела. Да 1918 года

 

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры.

 У гады Другой сусветнай вайны былы дом Біргера не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

 

Фота 1943 года. Мінск з боку Раманаўскай слабады.

Фотаздымак 1944 года. Бачна – будынак не пашкоджаны.

 

Фота 1964 г.. Скрыжаванне вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі вал radionov@gmail.com

 

Графічная рэканструкцыя фасада. 1980-я гады.

 

Сучаснае фота. 2017 г.